Дабрачыннасць

Дабрачыннасць — катэгорыя этыкі, якая абазначае дадатныя маральныя якасці асобы; сплаў ідэй, пачуццяў і практычных навыкаў, якія вызначаюць паводзіны чалавека.

Г.Гегель сцвярджаў, што «калі чалавек здзяйсняе той ці іншы маральны ўчынак, то гэтым ён яшчэ не дабрачынны, ён дабрачынны толькі ў тым выпадку, калі гэты спосаб паводзін з'яўляецца пастаяннай рысай яго характару». І сапраўды, паняцце «дабрачыннасці» адлюстоўвае дзейную форму праяўлення дабра, бо веданне маральных прынцыпаў яшчэ не робіць чалавека дабрачынным. Цыцэрон падкрэсліваў, што «увесь сэнс дабрачыннасці - у дзеянні», а Дэмакрыт - што «неабходна прывучаць сябе да дабрачынных спраў і ўчынкаў, а не да прамоў пра дабрачыннасць». Паняцце дабрачыннасці мянялася на працягу гісторыі чалавецтва. Кожная культура фармавала свой ідэал дасканалай асобы і асноўныя паняцці дабрачыннасці. У Старажытнай Грэцыі дабрачыннасць трактавалася як мудрасць, мужнасць, умеранасць і асабліва - справядлівасць. Арыстоцель падкрэсліваў, што дабрачыннасць мае не прыроджаны характар, а фармуецца чалавекам у працэсе практычнай дзейнасці: «Не для таго мы разважаем, каб ведаць, што такое дабрачыннасць, а для таго, каб стаць добрымі людьмі». У сярэднявеччы гэтае паняцце трактавалася з пазіцый хрысціянскай маралі. У эпохі Адраджэння і Асветніцтва дабрачыннасць звязвалася, пераважна, са шчасцем чалавека, яго зямнымі інтарэсамі. Асноўнымі яе прынцыпамі лічыліся працавітасць, прадпрымальнасць, ашчаднасць, заснаваныя на справядлівасці. Існуе і пункт погляду, паводле якога маральныя якасці чалавека, паводзіны людзей тлумачацца не столькі асаблівасцямі кожнага індывіда, колькі аб'ектыўнымі законамі грамадска-эканамічнай фармацыі, асаблівасцямі пэўнага тыпу грамадства.

Дабрачыннасць
Праява дабрачыннасці

Гл. таксама

Літаратура

  • Чалавек і грамадства: Энцыклапедычны даведнік. Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 1998. ISBN 985-11-0108-7

Tags:

АрыстоцельАсветніцтваГегельДэмакрытМаральПаводзіныРэнесансСправядлівасцьСтаражытная ГрэцыяЦыцэронЭтыка

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская:

Прымыканне (лінгвістыка)Дзяржаўная прэмія БССРМедаль Францыска СкарыныПомнік Францыску Скарыну (Мінск, каля Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі)СпадарАндрэй Міхайлавіч ФедарэнкаБеларускі фонд спартыўнай салідарнасціЭякуляцыяСяргей Аляксандравіч ПадсасонныЯн БаршчэўскіДзікае паляванне караля СтахаКанюшынаКрасная Гара (Краснагорскі раён)iwde3Уладзімір Мікалаевіч КарватСправы па абвінавачванню ў тэрарызме ў Беларусі ў 2020-2021 гг.Міхась БельскіПрыметнікБерасцянкаЛісты з-пад шыбеніцыГенадзь ТумашStreit Group SpartanСымон БудныКалі кветкі не маўчацьЗмітрок БядуляУзброеныя Сілы БеларусіПершая сусветная вайнаДзеяслоўСексІнструкцыя па транслітарацыіМонктанскі ўніверсітэтSandvineАлесь ПісьмянкоўТадэвуш КасцюшкаГарбузКобрынАвантуры Пранціша ВырвічаІван ПташнікаўКамітэт дзяржаўнай бяспекі Рэспублікі БеларусьХатыньКупаллеАлександрынскі тэатрПастава на каленях383-і знішчальны авіяцыйны полк СПАНавум Якаўлевіч ГальпяровічАляксей ДудараўЗлучаныя Штаты АмерыкіПолымя (часопіс)Kufar.byЭль-НіньёІван МележМіхась ВасілёкПаўднёвая АмерыкаІнданезіяРыфмаГерб АстраўцаІрына Уладзіміраўна ДрыгаАповесцьВіктар МарціновічМікіта Сяргеевіч КрыўцоўІранВасіль БыкаўДзікае паляванне караля Стаха (фільм)Белы легіёнДагаворЧырвоная кніга Рэспублікі БеларусьБеларуская літаратураУ краіне райскай птушкіДзьмухавецАперацыя «Баграціён»ЧалавекБелсатА🡆 More