Высакародны Алень: від млекакормячых

Алень высакародны (Cervus elaphus) — парнакапытны сысун з сямейства аленевых.

Найбольш распаўсюджаны від аленяў у свеце, адрозніваецца шэраг падвідаў.

Высакародны алень
Высакародны Алень: Апісанне, Пашырэнне, Асаблівасці біялогіі
Алень высакародны
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Cervus elaphus Linnaeus, 1758

Арэал аленя высакароднага ў Еўропе

выява

Ахоўны статус
Высакародны Алень: Апісанне, Пашырэнне, Асаблівасці біялогіі
Сістэматыка
на Віківідах
Высакародны Алень: Апісанне, Пашырэнне, Асаблівасці біялогіі
Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  180695
NCBI  9860
EOL  328649
FW  45017

Апісанне

Высакародны Алень: Апісанне, Пашырэнне, Асаблівасці біялогіі 
Самец аленя ў звярынцы пад г. Верхнядзвінскам
Высакародны Алень: Апісанне, Пашырэнне, Асаблівасці біялогіі 
Самка аленя ў звярынцы пад г. Верхнядзвінскам

Даўжыня цела 180—230 см, вышыня 120—150 см, маса самак 96—160, самцоў 132—234 кг. Валасяное покрыва шэрае або рыжавата-бурае, у маладых плямістае. Рогі маюцца толькі ў самцоў, разгалінаваныя, штогод увесну спадаюць, да лета адрастаюць ізноў.

Пашырэнне

Арэал аленя ахоплівае Цэнтральную Еўропу, Паўднёвую Скандынавію, Каўказ і Турцыю, таксама ён сустракаецца ў Алжыры і Марока, Афганістане, Манголіі, Тыбеце і Паўднёва-Усходнім Кітаі. Найбольшае распаўсюджанне аленя адбылося ў Паўночнай Амерыцы. Жывёла была таксама завезена ў Аўстралію, Новую Зеландыю і Чылі, дзе ён выдатна прайшоў акліматызацыю.

У мінулым алень быў шырока распаўсюджаны па ўсёй тэрыторыі Беларусі, але на пачатку XIX ст. папуляцыя аленя была цалкам знішчана. У 1865 г. была распачата рэакліматызацыя аленя, якая прынесла свой плён.

Алень высакародны жыве ў мяшаных і ліставых лясах, аддае перавагу ўчасткам шыракалістага лесу ці са сфарміраваным падлескам.

Асаблівасці біялогіі

Полавая спеласць наступае ў 2 гада. Гон у аленяў пачынаецца ўвосень. У гэты час самцы ствараюць гарэмы, колькасць самак ў якіх вагаецца ад дзвюх да дваццаці. Астатні час самцы жывуць асобна. Падчас гону роў аленяў чутны далёка, на некалькі кіламетраў. Роў аленя нагадвае гучанне трубы.

Натуральнымі ворагамі аленя з'яўляюцца буйныя драпежнікі: воўк, буры мядзведзь, рысь. У наш час толькі воўк можа быць небяспечным для папуляцыі гэтага віду.

Харчаванне

Алень харчуецца букавымі, кедравымі і іншымі арэхамі, жалудамі, яблыкамі, грушамі, хвашчом, грыбамі. З драўняных парод аддае перавагу асіне, клёну, ліпе, бярозе, дубу ды вярбе. У ежу ідуць веткі, кара, пупышкі, мох і лішайнікі, грыбы, якія растуць на дрэвах, сухая трава. Улетку асноўны корм складаецца з травы, асабліва лясной ды балотнай. Значную долю ў летніх кармах займаюць ягады: маліны, ажыны, дзікі вінаград, актынідыя.

Падвіды

Алень высакародны аб'ядноўвае ў сабе шмат падвідаў, прадстаўнікі якіх адрозніваюцца адзін ад аднаго памерамі, вагой, афарбоўкай і некаторымі іншымі адрозненнямі. Каўказскі алень, еўрапейскі алень, марал, бухарскі алень ці тугайны алень, вапіці, ізюбр — усе яны з'яўляюцца падвідамі гэтай жывёлы. Усяго налічваецца каля паўтара дзясятка падвідаў аленя высакароднага.

Промысел

Паляванне на аленя высакароднага ў Беларусі строга абмежавана і ладзіцца толькі ў асобных месцах па ліцэнзіях.

У культуры

Выява аленя высакароднага выкарыстана на гербе горада Гродна.

Літаратура

Спасылкі

  • Усё пра аленяў на сайце Цэнтральнай навуковай сельскагаспадарчай бібліятэкі Расійскай акадэміі сельскагаспадарчых навук (руск.)

Tags:

Высакародны Алень АпісаннеВысакародны Алень ПашырэннеВысакародны Алень Асаблівасці біялогііВысакародны Алень ПадвідыВысакародны Алень ПромыселВысакародны Алень У культурыВысакародны Алень ЛітаратураВысакародны Алень СпасылкіВысакародны АленьАленіМлекакормячыяПарнакапытныяСямейства (біялогія)

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская:

Авантуры Пранціша ВырвічаСцяпан Сяргеевіч ЛатыпаўЛітваПеніс чалавекаКамітэт дзяржаўнай бяспекі Рэспублікі БеларусьЛабараторныя ўмовыМаладосць (часопіс)Сексуальнасць чалавекаЯўгенія ЯнішчыцТрагедыя ў НалібокахДзьмухавецІгарыўка (Канатопскі раён)БеларусыСтарабеларуская моваСасык (Кундук)ПолацкМінскі інавацыйны ўніверсітэтАлесь РазанаўВікісховішчаКастрычніцкая рэвалюцыяДэкрэт аб абароне суверэнітэту і канстытуцыйнага ладуГлобус БеларусіReform.byСвятлана Аляксандраўна АлексіевічМаксім ТанкНасельніцтва БеларусіПесня пра зубраІван НавуменкаПалесцінцыЯраслаў Сільвестравіч ПархутаНовы замак (Гродна)А2020Артур ВольскіПрыгоннае праваСтаражытнабеларуская літаратураПрэдыкатывыВышэйшая ліга чэмпіянату Беларусі па футболе 2024Hromadske.TVМы ідзём шырокімі паляміСельская гаспадарка БеларусіКрывічыРэчыцаБелгазпрамбанкMicrosoft OfficeРаскіданае гняздо (п’еса)РаманчуковэІсландская кронаМазырБалтыйскі домБеларускі ПЭН-цэнтрВалерый Станіслававіч МянжынскіЛацінская моваБурыкыПарадокс ФерміГаўрыіла (Глухава)Беларуская энцыклапедыяВіктар Францавіч КучынскіГерб Беларускай Народнай РэспублікіАмонімКалядыНавум Якаўлевіч ГальпяровічАлесь БачылаПласт ГаліцынаРаслінаводстваМікалай Фёдаравіч ЖлобаСпіс птушак БеларусіЗямляІнструкцыя па транслітарацыіЯн ВермерПлошча Дзяржаўнага Сцяга (Мінск)Пятрусь БроўкаОрдэн Дружбы народаў (СССР)Міхась СтральцоўРэч Паспалітая🡆 More