Губкі

Губкі (Porifera, Spongia) — тып беспазваночных жывёл.

Апісана каля 8000 відаў, якія належаць да 3-4 класаў. Вывучаюцца навукай спангіялогіяй.

Губкі
Губкі
Aplysina aerophoba
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Porifera Grant in Todd, 1836

Сінонімы
  • Spongia
Класы
  • Вапнавыя губкі (Calcarea)
  • Звычайныя губкі (Demospongiae)
  • Homoscleromorpha
  • Шасціпрамянёвыя губкі (Hexactinellida)
Геахраналогія
Губкі
Сістэматыка
на Віківідах
Губкі
Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  46861
NCBI  6040
EOL  3142
FW  2894

Пашырэнне

Гэта старажытная група жывёл, вядомая з дакембрыя, найбольш размножыліся ў мезазоі. Распаўсюджаныя шырока: ад прыбярэжнай зоны да глыбіні 8500 м. Хоць пераважная большасць губак жыве ў морах, прэснаводныя прадстаўнікі (напрыклад, бадзягі) сустракаюцца ва ўнутраных водах усіх мацерыкоў акрамя Антарктыды. Найбольш разнастайныя і шматлікія на марскім шэльфе.

Асаблівасці біялогіі

Губкі адносяцца да найбольш прымітыўных мнагаклеткавых арганізмаў, не маюць дыферэнцыраваных тканак і адасобленых органаў. Каланіяльныя, радзей адзіночныя жывёлы, вядуць нерухомы спосаб жыцця. Маюць шкілетныя ўтварэнні ў выглядзе вапнавых, крэмнезямных іголак (спікул) або валокнаў бялку спангіна.

Пачкуючыся, губкі ўтвараюць калоніі. Адзіночныя губкі маюць вышыню ад некалькіх міліметраў да 3 сантыметраў, калоніі — да 1,5 м.

Цела бакала- або мяшэчкападобнае, адным канцм прымацоўваецца да субстрату, на другім адтуліна — вусце. Сценкі цела з порамі, цераз якія паступае вада з прадуктамі жыўлення.

Кормяцца дэтрытам, прасцейшымі, дыятомавымі водарасцямі і інш. Здабываюць ежу спосабам фільтрацыі. Вада, што трапляе ў арганізм цераз поры, затым праходзіць па сістэме высланых жгуцікавымі клеткамі каналаў, і з гэтага патока губка здабывае харчовыя часцінкі, памеры якіх звычайна вар’іруюць ад 50 да 1 мкм, але могуць быць і меншыя.

Бясполае размнажэння адбываецца шляхам фрагментацыі, пачкавання, утварэння зімуючых гемул, якія нагадваюць споры. Абсалютная большасць губак — гермафрадыты. Выкідваюць вонкі сперматазоіды, якія пераносяцца токамі вады да іншай губкі, унутры якой адбываецца апладненне яец. Зіготы могуць выводзіцца ў знешняе асяроддзе, але многім губкам уласціва жыванараджэнне. Выхад лічынак стымулюецца святлом і звычайна адбываецца на досвітку. Праз некалькі гадзін ці дзён лічынкі асядаюць і пачынаюць поўзаць па дне ў пошуках месца для прымацавання. Прымацаваная лічынка праходзіць метамарфоз і ператвараецца ў маладую губку.

Выкарыстанне

Прымяняюцца ў медыцыне. Грэчаская губка выкарыстоўваецца як туалетная.

Зноскі

Літаратура

Tags:

Губкі ПашырэннеГубкі Асаблівасці біялогііГубкі ВыкарыстаннеГубкі ЛітаратураГубкіТып (біялогія)

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская:

Праспект Незалежнасці (Мінск)ПокуцьТалеркаУладзімір Міхайлавіч РунцэвічПа што ідзеш, воўча?ТалстоўстваЭлектронікаАнатоль Мікалаевіч ЗэкаўСаюз пісьменнікаў СССРУсход АФКЮраўскі карагодУладзімір Уладзіміравіч ПуцінБерасцянкаЯн ЧыквінАндрэй Міхайлавіч ФедарэнкаГенадзь Пятровіч ПашкоўТулумбаAv.byІнструкцыя па транслітарацыіЭкстазІрына Уладзіміраўна ДрыгаОршаАксітацынАхова птушак БацькаўшчыныПечы (Барысаў)RSSРэліквіяЯнка КупалаРамантызмВіктар Анатолевіч ШніпШэры журавельСымон-музыкаСімвалАлесь СавіцкіРадыё Свабодная Еўропа/Радыё СвабодаЧасопісТрагедыя ў НалібокахКуганАперацыйная сістэмаКрыж Ефрасінні ПолацкайДобрапісДудка беларускаяГазавая плітаЖанна Вацлаваўна Некрашэвіч-КароткаяУладзімір Віктаравіч СамсонаўЛюдзі на балоце (раман)Ісідар Самуілавіч БасІван ШамякінАдольф ГітлерЖавальная гумкаКастусь ЦвіркаЗямля пад белымі крыламіМарцін КухтаПалаткаМікола МаляўкаГётэбаргТэквандоБуры мядзведзьНаваполацкПётр Пятровіч КанаўніцынКупаллеПятрусь БроўкаРадаводКасцёл Святых апосталаў Пятра і Паўла (Іўе)Сельскія населеныя пункты БеларусіПрамысловасцьКастусь ЖукАндрэй МакаёнакБеларусыДзень ЗямліReform.by🡆 More