Экватарыяльны клімат, таксама вядомы як клімат вільготных трапічных лясоў, — падтып трапічнага клімату, гарачы і вільготны, які ахоплівае раёны ў межах ад 10 да 15 градусаў шыраты па абодва бакі ад экватара.
У вышэйшых шыротах ёсць і іншыя раёны, такія як узбярэжжа паўднёва-ўсходняй Фларыды ў ЗША і Акінава ў Японіі, якія падпадаюць у катэгорыю клімату трапічных лясоў. У гэтым поясе назіраюцца высокія сярэднегадавыя тэмпературы (24-28 °C) і іхняе раўнамернае размеркаванне, панаванне экватарыяльнага паветра і багатыя дажджы, якія выпадаюць на працягу ўсяго года. Пераважныя натуральныя ландшафты — вільготныя экватарыяльныя лясы.
Па кліматычнай класіфікацыі Кёпена, рэгіёны з такім кліматам прынята пазначаць літаразлучэннем Af.
Вільготныя трапічныя лясы маюць тып трапічнага клімату, у якім няма засушлівага сезону — ва ўсе месяцы сярэдняя колькасць ападкаў складае не менш за 60 мм. Абагульнена гадавая колькасць ападкаў складае больш за 1 500 мм на раўнінах і 6 000-10 000 мм на горных схілах. Тут няма дакладна выяўленых вільготных або засушлівых сезонаў, паколькі на працягу ўсіх месяцаў выпадае вялікая колькасць дажджу. Адзін дзень у клімаце трапічнага лесу паўтарае іншы, а змена тэмпературы паміж днём і ўначы можа быць больш, чым сярэдняя змена тэмпературы на працягу года.
Калі ў клімаце вільготных трапічных лясоў больш пераважае зона ўнутрытрапічнай канвергенцыі, чым пасатныя вятры (і пры адсутнасці або рэдкасці цыклонаў), звычайна наяўныя зблізку экватара, то яго завуць адпаведна экватарыяльным кліматам. У адваротным выпадку, калі ў ім пераважаюць пасаты, яго называюць трапічным пасатным кліматам. У чыста экватарыяльным клімаце атмасферны ціск амаль увесь час нізкі, таму гарызантальны градыент ціску невялікі. Такім чынам, вятры рэдкія і звычайна слабыя (за выключэннем марскіх і сухапутных брызаў у прыбярэжных раёнах), тады як у трапічным пасатным клімаце, часта размешчаным у вышэйшых шыротах за экватарыяльныя, вецер амаль пастаянны, што, дарэчы, тлумачыць, чаму ўтварэнне лясоў у тропіках слабей у параўнанні з экватарыяльным кліматам, бо дрэвам неабходна ўстойваць перад моцнымі вятрамі, утвораныя трапічнымі атмасфернымі хваляваннямі.
Азія
Акіянія
| Афрыка
Амерыка
|
Кліматаграма Парамарыбы, Сурынам | |||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
С | Л | С | К | М | Ч | Л | Ж | В | К | Л | С |
200 30 22 | 140 30 22 | 150 30 22 | 210 31 22 | 290 30 23 | 290 31 22 | 230 31 22 | 170 32 23 | 90 32 23 | 90 33 23 | 120 32 23 | 180 30 22 |
Тэмпература ў °C • Сума ападкаў у мм Крыніца: weatherbase.com |
Кліматаграма Мбандакі, ДР Конга | |||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
С | Л | С | К | М | Ч | Л | Ж | В | К | Л | С |
80 31 19 | 100 32 20 | 150 32 20 | 140 31 20 | 130 31 20 | 110 30 19 | 100 30 17 | 100 29 17 | 200 30 19 | 210 30 19 | 190 30 19 | 120 30 19 |
Тэмпература ў °C • Сума ападкаў у мм Крыніца: weatherbase.com |
Кліматаграма Пантыянака, Інданезія | |||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
С | Л | С | К | М | Ч | Л | Ж | В | К | Л | С |
260 32.4 22.7 | 215 32.7 22.6 | 254 32.9 23.0 | 292 33.2 23.2 | 256 33.0 23.4 | 212 33.2 23.1 | 201 32.9 22.3 | 180 33.4 22.5 | 295 32.6 22.6 | 329 32.6 22.8 | 400 32.2 22.6 | 302 32.0 22.4 |
Тэмпература ў °C • Сума ападкаў у мм Крыніца: worldweather.wmo.int |
Кліматаграма Кучынга, Малайзія | |||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
С | Л | С | К | М | Ч | Л | Ж | В | К | Л | С |
466 30.4 22.9 | 445 29.1 23.2 | 465 30.3 23.0 | 251 32.0 23.3 | 347 32.7 23.5 | 310 31.6 22.9 | 183 31.2 23.3 | 326 31.6 23.0 | 208 32.1 23.2 | 307 31.5 23.2 | 482 31.9 23.5 | 516 30.4 23.2 |
Тэмпература ў °C • Сума ападкаў у мм Крыніца: Monthly Statistical Bulletin Sarawak |
Кліматаграма Даваа, Філіпіны | |||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
С | Л | С | К | М | Ч | Л | Ж | В | К | Л | С |
140 30.8 23.3 | 109 31.2 23.3 | 108 32.2 23.6 | 125 33.0 24.2 | 159 32.6 24.6 | 187 31.8 24.2 | 165 31.5 23.9 | 170 31.7 24.0 | 170 31.9 23.9 | 175 32.3 23.9 | 138 32.1 23.9 | 113 31.4 23.7 |
Тэмпература ў °C • Сума ападкаў у мм Крыніца: data.gov.ph |
Кліматаграма Кібдо, Калумбія | |||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
С | Л | С | К | М | Ч | Л | Ж | В | К | Л | С |
579 30.1 23 | 505 30.2 23.1 | 526 30.4 23.2 | 655 30.8 23.4 | 776 31 23.2 | 762 31.2 23 | 803 31.1 22.8 | 852 31 22.9 | 702 30.7 22.8 | 654 30.4 22.7 | 728 30.2 22.8 | 588 29.6 23 |
Тэмпература ў °C • Сума ападкаў у мм Крыніца: bart.ideam.gov.co |
This article uses material from the Wikipedia Беларуская article Экватарыяльны клімат, which is released under the Creative Commons Attribution-ShareAlike 3.0 license ("CC BY-SA 3.0"); additional terms may apply (view authors). Матэрыял даступны на ўмовах CC BY-SA 4.0, калі не пазначана іншае. Images, videos and audio are available under their respective licenses.
®Wikipedia is a registered trademark of the Wiki Foundation, Inc. Wiki Беларуская (DUHOCTRUNGQUOC.VN) is an independent company and has no affiliation with Wiki Foundation.