Віфлеем (іўр.: בית לחם, Бейт-Лехем, літар.
Дом Хлеба; араб. بَيْتِ لَحْمٍ; Байт-Лахмія, літар. Дом Мяса) — горад у Палесцінскай аўтаноміі, на тэрыторыі Заходняга берага ракі Іардан, у гістарычнай вобласці Іўдзея, сталіца правінцыі Віфлеем; цэнтр паломніцтва і турызму. Размешчаны прыкладна ў 8 км на поўдзень ад Іерусаліма і ў цяперашні час фактычна мяжуе з ім. Насельніцтва — 25 266 чалавек (2007), з прыгарадамі — 42 тысячы чалавек, плошча — 6 км².
| ||||||||||||||||||||||||||||||
Тут, згодна з Бібліяй, нарадзіўся і быў памазаны на царства Давід. Віфлеем — гэта таксама святы для хрысціян горад, другі па значнасці пасля Ерусаліма, таму што тут, згодна з Евангеллем (Лк. 2:4-7, Мф. 2:1-11), нарадзіўся Ісус Хрыстос. У горадзе пражывае адна з найстарэйшых хрысціянскіх супольнасцяў у свеце, хоць у апошнія гады яе колькасць скарацілася з прычыны эміграцыі. Віфлеем быў разрабаваны самарыцянамі ў 529 годзе, але адноўлены візантыйскім імператарам Юстыніянам I. У 637 годзе Віфлеем быў захоплены кіраўніком Арабскага халіфату Умарам ібн аль-Хатабам, які гарантаваў бяспеку рэлігійным святыням горада. У 1099 годзе крыжакі захапілі і ўмацавалі Віфлеем, замяніўшы грэчаскае праваслаўнае духавенства лацінскім. Лацінскае духавенства было выгнана з горада пасля таго, як горад быў захоплены Саладзінам, султанам Егіпта і Сірыі. З прыходам мамлюкаў у 1250 годзе гарадскія сцены былі знесены, пазней яны былі адноўлены султанамі Асманскай імперыі ў перыяд яе панавання.
Брытанцы акупавалі горад падчас Другой сусветнай вайны, пазней Віфлеем у 1947 годзе быў уключаны ў міжнародную зону Арганізацыяй Аб’яднаных Нацый паводле плану падзелу Палесціны. Іарданія анексавала горад у 1948 годзе падчас араба-ізраільскай вайны. Ён быў заняты Ізраілем ў 1967 годзе ў часы шасцідзённай вайны. З 1995 года Віфлеем рэгулюецца Палесцінскай нацыянальнай адміністрацыяй.
Віфлеем населены мусульманскай большасцю, аднак гэта не перашкаджае гораду з’яўляецца домам для адной з найбуйнейшых палесцінскіх хрысціянскіх абшчын. Галоўным эканамічным сектарам Віфлеема з’яўляецца турызм, які асабліва павялічваецца падчас калядных святаў, калі хрысціянскія пілігрымы прыязджаюць у Базіліку Нараджэння Хрыстова.
Паміж шматлікімі гарадамі свету і Віфлеемам былі падпісаны дамовы аб супрацоўніцтве і пабрацімстве.
This article uses material from the Wikipedia Беларуская article Віфлеем, which is released under the Creative Commons Attribution-ShareAlike 3.0 license ("CC BY-SA 3.0"); additional terms may apply (view authors). Матэрыял даступны на ўмовах CC BY-SA 4.0, калі не пазначана іншае. Images, videos and audio are available under their respective licenses.
®Wikipedia is a registered trademark of the Wiki Foundation, Inc. Wiki Беларуская (DUHOCTRUNGQUOC.VN) is an independent company and has no affiliation with Wiki Foundation.