Бярэзінскі Раён

Бярэ́зінскі раё́н — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Мінскай вобласці Беларусі.

Цэнтр — горад Беразіно.

Бярэзінскі раён
Герб Сцяг
Герб Сцяг
Краіна Бярэзінскі Раён Беларусь
Уваходзіць у Мінская вобласць
Адміністрацыйны цэнтр Беразіно
Дата ўтварэння 17 ліпеня 1924,
6 студзеня 1965
Дата скасавання 25 снежня 1962
Кіраўнік Дзяніс Ігаравіч Дзішук[d]
Афіцыйныя мовы Родная мова: беларуская 88,22 %, руская 10,74 %
Размаўляюць дома: беларуская 54,95 %, руская 44,21 %
Насельніцтва (2009)
25 031 чал. (20-е месца)
Шчыльнасць 12,89 чал./км² (21-е месца)
Нацыянальны склад беларусы — 94,46 %,
рускія — 3,96 %,
іншыя — 1,58 %
Плошча 1 940,34
(9-е месца)
Вышыня
над узроўнем мора
151 м
Бярэзінскі раён на карце
Часавы пояс UTC+03:00
Афіцыйны сайт
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Геаграфія

Бярэзінскі раён знаходзіцца на ўсходзе Мінскай вобласці. Мяжуе з Чэрвеньскім, Барысаўскім, Крупскім раёнамі Мінскай вобласці, Бялыніцкім, Клічаўскім і Асіповіцкім раёнамі Магілёўскай вобласці.

Асноўныя рэкі — Бярэзіна, Уса, Клява, Уша. Іншыя рэкі: Беліца, Жалінка, Кострычка.

Гісторыя

Раён утвораны 17 ліпеня 1924 года ў складзе Барысаўскай акругі БССР. Цэнтр — мястэчка Беразіно. 20 жніўня 1924 года падзелены на 15 сельсаветаў: Арэшкавіцкі, Багушэвіцкі, Белічанскі, Брадзецкі, Бярэзінскі, Валоўніцкі, Высакагорскі, Дзмітравіцкі, Дулебскі, Капланецкі, Мачаскі, Машчаніцкі, Неганіцкі, Пагосцкі, Перавозскі. 21 жніўня 1925 года Валоўніцкі сельсавет перайменаваны ў Каменнаборскі. З 9 чэрвеня 1927 года раён у складзе Менскай акругі. Пасля скасавання акруговага падзелу 26 ліпеня 1930 года раён у прамым падпарадкаванні БССР. 25 ліпеня 1931 года да раёна далучаны Сялібскі і Якшыцкі сельсаветы скасаванага Свіслацкага раёна. З 20 лютага 1938 года раён у складзе Магілёўскай вобласці. 27 верасня 1938 года Беразіно аднесена да катэгорыі гарадскіх пасёлкаў. З 20 верасня 1944 года раён у складзе Мінскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года скасаваны Арэшкавіцкі, Дулебскі, Перавозскі сельсаветы, Белічанскі сельсавет перайменаваны ў Ляжынскі, Машчаніцкі — ва Ушанскі, Неганіцкі — у Паплаўскі. 25 снежня 1962 года раён скасаваны, гарадскі пасёлак Беразіно, Багушэвіцкі, Брадзецкі, Бярэзінскі, Высакагорскі, Дзмітравіцкі, Каменнаборскі, Капланецкі, Ляжынскі, Мачаскі, Пагосцкі, Паплаўскі, Сялібскі, Ушанскі, Якшыцкі сельсаветы перададзены Чэрвеньскаму раёну.

6 студзеня 1965 года Бярэзінскі раён утвораны зноў у тым жа складзе, што перад скасаваннем. 7 сакавіка 1968 года Беразіно атрымала статус горада раённага падпарадкавання. 20 кастрычніка 1995 года горад Беразіно і Бярэзінскі раён аб’яднаны ў адну адміністрацыйную адзінку. 21 снежня 2007 года скасаваны Брадзецкі, Высакагорскі, Каменнаборскі, Ляжынскі і Якшыцкі сельсаветы, 28 мая 2013 года — Мачаскі, Сялібскі і Ушанскі сельсаветы.

Насельніцтва

Насельніцтва налічвае каля 23,2 тыс. чалавек, у тым ліку ў гарадскіх умовах (у Беразіно) пражываюць каля 11,4 тыс. чалавек. Статыстыка мінулых гадоў:

    1992 — 35,6 тыс.
    2009 — 25,0 тыс.
    2019 — 23,2 тыс.

Усяго налічваецца 219 населеных пунктаў, з іх 26 знаходзяцца ў зоне, якая падлягае перыядычнаму радыяцыйнаму кантролю; тры населеныя пункты — вёскі Прудок, Бер’е і Карбаўское — знаходзяцца ў зоне з правам на адсяленне.

Транспарт

Праз раён праходзяць магістральная аўтамабільная дарога Мінск — Магілёў і трасы на Барысаў, Клічаў і Бабруйск. Чыгуначныя шляхі зносін адсутнічаюць.

Старшыні райвыканкама

  • 2009 — 2015 — Сяргей Дзмітрыевіч Ленкавец;
  • Аляксандр Мікалаевіч Бабічаў;
  • 21 снежня 2020 — сакавік 2024 — Дзяніс Ігаравіч Дзішук;
  • з 11 сакавіка 2024 — Андрэй Валянцінавіч Сакалоўскі.

Славутасці

  • Свята-Раства-Багародзіцкая царква (1796) ў в. Масляны
  • касцёл (XIX ст.) у в. Багушэвічы
  • сядзіба (XIX ст.) ў в. Муравана
  • сядзіба Патоцкіх (XIX ст.) у г. Беразіно
  • хвоя дыяметрам 2,5 м, знаходзіцца за 2 км ад упадзення р. Уша ў р. Бярэзіну (правы бераг).

Вядомыя асобы

Зноскі

  • а б в Вынікі перапісу 2009 года
  • «Дзяржаўны зямельны кадастр Рэспублікі Беларусь» Архівавана 4 сакавіка 2016. (па стане на 1 студзеня 2011 г.)
  • GeoNames — 2005. Праверана 9 ліпеня 2017.
  • Решение Минского областного Совета депутатов от 21 декабря 2007 г. № 81 Об упразднении Бродецкого, Высокогорского, Каменноборского, Ляжинского, Якшицкого сельсоветов и изменении границ Богушевичского, Капланецкого, Погостского, Поплавского, Селибского, Ушанского сельсоветов Березинского района(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 14 чэрвеня 2021. Праверана 20 лістапада 2021.
  • Решение Минского областного Совета депутатов от 28 мая 2013 г. № 234 Об изменении административно-территориального устройства районов Минской области
  • Літаратура

    Спасылкі

    This article uses material from the Wikipedia Беларуская article Бярэзінскі раён, which is released under the Creative Commons Attribution-ShareAlike 3.0 license ("CC BY-SA 3.0"); additional terms may apply (view authors). Матэрыял даступны на ўмовах CC BY-SA 4.0, калі не пазначана іншае. Images, videos and audio are available under their respective licenses.
    ®Wikipedia is a registered trademark of the Wiki Foundation, Inc. Wiki Беларуская (DUHOCTRUNGQUOC.VN) is an independent company and has no affiliation with Wiki Foundation.

    Tags:

    Бярэзінскі Раён ГеаграфіяБярэзінскі Раён ГісторыяБярэзінскі Раён НасельніцтваБярэзінскі Раён ТранспартБярэзінскі Раён Старшыні райвыканкамаБярэзінскі Раён СлавутасціБярэзінскі Раён Вядомыя асобыБярэзінскі Раён ЛітаратураБярэзінскі Раён СпасылкіБярэзінскі РаёнБеларусьБеразіноМінская вобласць

    🔥 Trending searches on Wiki Беларуская:

    Галілеа ГалілейБеларускае нацыянальнае адраджэннеАзотСпіс беларускіх імёнЯфім Якаўлевіч БеленькіЁдЭдвард Адамавіч ВайніловічGoogleІдзі і глядзіПалавыя губыРэч ПаспалітаяOnliner.byМагілёўская вобласцьУладзімір Уладзіміравіч ПуцінУННВ21vek.byЖазеф ФешГарады БеларусіКанстанцін Сяргеевіч ЗаслонаўМінетЛодзь2011ВануатуГігабайтСаша ФіліпенкаДжасцін БіберGmailЖазефіна БагарнэЛюдзі на балоце (раман)Літоўская хроніка66-я цырымонія «Грэмі»Янка БрыльБраніслаў Адамавіч ТарашкевічПеруЭякуляцыяКуфарГрамКуклічы (Свіслацкі раён)БраўзерТомас МорБапба ГокленСтаражытны светЗлучаныя Штаты АмерыкіАўстра-ВенгрыяРыгор АстапеняЯдвігін Ш.Паўночная КаралінаПестаПастава на каленяхТэрарыстычныя акты 11 верасня 2001 годаФанемаЖыгімонт КейстутавічБрэд ПітМіжнародны стандартны кніжны нумарПанямоннеДамінік РудніцкіКупаллеКарл II СцюартЛавіса ШведскаяПалівальны панядзелакIva SativaБеларуская ВікіпедыяКока-КолаМонатэізмВікісховішчаАляксандр Іванавіч ГаўрылаўЎІван НавуменкаПедра ПаскальМаксім БагдановічТаджыкіВасіль БыкаўБайкаЯдзерная рэакцыя🡆 More