Нараджэнне Хрыстова

Бо́жае Нараджэ́нне, Нараджэ́нне Хрысто́ва, Нараджэ́нне Па́на, Раство́, Каля́ды — адно з галоўных хрысціянскіх свят, калі адзначаецца нараджэнне Ісуса Хрыста Дзевай Марыяй.

Раство Хрыстова
Раство Хрыстова
«Раство Хрыстова», Латыгаўскі майстар, 1746.
Тып рэлігійнае свята
Значэнне адно з галоўных хрысціянскіх свят
Устаноўлена у гонар нараджэння Ісуса Хрыста Багародзіцай
Дата Праваслаўе — 25 снежня па Новаюліянскім календары або 25 снежня (7 студзеня) па Юліянскім;

У праваслаўі адно з дванадзясятых свят, яму папярэднічае 40-дзённы Піліпаўскі пост.

Свята Нараджэння Хрыстова

Гісторыя з’яўлення свята

У хрысціянскай царкве з канца II і да IV стагоддзя падзеі Нараджэння Хрыстова ўспаміналіся ў дзень Багаяўлення, 6 студзеня. Каля 200 года Клімент Александрыйскі згадвае пра такую практыку. Першыя паведамленні пра з’яўленне асобнага свята Нараджэння Хрыстова і святкавання яго 25 снежня адносяцца да сярэдзіны IV стагоддзя. Імаверна, было абумоўлена імкненнем хрысціянскай царквы выцесніць шырокараспаўсюджаны ў Рымскай імперыі культ Непераможнага Сонца, чыё нараджэнне адзначалі 25 снежня.

Даты святкавання ў розных цэрквах

Рымска-каталіцкая царква, большасць усходнекаталіцкіх і пратэстанцкіх цэркваў святкуюць 25 снежня па сучасным Грыгарыянскім календары.

Канстанцінопальская (акрамя Афона), Антыяхійская, Александрыйская, Кіпрская, Балгарская, Румынская, Грэцкая, Албанская, Украінская праваслаўныя цэрквы і Праваслаўная Царква Чэхіі і Славакіі святкуюць 25 снежня па Новаюліянскім календары, які супадае з сучасным Грыгарыянскім календаром (акрамя Вялікадня), гэта значыць адначасова з іншымі хрысціянскімі канфесіямі, якія адзначаюць Нараджэнне Хрыстова па «новым стылі».

Руская, Іерусалімская, Сербская, Грузінская, Польская і Македонская праваслаўныя цэрквы, а таксама старажытнаўсходнія, святкуюць 25 снежня па Юліянскім календары (т. зв. «старым стылі»), што адпавядае 7 студзеня сучаснага Грыгарыянскага календара ў XX і XXI стагоддзях (у XXII ст. будзе адпавядаць ужо 8 студзеня).

У Армянскай царкве Раство, як у старажытнай Царкве, святкуюць 6 студзеня ў адзін дзень з Хрышчэннем Гасподнім пад агульным імем Багаяўлення па сучасным Грыгарыянскім календары, і яе Іерусалімскі патрыярхат у Ізраілі — 6 (19) студзеня па Юліянскім календары.

Падзеі Раства Хрыстова

Нараджэнне Хрыстова 
Эль Грэка. «Раство»

Кананічныя тэксты

Падрабязнае апавяданне пра нараджэнне Ісуса Хрыста прыводзіцца толькі ў евангелістаў Лукі і Матфея (Евангелле паводле Матфея, 1-я глава):

Нараджэнне Хрыстова  Пайшоў таксама і Іосіф з Галілеі, з горада Назарэта, у Іўдзею, у горад Давідаў, называны Віфлеемам, бо ён быў з дому і роду Давідавага, запісацца з Марыяю, заручанаю яму жонкай, якая была цяжарная. Калі ж былі яны там, настаў час нарадзіць Ёй; і нарадзіла Сына Свайго першынца, і спавіла Яго, і паклала Яго ў яслі, бо не было ім месца ў гасцініцы.
Нараджэнне Хрыстова 

Марыя і Іосіф пайшлі ў Віфлеем з прычыны перапісу насельніцтва ў Рымскай імперыі, які праходзіў пры імператары Аўгусце. Тым часам Сірыяй кіраваў Квірыній (Лк. 2:1-2). Паводле ўказу імператара, для палягчэння вядзення перапісу кожны жыхар імперыі павінен быў прыйсці «ў свой горад». Іосіф з Марыяй былі нашчадкамі Давіда, таму яны накіраваліся ў Віфлеем.

Пасля нараджэння Ісуса першымі з людзей яму прыйшлі пакланіцца пастухі, якія даведаліся пра гэту падзею ад анёла. Паводле евангеліста Матфею, на небе была цудоўная зорка, якая прывяла да немаўля Ісуса вешчуноў. Яны паднеслі дары — золата, ладан і смірну; не як немаўлю, а як Цару (Мф. 2:1-3). Да таго часу Святая сям’я ўжо знайшла прытулак «у доме» (Мф. 2:1-11).

Даведаўшыся пра нараджэнні Месіі і жадаючы Яго знішчыць, цар Іўдзеі Ірад загадаў забіць усіх немаўлят ва ўзросце да 2 гадоў. Аднак Хрыстос быў цудоўна выратаваны ад смерці, таму што анёл загадаў Іосіфу бегчы ў Егіпет разам з сям’ёй, дзе яны і жылі да смерці Ірада (Мф. 2:16).

Відаць, спачатку, на 8-ы дзень пасля нараджэння Ісуса, адбылося Яго абразанне (Лк. 2:21), а на 40-ы дзень ахвярапрынашэнне ў Іерусалімскім храме (Лк. 2:22—38), а толькі потым ужо пакланенне вешчуноў, уцёкі ў Егіпет і забіццё немаўлят.

Апакрыфічныя крыніцы

Нараджэнне Хрыстова 
Фрэска «Купанне Хрыста Саламеяй»
(Кападокія, XII ст.)

Апавяданне пра падрабязнасці нараджэння Ісуса Хрыста прысутнічае ў дзвюх апакрыфічных крыніцах: «Протаевангеллі Якава» і «Евангеллі Псеўда-Матфея». Паводле гэтых крыніц, не было месца ў гасцініцы і Іосіф з Марыяй вымушаны былі начаваць у пячоры (гл. Пячора Раства), што звычайна служыла хлявом для скаціны.

Саламея-павітуха, якая згадваецца ў апокрыфах, засведчыла цуд захавання цноты Марыяй, і яе выява ўвайшла ў іканаграфію Раства Хрыстова і ў народныя звычаі, звязаныя з родамі.

Іканаграфія

Самыя раннія (IV ст.), з захаваных да цяперашняга часу, сцэны «Нараджэння» на саркафагах вельмі простыя -- у яслях пад навесам ляжыць спавітае Дзіця, над якім схіліліся вол і асёл, тут жа — Марыя і Іосіф, зрэдку — пастухі. Часам паказана зорка і тры каралі. З VI—VII стагоддзяў вядомыя выявы нараджэння Хрыста ў пячоры, пашыраныя ў візантыйскім мастацтве.

У алтарным і манументальным жывапісе заходнехрысціянскага свету падзея Нараджэння Хрыста найчасцей адлюстроўваецца як пакланенне Каралёў. У візантыйскім жа мастацтве (як і ў старажытнарускім), як правіла, паказваецца «Нараджэнне Хрыста». Таксама ў праваслаўі «Нараджэнне Хрыста» абавязкова ўваходзіла ў склад святочнага іканастасу.

Дзяржавы, у якіх Раство Хрыстова — выхадны дзень

Адзіны выхадны дзень

Два выхадныя дні

Тры выхадныя дні

Гл. таксама

Зноскі

Літаратура

  • Шаўчэнка, М. М. Рэлігійная лексіка ў беларускай мове. — Мазыр, 2005.
  • Рэлігія і царква на Беларусі : энцыкл. давед. — Мн., 2001. — С. 141.

Спасылкі

Tags:

Нараджэнне Хрыстова Свята Нараджэння ХрыстоваНараджэнне Хрыстова Падзеі Раства ХрыстоваНараджэнне Хрыстова ІканаграфіяНараджэнне Хрыстова Дзяржавы, у якіх Раство Хрыстова — выхадны дзеньНараджэнне Хрыстова Гл. таксамаНараджэнне Хрыстова ЛітаратураНараджэнне Хрыстова СпасылкіНараджэнне ХрыстоваІсус ХрыстосДзева МарыяХрысціянства

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская:

OFB MPVАдам ГлобусУладзімір Сцяпанавіч ЛіпскіЯнка СіпакоўДудка беларускаяАлесь БадакОскарСцяг БеларусіАфарызмСымон-музыкаАляксандр Мікалаевіч КазекаАлесь СавіцкіСулюктаКарлес ПучдэмонНацыянальная акадэмія навук БеларусіПаэтКанфлікт у Судане (з 2023)Зязюля звычайнаяУніяцкая царква на БеларусіГербы гарадоў БеларусіПрыназоўнікЯўген Аркадзевіч ТалкачоўГерб АстраўцаУладзіслаў ТалочкаОрдэн БазыльянЭдзі АгняцветГарбузМаладосць (часопіс)ГісторыяМінскі лістокТалмудСцяпан Міхайлавіч НекрашэвічБлакітніца альконМарк ШагалЛютаўская рэвалюцыяФранцыск СкарынаЗубр еўрапейскіЗайменнікНябесны замак ЛапутаПомнік Кірылу Тураўскаму (Тураў)Леанід Міхайлавіч ГалубовічШэры журавельГалацэнМесны склонАперацыя «Баграціён»ШахматыМаўнцін-В’ю (Каліфорнія)На ростаняхГарады БеларусіЯсень (гміна)Беларуская дзіцячая літаратураЯўхім Фёдаравіч КарскіКуфарМагілёўBingXІсламская дзяржаваISO 3166-1АнілінгусАрабыКнігаўкаЗапалкаІван НавуменкаЯн ЧачотХатынская трагедыяФранцысканцыГарадзенская ратушаАдрынаКалядыМіхась Башлакоў🡆 More