Каўаі

Каўаі (гав.: Kaua'i) - з геалагічнага пункту гледжання найстарэйшы з галоўных Гавайскіх астравоў.

З плошчай у 1456 км², ён з’яўляецца чацвертым па велічыні ў штаце Гаваі, і 21м у ЗША. Таксама вядомы як "Востраў садоў" (Garden Isle), ён размешчаны ў 169 км на паўночны захад ад Ааху праз Каўайскі канал.

Каўаі
Каўаі
Характарыстыкі
Плошча1 456 км²
Найвышэйшы пункт1 598,1 м
Насельніцтва67 091 чал. (2010)
Шчыльнасць насельніцтва46,08 чал./км²
Размяшчэнне
HGЯO
Краіна
ШтатГаваі
Каўаі (ЗША)
Каўаі
Каўаі
Каўаі (Гаваі)
Каўаі
Каўаі
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Адміністрацыйная акруга Каўаі з цэнтрам у горадзе Ліхуэ таксама ўключае астравы Нііхаў, Лехуа і Каула. Найбуйнейшы горад - Капаа, з наельніцтвам 10699 чалавек.

Этымалогія

Як і большасць асноўных астравоў, Каўаі ўдзячны сваёй назвай легендарнаму палінезійскаму мараходу Гаваілоа, якому прыпісваецца адкрыццё архіпелагу. Паводле падання, Гаваілоа назваў востраў у гонар свайго ўлюбёнага сына. Па іншых версіях слова каўаі значыла харчовы сезон.

Каўаі вядомы своеасаблівым дыялектам гавайскай мовы, якім дагэтуль карыстаюцца жыхары Нііхаў. Дыялект паходзіць з вострава Таіці, адкуль на Гаваі эмігравала найбольш нядаўняя група палінезійцаў. Сучасная назва Каўаі утвораная на базе дыялекту вострава Гаваі, у той час як першапачатковая назва была Таўаі, а найбуйнешы горад называўся Тапаа.

На найранейшых картах капітана Джэймса Кука востраў абазначаўся як Атуі (Atoui, і пазней Atooi), што пасля стандартызацыі гавайскай мовы ператварылася ў Каўаі.

Каўаі 
Скалы "На Пàлі" на паўночным захадзе Каўаі

Геаграфія

Востраў мае вулканічнае паходжанне, і пры ўзросце ў 6 мільёнаў гадоў з’яўляецца найстарэйшым з буйных Гавайскіх астравоў. Найвышэйшы пункт - гара Кавайкіні (Kawaikini), што ўздымаецца на 1598 м над узроўнем мора.

Другі па велічыні пік - гара Вайалеале (Wai'ale'ale) вышынёй 1569 м. Размешчаная ў цэнтры вострава, яна таксама з’яўляецца самым вільготным месцам на планеце са штогадовай колькасцю ападкаў каля 1170 см. Шчодрасць дажджоў прывяла да значнай эрозіі горных схілаў, утвараючы маляўнічыя каньёны і вадаспады. Найбуйнейшы каньён Ваймеа (Waimea Canyon, у перакладзе з гавайскай мовы чырвоная вада) быў утвораны аднайменнай ракой у заходняй частцы вострава. Каньён Ваймеа — адзін з найпрыгажэйшых каньёнаў свету - дзякуючы Марку Твену стаў вядомы як "Ціхаакіянскі Гранд-Каньён" (Grand Canyon of the Pacific).

Каўаі 
Каньён Ваймеа

Эканоміка

Турызм з’яўляецца найважнейшым сродкам прыбыткаў Каўаі. Штогод на востраў прыязджае больш за мільён турыстаў, даход ад якіх складае амаль траціну бюджэту.

У былым стагоддзі аснову эканомікі Каўаі складала вырошчванне цукровага трыснягу, але гаспадарка заняпала ў сувязі з ростам кошту працоўнай сілы. У цяперашні час сельскагаспадарчыя землі ўжываюцца ў асноўным пад вырошчванне буйной рагатай жывёлы.

Глеба на Каўаі надзвычай урадлівая, і выкарыстоўваецца для вырошчвання шэрагу культур, такіх як гуава, кава, манга, авакада, папайя, бананы, карамбола, ананас і інш.

Зноскі

Tags:

Каўаі ЭтымалогіяКаўаі ГеаграфіяКаўаі ЭканомікаКаўаіАахуГавайская моваГаваіЗША

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская:

ТрыснёгІван МележЗнак бядыВіктар КарамазаўФутболЧачэрскЖураўліны крыкДабрыняПалессеНазоўнікАкцябр (Лагойскі раён)2-е тысячагоддзеСуд у СлабадзеПурпурны колерБеларускі полк «Пагоня»Помнікі МінскаАлесь МарціновічApraxia3 тысячагоддзеЖанчына зверхуШвагерАпавяданнеБеларуская моваБеларускія прозвішчыПлошча Перамогі (Мінск)ГрамадзянінПрыгодніцкая літаратураПётр Ільіч КлімукУкраінаМастурбацыяЯн ЧачотSaxon (БТР)Людзі на балоце (раман)Магіла льва (паэма)Аркадзь КуляшоўЯндэксФранцузская моваКаштоўнасцьРасійская імперыяЗлучаныя Штаты АмерыкіКаардынацыйная рада (Беларусь)Алесь ЗвонакМаладняк (літаратурнае аб’яднанне)Францыск СкарынаЭякуляцыяВянок (зборнік)Яўген Уладзіміравіч АпокаўСінайскі паўвостраўБярозка (часопіс)Уліковы нумар плацельшчыкаFacebookАртур ВольскіKufar.byІАлесь КажадубViva BraslavМіхась СкоблаВітаўтКасцёл Святога Сымона і Святой АленыКазкаВацлаў ЛастоўскіФедэральныя стандарты апрацоўкі інфармацыіПадвойнае пранікненне7 маяЕўрапейскі СаюзКалыханка (тэлеперадача)Навукова-тэрміналагічная камісіяСайтАлена Барысаўна СпірыдовічНёман (часопіс)Ева ВежнавецЕўропа🡆 More