Беларуская Праваслаўная Царква

Беларуская праваслаўная царква, другая афіцыйная назва Беларускі экзархат Маскоўскага патрыярхату — кананічнае царкоўна-адміністрацыйнае аб’яднанне праваслаўных епархій у межах Беларусі.

Беларуская праваслаўная царква
Беларуская Праваслаўная Царква
Асноўная інфармацыя
Аўтаномія 11 кастрычніка 1989
Прызнанне аўтаноміі прызнана ўсімі памеснымі праваслаўнымі цэрквамі
Прадстаяцель у наш час мітрапаліт Веніямін (Тупека)
(з 25 жніўня 2020)
Цэнтр Мінск
Рэзідэнцыя Прадстаяцеля Мінск
Юрысдыкцыя (тэрыторыя) Беларусь
Царква-маці Маскоўскі Патрыярхат
Мова набажэнстваў царкоўнаславянская, беларуская
Каляндар юліянскі
Колькасць
Епіскапаў 17 (з іх 1 вікарый, 2 на спачыне) (2020)
Епархій 15 (2019)
Навучальных устаноў 3 духоўныя вучылішчы, 2 семінарыі, акадэмія, інстытут тэалогіі (2019)
Манастыроў 35 (2019)
Прыходаў 1612 (2015)
Святароў 1676 (2019)
Вернікаў 81% вернікаў назвалі сябе праваслаўнымі (або 75.7% насельніцтва Беларусі) (2019)
Сайт http://church.by/by/

Дзейнасць

Паводле 9-га артыкула Статута, Беларуская праваслаўная царква ажыццяўляе:

Кіраванне

  • Сінод (грэч. Σύνοδος — сход). Паводле 14-га артыкула Статута БПЦ, «складаецца з архірэяў (грэч. ἀρχι- + ἱερεύς — старэйшы жрэц), якія кіруюць праваслаўнымі епархіямі, размешчанымі на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь». Згодна з 17-м артыкулам, зацвярджае статуты БПЦ, епархій і стаўрапігіяльных манастыроў. Выбірае епархіяльных архірэяў і стварае падпарадкаваныя ўстановы, у тым ліку прадпрыемствы. Зацвярджае «Уставу на царкоўны суд БПЦ». Прызначае рэктараў духоўных вучылішчаў і ігуменаў манастыроў. Прызначае склад Рэвізійнай камісіі. Згодна з 12-м пунктам XII артыкула «Экзархаты» Статута Рускай праваслаўнай царквы (РПЦ), «Епархіяльныя і вікарныя архірэі Экзархату абіраюцца і прызначаюцца Святым Сінодам (РПЦ) на прапанову Сінода Экзархату».
  • Экзарх (грэч. ἔξαρχος — намеснік). Паводле Статута БПЦ, з’яўляецца архімандрытам Жыровіцкага манастыра Успення Багародзіцы (Слонімскі раён, Гродзенская вобласць). Склікае Сінод і зацвярджае прысуджэнне царкоўных навуковых ступеняў і званняў. Згодна з 9-м пунктам XII артыкула «Экзархаты» Статута РПЦ, «Экзарх абіраецца Святым Сінодам (РПЦ) і прызначаецца патрыяршым Указам».

На 2015 г. пры Сінодзе дзейнічала 17 аддзелаў і камісій:

  • Кіраўніцтва справамі Мінскай экзархіі, Царкоўны суд, Выдавецкі савет;
  • 10 аддзелаў: 1) узаемін царквы і грамадства, 2) інфармацыйны, 3) манастыроў і манаства, 4) справаў моладзі, 5) рэлігійнай адукацыі і катэхізацыі, 6) царкоўнай дабрачыннасці і грамадскага служэння, 7) паломніцкі, 8) узаемін з казацтвам, 9) узаемін з Узброенымі сіламі і іншымі вайсковымі фармаваннямі Рэспублікі Беларусь, 10) турэмнага служэння;
  • 4 камісіі: 1) кананізавання святых, 2) рэвізійная, 3) узнагарод, 4) пытанняў сям’і, абароны мацярынства і дзяцінства.

Гісторыя

Гісторыя беларускай царквы пачынаецца з заснавання ў 992 годзе Полацкай епархіі. Да XIII ст. Беларуская праваслаўная царква складалася з 2 епархій --Полацкай і Тураўскай (1005), якія ўваходзілі ў Кіеўскую мітраполію. У сувязі з раздзяленнем Кіеўскай мітраполіі на праваслаўную царкву ў межах Вялікага Княства Маскоўскага і праваслаўную царкву Вялікага Княства Літоўскага (Літоўскую мітраполію з 1316 года) Полацкая, а з 1347 года і Тураўская епархіі ўвайшлі ў склад Літоўскай мітраполіі. У 1459 годзе адбылося канчатковае аддзяленне Кіеўскай (Літоўска-Навагрудскай) мітраполіі ад Маскоўскай. У сярэдзіне XVI ст. у склад Літоўска-Навагрудскай мітраполіі (цэнтр у Навагрудку, потым у Вільні) уваходзіла 10 епархій:

Вядомыя літоўска-наваградскія мітрапаліты:

Яны знаходзіліся ў кананічных і малітоўных сувязях з Усяленскім (Канстанцінопальскім) патрыярхам.

Пасля Брэсцкай уніі 1596 г. праваслаўная царква ў ВКЛ як кананічна цэлае перастала існаваць. Зноў заснавана ў 1632 г. у Магілёве. Магілёўская (Беларуская) епархія была адзінай праваслаўнай епархіяй у межах Беларусі да канца XVIII ст. Пасля 2-га падзелу Рэчы Паспалітай у 1793 г. заснавана Мінская епархія. У 1833 г. адноўлена Полацкая, створаны Віленская (1840 г.) і Гродзенская (1900 г.) епархіі. У Брэсце, Беластоку, Слуцку, Гомелі, Коўне і Дзвінску існавалі кафедры вікарных епіскапаў. Усе епархіі ўваходзілі ў склад Грэка-расійскай царквы і знаходзіліся пад юрысдыкцыяй Свяцейшага кіруючага Усерасійскага Сінода. Да пачатку 1-й паловы сусветнай вайны ў 5 праваслаўных епархіях Беларусі былі 3552 храмы і 35 манастыроў, 3 духоўныя семінарыі. Кожная з епархій мела свае перыядычныя выданні. У Заходняй Беларусі, якая ў 1921 г. адышла да праваслаўнай епархіі (Віленская, Гродзенская і Палеская) былі ў юрысдыкцыі Польскай аўтакефальнай царквы. У БССР у 1922 г. была ўтворана Беларуская праваслаўная мітраполія на чале з мітрапалітам Мелхіседэкам Паеўскім (1920—1927), які меў тытул «мінскі і беларускі». У складзе мітраполіі знаходзіліся Мінская, Бабруйская, Мазырская і Слуцкая епархіі. Аднак рэпрэсіўная палітыка савецкіх улад у адносінах да царквы (арышты, забойствы святароў, масавае закрыццё і руйнаванне храмаў і манастыроў) прыпыніла царкоўнае жыццё. Не існавала ніводная з кананічных беларускіх праваслаўных епархій. У час акупацыі Беларусі нямецкімі войскамі ў 1942 г. адноўлена 6 епархій: Мінская, Віцебская, Гродзенская, Магілёўская, Навагрудская і Смаленская. Беларускую праваслаўную царкву ўзначальваў мітрапаліт мінскі і ўсея Беларусі Панцялеймон (Ражноўскі). У канцы 1941 г. у афіцыйных царкоўных дакументах упершыню была ўжыта назва «Беларуская праваслаўная царква». У час вайны Беларуская праваслаўная царква кананічна не падпарадкоўвалася ніякай іншай царкве. Спробы належным чынам аформіць яе аўтакефалію былі беспаспяховыя. Пасля вайны кіраўніцтва Беларускай праваслаўнай царквы ажыццяўлялася праз Мінска-Беларускую епархію, якая ўваходзіла ў склад Маскоўскага патрыярхата Рускай праваслаўнай царквы. Створаныя раней епархіі не аднаўляліся. Кіруючы мінскі архірэй (насіў тытул «мінскі і беларускі») ажыццяўляў кіраўніцтва непасрэдна. Кіруючыя Мінска-Беларускія архірэі:

Беларуская Праваслаўная Царква 
Паштовая марка «25 гадоў з часу ўтварэння Беларускага Экзархата»

У 1957 годзе Беларуская праваслаўная царква мела 968 храмаў, з якіх 709 былі прыходскімі, 3 манастыры, 1 духоўную семінарыю. У выніку чарговых ганенняў на царкву ў канцы 1950 — пачатку 1960-х г. засталося 369 царкоўных прыходаў і 1 манастыр; духоўная семінарыя была закрыта.

У канцы 1980-х г. пачалося адраджэнне царкоўнага жыцця. Да 1992 года было адноўлена 9 епархій: Полацкая, Магілёўская, Пінская, Брэсцкая, Гомельская, Навагрудская, Гродзенская, Тураўская, Віцебская. У 2004 г. таксама адноўлена Бабруйская епархія. Усе епархіі уваходзяць у Беларускі Экзархат. Усе кіруючыя епіскапы епархій (зараз іх 15) складаюць Сінод, якому належыць вышэйшая заканадаўчая, выканаўчая і судовая ўлада (у межах, якія дазваляе Статут РПЦ і Статут БПЦ).

З часу стварэння Экзарахата ў 1989 г. Сінод узначальвае Мітрапаліт Мінскі і Слуцкі, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі Філарэт. На пачатак 2012 г. у Беларускай Праваслаўнай Царкве налічвалася 11 епархій, 13 епіскапаў (з іх 2 вікарныя), 1555 прыходаў, 14 мужчынскіх і 20 жаночых манастыроў, 1485 святароў, 166 дыяканаў.

Царкоўныя кадры рыхтуюць Мінская духоўная акадэмія, Мінская духоўная семінарыя, Віцебская духоўная семінарыя, Мінскае духоўнае вучылішча, Слонімскае духоўнае вучылішча, Рэгентскае вучылішча пры МінДС і іншыя адукацыяныя ўстановы. Таксама дзейнічае Інстытут тэалогіі Беларускага дзяржаўнага універсітэта, які рыхтуе тэолагаў і рэлігіяведаў.

Беларускі Экзархат выдае часопісы «Веснік Беларускага экзархата», «Минские епархиальные ведомости», «Праваслаўе ў Беларусі і ў свеце», газеты «Могилёвские епархиальные ведомости», «Преображение», «Царкоўнае слова» і іншыя.

Епіскапат

На 2020 год у Беларускай праваслаўнай царкве служылі 17 архірэяў, з якіх 14 — епархіяльныя епіскапы, 1 — вікарны епіскап, 2 — архірэі на спачыне; 6 архірэяў мелі сан епіскапа, 8 — архіепіскапа, 2 — мітрапаліта. Усе кіруючыя епіскапы, за выключэннем вікарных, з’яўляюцца членамі Сінода Беларускай праваслаўнай царквы.

Патрыяршыя Экзархі ўсяе Беларусі

Епархіі

Да часу стварэння Беларускай праваслаўнай царквы ў яе складзе былі 4 епархіі — Мінская, Полацкая, Пінская і Магілёўская. У 1990 годзе адноўлены Брэсцкая і Гомельская епархіі, у 1991 годзе — Навагрудская і Гродзенская, у 1992 годзе — Тураўская і Віцебская. У 2004 годзе ўтворана Бабруйская епархія.

У кастрычніку 2014 года са складу Мінскай епархіі былі вылучаны Барысаўская, Маладзечанская і Слуцкая епархіі. Для каардынацыі дзейнасці правячых архірэяў новаствораных епархій была заснавана Мінская мітраполія ў складзе Мінскай, Барысаўскай, Маладзечанскай і Слуцкай епархій. У снежні 2014 года са складу Навагрудскай епархіі была вылучана Лідская епархія.

На 2020 год у юрысдыкцыю Беларускай праваслаўнай царквы ўваходзілі 15 епархій і Мінская мітраполія:

Узнагароды

Да ўзнагарод Беларускай праваслаўнай царквы адносяцца ордэны, медалі ордэнаў і Грамата Патрыяршага Экзарха. Імі могуць быць ганараваны архірэі, клірыкі, недухоўныя і свецкія асобы, прадстаўнікі іншых канфесій і рэлігій. Узнагароды ўручаюцца за канкрэтныя дзеянні — будаўніцтва храмаў, працы на ніве пастырскага, асветніцкага, прапаведніцкага служэння, унёсак у захаванне традыцыйных каштоўнасцей у грамадстве. Нагодамі для ўзнагароджання могуць быць асвячэнне храма, значныя падзеі царкоўнага жыцця, круглыя даты хіратоніі, юбілеі.

Беларуская Праваслаўная Царква 
Ордэн свяціцеля Кірыла Тураўскага II ступені.

Рашэнне пра ўзнагароджанне прымае Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі. Уручэннем узнагарод і праверкай дакументаў на прадмет адпаведнасці крытэрыям займаецца Камісія па ўзнагародах Беларускага экзархата.

У Беларускай праваслаўнай царкве зацверджаны 5 ордэнаў і 2 медаля:

Сінадальныя аддзелы, установы і епархіі Беларускай праваслаўнай царквы могуць зацвярджаць свае медалі, граматы і знакі адрознення, пры гэтым іх назвы не павінны супадаць з назвамі агульнацаркоўных узнагарод БПЦ і РПЦ, а калодкі медалёў не павінны паўтараць калодкі іншых епархіяльных медалёў. Гэтыя ўзнагароды носяцца на левым баку грудзей, ніжэй за агульнацаркоўныя медалі РПЦ, БПЦ і іншых памесных цэркваў.

Зноскі

Літаратура

  • Беларуская праваслаўная царква // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 2: Аршыца — Беларусцы / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 2. С. 421—422.
  • Мартос А. Беларусь в исторической, государственной и церковной жизни. Ч. 1—3. Буэнос-Айрес, 1966 (репр. изд. Мн., 1990).
  • Карташев А. В. Очерки по истории русской церкви. Т. 1—2. Париж, 1959 (репр. изд. М., 1991).
  • Макарий, архиепископ Литовский и Виленский. История Русской церкви. Т. 9, кн. 4. СПб., 1879.


Спасылкі

Tags:

Беларуская Праваслаўная Царква ДзейнасцьБеларуская Праваслаўная Царква КіраваннеБеларуская Праваслаўная Царква ГісторыяБеларуская Праваслаўная Царква ЕпіскапатБеларуская Праваслаўная Царква ЕпархііБеларуская Праваслаўная Царква УзнагародыБеларуская Праваслаўная Царква ЛітаратураБеларуская Праваслаўная Царква СпасылкіБеларуская Праваслаўная ЦаркваБеларусь

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская:

Літаратурная моваБен БарнсЦыянабактэрыіФіліп Сеймур ХофманMrBeastІван МележПапараць-кветкаДзейнасць ПВК «Вагнер» у АфрыцыКарл VII (кароль Францыі)Крысціна БесманКсенія ПазнякМіндоўгСлоўнікТрасянкаПрыслоўеУінстан ЧэрчыльГіпатанія.tgСердар (горад)Хто смяецца апошнім (п’еса)Палавы актЯкуб КоласСімяон ПолацкіБеларуская энцыклапедыяБеларуская дзіцячая літаратураТэхасПолацкае княстваПнеўманіяПенелопа КрусАлегзандрыяТэрарыстычныя акты 11 верасня 2001 годаПарламенцкія выбары ў Беларусі (2024)Паліна Віктараўна ЖарабцоваЭмілія ПлятэрАбдэль Хамід Махамед ДбэйбеУладзімір Пятровіч СаламахаСтарабеларуская моваХрышчэнне РусіЮгаславіяМіцыпсаАркадзь КуляшоўТочка BYГлебаВірусыАнтыкостыАляксандр Рыгоравіч ЧарвякоўДзеяслоўРымская квадрыеналеРобін УільямсБеларусыСяргей Васілевіч БесарабКандрат КрапіваВінцэнт Дунін-МарцінкевічВялікае БушкаваМаксім Філімонавіч УсТадэвуш ТышкевічІсламская дзяржаваУнікодФК ПармаКліматЕва ВежнавецБеларуская літаратура канца XVIII — XIX стагоддзяўМаўленнеFlipping BangersРадаводЗайменнікДагавор аб забароне выпрабаванняў ядзернай зброі ў атмасферы, касмічнай прасторы і пад вадойВялікая пандаЛа-Хоя (Каліфорнія)🡆 More