Калімантан

Каліманта́н — (інданез.

Знаходзіцца ў цэнтры Малайскага архіпелага, уваходзіць у склад Вялікіх Зондскіх астравоў. Плошча — 743 330 км².

Калімантан (Барнеа)
індан. Kalimantan, малайск. Borneo
Світанак у джунглях Калімантана
Світанак у джунглях Калімантана
Характарыстыкі
Плошча
  • 748 168 км²
Насельніцтва
  • 18 590 000 чал. (2009)
Размяшчэнне
HGЯO
АрхіпелагМалайскі архіпелаг
Краіны
Калімантан (Азія)
Калімантан (Барнеа)
Калімантан (Барнеа)
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Калімантан
Востраў Калімантан (Барнеа)

Адзіны востраў, які падзелены адразу паміж трыма дзяржавамі: Інданезіяй, Малайзіяй і Брунеем. Востраў абмываюць Паўднёва-Кітайскае мора, мора Сулу, мора Сулавесі, Яванскае мора, пралівы Макасарскі і Карымата. Плошча з прыбярэжнымі астравамі 746,5 тыс. км². Даўжыня з паўднёвага захаду на паўночны ўсход каля 1100 км. Берагі слаба расчлянёныя, нізінныя, забалочаныя. Бухтаў мала.

Рэльеф вострава пераважна горны. У цэнтральнай частцы і на паўночным усходзе глыбавыя нагор’і (гара Кінабалу, 4101 м) і ўзгоркавыя плато. На ўзбярэжжах поўдня і захаду нізіны. Геалагічную будову Калімантана складаюць на паўночным захадзе старажытная дамезазойская Зондская платформа, на поўдні і ўсходзе кімерыйская і альпійская складкавасці. Горы складзены з гранітаў, гнейсаў і крышталічных сланцаў, нізіны — з алювіяльных адкладаў. Радовішчы нафты, газу, каменнага вугалю, жалезнай і поліметалічных руд.

Клімат экватарыяльны. Тэмпература на раўнінах 25—27 °C. Ападкаў 2000—3500 мм, у гарах да 5000 мм за год. Рэкі кароткія, паўнаводныя (найбольшыя Капуас, Барыта, Махакам), у верхняй частцы парожыстыя, з вялікімі запасамі гідраэнергіі, у ніжняй — суднаходныя.

Значная частка вострава занятая экватарыяльнымі лясамі (гілеямі) да вышыні 1200—1500 м. Сярод лясной расліннасці пераважаюць дыптэракарпавыя, фікусы, пальмы, дрэвападобныя папараці, бамбук. Шмат ліян і эпіфітаў. Вышэй 1500 м — субтрапічная і барэальная флора. Уздоўж узбярэжжаў мангравыя зараснікі. Сярод фаўны трапляюцца чалавекападобныя (арангутангі) і іншыя малпы, сланы, насарогі, тапіры, дзікі, птушкі, паўзуны і земнаводныя.

Насельніцтва каля 10 млн чал. Вырошчваюць рыс, каўчуканосы, алейныя пальмы. Буйныя гарады: Пантыянак, Банджармасін (Інданезія), Кучынг (Малайзія), Бандар-Серы-Бегаван (Бруней).

Літаратура

Спасылкі

Tags:

Інданезійская моваВостраўВялікія Зондскія астравыМалайская моваМалайскі архіпелаг

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская:

МастурбацыяГенадзь БураўкінЧалавек пасярэдзінеМонктанскі ўніверсітэтЮрась СвіркаПаўстанне 1863—1864 гадоўСінонімыШляхціц Завальня, або Беларусь у фантастычных апавяданняхУладзімір Сцяпанавіч ЛіпскіПріорбанкАрпі (возера)ВонНаціскВянок (зборнік)Краязнаўства БеларусіПарнафільмЖлобінСуд у СлабадзеЛетнія Алімпійскія гульні 2024Metro-Goldwyn-MayerКірыл Трафімавіч МазураўМячэць Султана КабусаМікола ГамолкаМаскатВасіль ЦяпінскіТалстоўстваСвятлана Анатольеўна ЛюбецкаяБацвіннеХаўленд (востраў)Мікола ШабовічКансоль (архітэктура)ПатрыятызмКацярына Станіславаўна Хадасевіч-ЛісаваяБэзМаксім ЛужанінЛоўрэнс Аравійскі (фільм)Олдас ХаксліАўстрыйская народная партыяБела-чырвона-белы сцягОршаДзікае паляванне караля СтахаЗалужжа (Пухавіцкі раён)НаміткаКандрат КрапіваПалац Незалежнасці (Мінск)Джордж Вашынгтан КарверЮрка ГолубЗакаханасцьКастусь ЦвіркаФонд ВікімедыяУстаноўка (псіхалогія)ТыянептынНіна Іосіфаўна МацяшЭрэбуні (аэрапорт)Вольфганг Амадэй МоцартВермахтНёман (часопіс)Віцебская дыяцэзіяСпіс памерлых у 2024 годзеМашэкаГерб ГомеляДзікае паляванне караля Стаха (опера)Чорны замак АльшанскіБеларусы ў Афганскай вайнеРасліныЖанна Вацлаваўна Некрашэвіч-КароткаяУладзімір Георгіевіч МулявінБілінгвізмАдзёрСяргей Міхайлавіч СівецШчасцеМагаметСтарабеларуская моваЛеанард Габрыэль ПацейГерб Віцебска🡆 More