Гаваі: штат ЗША

Гава́і (англ.: Hawaii) — пяцідзесяты і найноўшы штат ЗША, далучаны 29 жніўня 1959 года.

Гэта адзіны штат ЗША складзены выключна з астравоў, з агульнай плошчай 16,8 тыс км².

Гаваі
англ.: State of Hawaii
гав.: Mokuʻāina o Hawaiʻi
Герб Сцяг
Герб Сцяг
Краіна
Гімн Hawaiʻi Ponoʻī[d]
Уваходзіць у
Адміністрацыйны цэнтр
Дата ўтварэння 21 жніўня 1959
Кіраўнік Джош Грын[d]
Насельніцтва
  • 1 455 271 чал. (1 красавіка 2020)
Плошча
  • 28 311 км²
Вышыня
над узроўнем мора
925 м
Гаваі на карце
Часавы пояс HAST[d] і Pacific/Honolulu[d]
Код ISO 3166-2 US-HI
Афіцыйны сайт (англ.)
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Разнастайныя краявіды, цёплы трапічны клімат, мноства адкрытых пляжаў, маляўнічыя акіянскія віды і дзеючыя вулканы робяць астравы надзвычай прывабнымі для турыстаў, сёрфераў, біёлагаў і вулканолагаў. Дзякуючы месцазнаходжанню пасярод Ціхага акіяна, Гаваі развіваліся пад моцным уплывам шматлікіх культураў: палінезійскіх, азіяцкіх і паўночнаамерыканскай.

Геаграфія

Гавайскі архіпелаг размешчаны на паўночнай мяжы Палінезіі і налічвае сотні астравоў, што распасціраюцца на 2400 кіламетраў да паўночнага захаду ад найвялікшага вострава Гава́і. Восем галоўных астравоў штату (ад паўночнага захаду) — Ні́іхаў, Каўа́і, Малака́і, Лана́і, Кахо́алавэ, Маўі, Аа́ху і Гаваі (які таксама называюць Big Island — Вялікі Востраў).

На востраве Гаваі знаходзяцца дзеючыя вулканы Маўна Лоа і Кілаўэа, спячы вулкан Маўна Кэа (найвышэйшая вяршыня астравоў вышынёй 4 205 м).

Сталіца і найбуйнейшы горад — Ганалулу. Іншыя буйныя гарады — Кайлуа, Вайпаху, Канэохэ. Эканамічна найболей развіты востраў Ааху.

Дэмаграфія

З насельніцтвам звыш 1,36 млн чалавек (паводле перапісу ў 2010 годзе) Гаваі з'яўляецца найбольш этнічна разнастайным штатам Амерыкі, дзе групы еўрапейскага паходжання складаюць меншасць (24,7%), са значнай доляй нашчадкаў імігрантаў з Азіі (38,7%) і міжрасавых шлюбаў (23,6%). Гавайцы і палінезійцы складаюць каля 10%. Насельніцтва Гаваяў сфармавалася пад уплывам некалькіх міграцыйных хваляў. З 1789 году мясцовыя плантатары пачалі завозіць працаўнікоў з Кітаю, яшчэ больш мігрантаў прыбыло з Японіі пачынаючы з 1838 году. У канцы 19 стагоддзя на астравы пачалі прыязджаць партугальцыкарэйцы, філіпінцы, пуэртарыканцы, самоанцы і мікранезійцы, фармуючы ўнікальную па сваёй разнароднасці культуру Гавайскіх астравоў.

Афіцыйныя мовы — англійская і гавайская; часткова (у побыце) захоўваюцца і родныя мовы. У шырокім ужытку сярод ураджэнцаў штату таксама гавайская піджын-мова, якая ўтварылася праз міжэтнічныя стасункі імігрантаў з розных краін пад асноўным уплывам англійскай, гавайскай, японскай і філіпінскай моў.

Афіцыйная мянушка — штат Алоха («штат гасціннасці»).

Вядомыя асобы

Зноскі

  • 2020 United States Census / пад рэд. Бюро перапісу насельніцтва ЗША Праверана 20 сакавіка 2022.
  • This article uses material from the Wikipedia Беларуская article Гаваі, which is released under the Creative Commons Attribution-ShareAlike 3.0 license ("CC BY-SA 3.0"); additional terms may apply (view authors). Матэрыял даступны на ўмовах CC BY-SA 4.0, калі не пазначана іншае. Images, videos and audio are available under their respective licenses.
    ®Wikipedia is a registered trademark of the Wiki Foundation, Inc. Wiki Беларуская (DUHOCTRUNGQUOC.VN) is an independent company and has no affiliation with Wiki Foundation.

    Tags:

    Гаваі ГеаграфіяГаваі ДэмаграфіяГаваі Вядомыя асобыГаваіАнглійская моваЗША

    🔥 Trending searches on Wiki Беларуская:

    Беларуская дзіцячая літаратураВасіль Аляксеевіч ЖуковічБудынак Нацыянальнай бібліятэкі БеларусіАперацыйная сістэмаБуры мядзведзьРадаводГродзенская вобласцьСымон БудныБрэсцкая крэпасцьГомельская вобласць21vek.byАпавяданнеДняпровецХведар Хведаравіч ГурыновічПрэзідэнцкія выбары ў Беларусі (2025)Людміла РублеўскаяАдраджэннеМезонКастусь ЦвіркаАнатоль Сяргеевіч КазлоўНіна Іосіфаўна МацяшВадзім КабанчукПаўстанне 1863—1864 гадоўСярэдневышынны дальнепалётны беспілотны лятальны апаратМіхась СтральцоўВялікія князі літоўскіяСэрца на далоніУстаноўка (псіхалогія)Па што ідзеш, воўча?Нясвіжскі палацава-паркавы комплексВісарыён Сцяпанавіч ГарбукЖавальная гумкаВольфганг Амадэй МоцартСяргей Мікалаевіч ХаменкаСезон 2010/2011 «Мінска-2006-2»Беларуская ВікіпедыяМіхась ЛынькоўМойваДБеларусьМагілёўНовы годГенрых II ПлантагенетТрыялетБеларуская краёвая абаронаАнглійская моваБеларуская дзяржаўная філармоніяБацвіннеТыянептынБрэсцкая вобласцьАнальны сексПартызанскі праспект (Мінск)Кузьма ЧорныКамп’ютарная сеткаДудка беларускаяБеларуская літаратура канца XVIII — XIX стагоддзяўГрэцкі арэхРадаслаў АстроўскіАльбуцьНідэрландская моваКірыл Трафімавіч МазураўНа ростаняхПастаянная запамінальная прыладаКінгсвудскі ўніверсітэтДзяржаўны камітэт па стандартызацыі Рэспублікі БеларусьДзве душыМёртвым не баліцьЮрый Васілевіч ЯкаўлеўВячаслаў Уладзіміравіч АдамчыкVPNШэраньКастусь ЖукСураж (Польшча)Зінаіда Іосіфаўна ДудзюкНюшаАсвальда Марцінес🡆 More