Пружанскі Раён

Пружанскі раён — раён у складзе Брэсцкай вобласці.

Размешчаны на паўночным захадзе вобласці і мяжуе з Івацэвіцкім, Бярозаўскім, Кобрынскім і Камянецкім раёнамі Брэсцкай вобласці, Слонімскім, Ваўкавыскім, Свіслацкім і Зэльвенскім раёнамі Гродзенскай вобласці і Рэспублікай Польшча. Плошча раёна — 2834 км². Працягласць з захаду на ўсход 100 км, з поўначы на поўдзень больш за 40 км.

Пружанскі раён
Герб Сцяг
Герб Сцяг
Краіна Пружанскі Раён Беларусь
Уваходзіць у Брэсцкая вобласць
Адміністрацыйны цэнтр Пружаны
Кіраўнік Юрый Юр'евіч Бісун[d]
Афіцыйныя мовы Родная мова: беларуская 65,44 %, руская 31,67 %
Размаўляюць дома: беларуская 39,6 %, руская 57,8 %
Насельніцтва (2009)
52 511 чал. (6-е месца)
Шчыльнасць 18,56 чал./км² (14-е месца)
Нацыянальны склад беларусы — 87,49 %,
рускія — 6,43 %,
украінцы — 3,4 %,
палякі — 1,85 %,
іншыя — 0,83 %
Плошча 2 825,91
(4-е месца)
Вышыня
над узроўнем мора
151 м
Пружанскі раён на карце
Афіцыйны сайт
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Гісторыя

Раён утвораны 15 студзеня 1940 года ў складзе Брэсцкай вобласці БССР. Цэнтр — горад Пружаны. 12 кастрычніка 1940 года падзелены на 18 сельсаветаў: Бакунскі, Гарадзечненскі, Дабучынскі, Красненскі, Лінёўскі, Лукамірскі, Малецкі, Падкрайчаўскі, Параслянскі, Пружанскі, Руднікаўскі, Скорцаўскі, Смаляніцкі, Смалянскі, Ткачоўскі, Хараўскі, Чахецкі, Шаняўскі. 16 ліпеня 1954 года скасаваны Дабучанскі, Лукамірскі, Ткачоўскі і Чахецкі сельсаветы, Пружанскі сельсавет перайменаваны ў Слонімцаўскі. 17 снежня 1956 года да раёна далучана гарадскі пасёлак Шарашова, Бакунскі, Бродскі, Крыніцкі, Папялёўскі, Роўбіцкі, Старавольскі, Сухопальскі, Шчэрчаўскі сельсаветы скасаванага Шарашоўскага раёна. 12 жніўня 1957 года Бакунскі сельсавет перайменаваны ў Ткачоўскі, 23 верасня 1959 года скасаваны Скорцаўскі і Смаляніцкі сельсаветы, 14 красавіка 1960 года — Слонімцаўскі і Параслянскі, зноў утвораны Пружанскі сельсавет, Малецкі і Падкрайчаўскі сельсаветы перададзены Бярозаўскаму раёну. 15 студзеня 1962 года скасаваны Бродскі, Красненскі і Руднікаўскі сельсаветы, утвораны Мокраўскі сельсавет. 11 чэрвеня 1962 года скасаваны Папялёўскі сельсавет. 25 снежня 1962 года да раёна далучаны гарадскі пасёлак Ружаны, Варанілавіцкі, Зіновіцкі, Калазубскі, Кулянскі, Лыскаўскі, Магілявецкі, Ружанскі сельсаветы скасаванага Ружанскага раёна. 18 чэрвеня 1963 года скасаваны Калазубскі і Магілявецкі сельсаветы, Зіновіцкі сельсавет перайменаваны ў Зеляневіцкі. 12 ліпеня 1963 года Кулянскі сельсавет перайменаваны ў Вольскі, 16 красавіка 1973 года — Ружанскі ў Паўлаўскі, Вольскі ў Ружанскі, Бакунскі ў Велікасельскі, 5 жніўня 1974 года — Ткачоўскі ў Бакунскі. 5 сакавіка 1981 года Шчэрчаўскі сельсавет перайменаваны ў Шчарчоўскі. 24 верасня 1998 года ўтвораны Навазасімавіцкі сельсавет. 26 лютага 2002 года скасаваны Крыніцкі, Паўлаўскі і Смалянскі сельсаветы, 25 лістапада 2004 года — Гарадзечненскі сельсавет, 18 лістапада 2005 года — Бакунскі сельсавет, 7 верасня 2006 года — Лыскаўскі і Роўбіцкі сельсаветы, 1 снежня 2009 года — Варанілавіцкі, Ружанскі і Старавольскі сельсаветы. 29 мая 2015 года Ружанскі і Шарашоўскі пассаветы рэарганізаваны ў Ружанскі і Шарашэўскі сельсаветы адпаведна.

Геаграфія

Тэрыторыя 2800 км² (4-е месца сярод раёнаў), у тым ліку на сельгасугоддзі даводзіцца 1316 км². Асноўныя рэкі — Ясельда, Мухавец, Зэльвянка, Ружанка, Нараўка. Азёры: Боган, Выжар, Чыстае. Вадасховішчы: Паперня, Пружанскае, Рудніцкае і іншыя. На тэрыторыі Белавежскай пушчы знаходзіцца балота Дзікі Нікар.

У Пружанскім раёне знаходзіцца частка нацыянальнага парку «Белавежская пушча», тут жа размешчаны заказнікі рэспубліканскага значэння — «Міхалінска-Беразоўскі», «Ружанская пушча», «Буслаўка», «Дзікае», а таксама заказнікі мясцовага значэння — «Выдраўка» і «Зэльвянка».

Насельніцтва

  • 1995 — 68,9 тыс. чал.
  • 1999 — 66,4 тыс. чал.
  • 2008 — 56,9 тыс. чал.

Гарадскія паселішчы: Пружаны, Ружаны, Шарашова. Нацыянальны склад насельніцтва (2012): беларусы — 85,8 %; рускія — 7,3 %; украінцы — 3,7 %; палякі — 2,4 %.

Вядомыя ўраджэнцы і жыхары

Памятныя мясціны

Старшыні Пружанскага райвыканкама

Зноскі

  • а б в Вынікі перапісу 2009 года
  • «Дзяржаўны зямельны кадастр Рэспублікі Беларусь» Архівавана 4 сакавіка 2016. (па стане на 1 студзеня 2011 г.)
  • GeoNames — 2005. Праверана 9 ліпеня 2017.
  • Указ Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР Аб ліквідацыі некаторых раёнаў Беларускай ССР ад 17 снежня 1956 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1956, № 12.
  • Решение Брестского областного Совета депутатов от 7 сентября 2006 г. № 261 Об изменениях в административно-территориальном устройстве Пружанского района Брестской области(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 2 жніўня 2021. Праверана 1 студзеня 2019.
  • Решение Брестского областного Совета депутатов от 1 декабря 2009 г. № 242 Об изменениях в административно-территориальном устройстве Пружанского района Архівавана 22 кастрычніка 2020.
  • Решение Брестского областного Совета депутатов от 29 мая 2015 г. № 94 Об изменениях в административно-территориальном устройстве Пружанского района Брестской области(недаступная спасылка)
  • Беларусь 1995.
  • Лукашэнка разгледзеў кадравыя пытанні 16.05.2019
  • Літаратура

    This article uses material from the Wikipedia Беларуская article Пружанскі раён, which is released under the Creative Commons Attribution-ShareAlike 3.0 license ("CC BY-SA 3.0"); additional terms may apply (view authors). Матэрыял даступны на ўмовах CC BY-SA 4.0, калі не пазначана іншае. Images, videos and audio are available under their respective licenses.
    ®Wikipedia is a registered trademark of the Wiki Foundation, Inc. Wiki Беларуская (DUHOCTRUNGQUOC.VN) is an independent company and has no affiliation with Wiki Foundation.

    Tags:

    Пружанскі Раён ГісторыяПружанскі Раён ГеаграфіяПружанскі Раён НасельніцтваПружанскі Раён Вядомыя ўраджэнцы і жыхарыПружанскі Раён Памятныя мясціныПружанскі Раён Старшыні Пружанскага райвыканкамаПружанскі Раён ЛітаратураПружанскі РаёнІвацэвіцкі раёнБрэсцкая вобласцьБярозаўскі раёнВаўкавыскі раёнГродзенская вобласцьЗэльвенскі раёнКамянецкі раёнКобрынскі раёнПольшчаРаёнСвіслацкі раёнСлонімскі раён

    🔥 Trending searches on Wiki Беларуская:

    МоваБаба-ЯгаКаханак Вялікай МядзведзіцыАўгуст МоцныІван Піліпавіч АкімачкінАхова птушак БацькаўшчыныСлонімНаркамаўкаАляксандр Іванавіч ГаўрылаўFlipping BangersПолацкае княстваУітні Х’юстанЧорны замак АльшанскіЖалезаБільбааСацыяльныя медыяЭдуард Сямёнавіч НіканораўАўстралія (кантынент)ПанграмаМар’інагорская гімназіяСымон-музыкаЯфім Якаўлевіч БеленькіRammsteinФранцыск СкарынаСекс без пранікненняСяргей Пятровіч ГурулёўАстатАбдэль Хамід Махамед ДбэйбеКатавіцыГенрых II ВалуаГарады БеларусіЧыгуначны вакзалМарыя Віктараўна ВасілевічБуякіЛарэн БэколГідрапонікаГродзенская вобласцьЦыбуля мядзведжаяЕфрасіння Полацкая66-я цырымонія «Грэмі»Пурпурны колерVolkswagen PassatТомас МорАляксандр ГамільтанСтаніслаў Нікадзімавіч Булак-БалаховічХрышчэнне РусіДзеяслоўЗміцер СаўкаСтакгольмМесны склонЛяшчынаohuy1PlayStation 5ПнеўманіяГран-Пры Канады 2014 годаРэпрэсіі ў БССРДжон Рональд Руэл ТолкінАзотУільям Джэксан ГукерХайбер-ПахтунхваГомельГрамадскі набытакВялікае БушкаваПарламенцкія выбары ў Беларусі (2024)Нараджэнне Хрыстова ва УкраінеЦнатлівасцьЛеброн ДжэймсТадэвуш КасцюшкаВаенна-паветраныя сілы і войскі СПА Рэспублікі Беларусь🡆 More