Шаркаўшчынскі Раён

Шаркаўшчынскі раён — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Віцебскай вобласці Беларусі.

Размешчаны ў паўночна-заходняй частцы Віцебскай вобласці. Мяжуе з Браслаўскім, Мёрскім, Глыбоцкім, Пастаўскім раёнамі.

Шаркаўшчынскі раён
Герб Сцяг
Герб Сцяг
Краіна Шаркаўшчынскі Раён Беларусь
Уваходзіць у Віцебская вобласць
Адміністрацыйны цэнтр Шаркаўшчына
Дата ўтварэння 15 студзеня 1940,
30 ліпеня 1966
Дата скасавання 17 красавіка 1962
Кіраўнік Дзмітрый Міхайлавіч Ламака[d]
Афіцыйныя мовы Родная мова: беларуская 89,6 %, руская 9,6 %
Размаўляюць дома: беларуская 80,03 %, руская 15,36 %
Насельніцтва (2009)
18 620 чал. (16-е месца)
Шчыльнасць 15,66 чал./км² (7-е месца)
Нацыянальны склад беларусы — 91,93 %,
рускія — 4,99 %,
палякі — 1,34 %,
іншыя — 1,74 %
Плошча 1 189,18
(21-е месца)
Вышыня
над узроўнем мора
130 м
Шаркаўшчынскі раён на карце
Часавы пояс UTC+03:00
Тэлефонны код 2154
Паштовыя індэксы 211921
Афіцыйны сайт
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Утвораны 15 студзеня 1940 года. У 1962 годзе быў скасаваны, у 1966 — адноўлены. Раённы цэнтр — гарадскі пасёлак Шаркаўшчына, размешчаны за 210 км ад Віцебска і 195 км ад Мінска. Працягласць тэрыторыі з захаду на ўсход 60 км, з поўдня на поўнач — 30 км.

У раёне 7 сельсаветаў: Більдзюжскі, Валожынскі, Германавіцкі, Ёдскі, Лужкоўскі, Радзюкоўскі, Станіславоўскі.

Геаграфія

Паверхня раёна плоскаўвагнутая, знаходзіцца ў межах Дзісненскай нізіны, якая ўтварылася на месцы былога Дзісенска-Полацкага прыледавіковага вадаёма. З поўначы і паўночнага захаду ўкліньваецца Браслаўская града. Рэльеф тэрыторыі пераважна раўнінны, што ўскладняе адток атмасферных ападкаў і стварае вялікія плошчы пераўвільготненых зямель. Пераважаюць дзярнова-падзолістыя забалочаныя глебы.

Сярэдняя тэмпература ў студзені −7, ліпені +17,8 °C. Ападкаў 564 мм за год. Вегетатыўны перыяд 185 сутак.

Найбольшая рака Дзісна з прытокамі Янка, Маціца, Бярэжа (злева) і Бярозаўка, Паловіца, Мнюта, Ілаўка (справа). На тэрыторыі раёна размешчана 11 азёр: Алашскае, Асвята, Барысаўка, Валозева, Вярхі, Даўбенішкі, Ілава, Карцэя, Княж, Рапсінак, Скно.

На тэрыторыі Шаркаўшчынскага раёна знаходзяцца:

  • біялагічны заказнік Забалацце;
  • гідралагічны заказнік абласнога значэння Стрэчна;
  • гідралагічны заказнік рэспубліканскага значэння Ельня.

Таксама ў раёне маюцца 18 тарфяных заказнікаў мясцовага значэння.

Гісторыя

Шаркаўшчынскі раён утвораны 15 студзеня 1940 года ў складзе Вілейскай вобласці БССР. Цэнтр — вёска (з 12 кастрычніка 1940 г. гарадскі пасёлак) Шаркаўшчына. 12 кастрычніка 1940 года падзелены на 14 сельсаветаў: Беладворскі, Більдзюгскі, Варонкаўскі, Германавіцкі, Ёдскі, Каўшэлеўскі, Куштальскі, Навасёлкаўскі, Полаўскі, Пяліцкі, Ручайскі, Слабадскі, Шкунціцкі, Юзафоўскі. З 20 верасня 1944 года раён у складзе Полацкай вобласці, з 8 студзеня 1954 года — у складзе Маладзечанскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года скасаваны Беладворскі, Варонкаўскі, Каўшэлеўскі, Куштальскі, Слабадскі і Юзафоўскі сельсаветы, Навасёлкаўскі сельсавет перайменаваны ў Буйкаўскі, Полаўскі сельсавет — у Жукоўшчынскі, утвораны Дулінаўскі і Корніцкі сельсаветы. З 20 студзеня 1960 года раён у складзе Віцебскай вобласці. 15 кастрычніка 1960 года скасаваны Ёдскі сельсавет. 17 красавіка 1962 года раён скасаваны: Більдзюгскі і Корніцкі сельсаветы перададзены Браслаўскаму раёну, гарадскі пасёлак Шаркаўшчына, Буйкаўскі, Германавіцкі, Дулінаўскі, Жукоўшчынскі, Пяліцкі, Ручайскі, Шкунціцкі сельсаветы — Мёрскаму раёну.

30 ліпеня 1966 года Шаркаўшчынскі раён утвораны зноў, уключаў гарадскі пасёлак Шаркаўшчына, Буйкаўскі, Германавіцкі, Лужкоўскі, Пяліцкі, Ручайскі сельсаветы Мёрскага раёна, Більдзюгскі і Ёдскі сельсаветы Браслаўскага раёна, Дулінаўскі і Шкунціцкі сельсаветы Глыбоцкага раёна. 23 кастрычніка 1970 года Пяліцкі сельсавет перайменаваны ў Станіславоўскі. На 1 студзеня 1974 года ў складзе Шаркаўшынскага раёна 9 сельсаветаў, 371 населены пункт. 31 студзеня 1983 года ўсе населеныя пункты, якія ўваходзілі ў склад Шаркаўшчынскага пассавета, за выключэннем Шаркаўшчыны, перададзены ў склад Дулінаўскага сельсавета. 9 снежня 1987 года Дулінаўскі сельсавет перайменаваны ў Радзюкоўскі, скасаваны Шкунціцкі сельсавет. 16 кастрычніка 1989 года Буйкаўскі сельсавет перайменаваны ў Валожынскі. 20 кастрычніка 1995 года гарадскі пасёлак Шаркаўшчына і Шаркаўшчынскі раён аб’яднаны ў адну адміністрацыйную адзінку. 8 красавіка 2004 года скасаваны Ручайскі сельсавет, 10 кастрычніка 2013 года — Валожынскі сельсавет.

Насельніцтва

  • 2001 — 23,2 тыс.
  • 2005 — 21,4 тыс.
  • 2014 — 16 316 чалавек

Буйнейшае паселішча — Шаркаўшчына (6,9 тыс. чал., 2009). Буйнымі сельскімі населенымі пунктамі з’яўляюцца Більдзюгі, Германавічы, Ёды, Гарадзец, Лужкі, Радзюкі, Станіславова.

Паводле нацыянальнага складу (перапіс насельніцтва 1999) пераважаюць беларусы — 89 %, рускіх — 6,9, палякаў — 2,7 %, украінцаў — 0,7 %.

Гаспадарка

Буйныя прадпрыемствы:

  • Шаркаўшчынскі кансервава-агароднінасушыльны завод
  • Шаркаўшчынскі камбінат кааператыўнай прамысловасці

Раён па статыстыцы мае самыя нізкія зарплаты ў Беларусі[крыніца?].

Вядомыя асобы

Славутасці

Зноскі

  • а б в Вынікі перапісу 2009 года
  • «Дзяржаўны зямельны кадастр Рэспублікі Беларусь» (па стане на 1 студзеня 2011 г.)
  • GeoNames — 2005. Праверана 9 ліпеня 2017.
  • Белорусская ССР. Административно-территориальное деление. На 1 января 1974 года. (руск.). — Выданне 5-е. — Мн.: Беларусь, 1974. — С. 65. — 248 с. — 10 000 экз.
  • Решение Витебского областного Совета депутатов от 8 апреля 2004 г. № 55 Об изменении административно-территориального устройства районов Витебской области Архівавана 5 кастрычніка 2021.
  • Решение Витебского областного Совета депутатов от 10 октября 2013 г. № 292 Об изменении административно-территориального устройства некоторых районов Витебской области Архівавана 11 мая 2021.
  • Літаратура

    Спасылкі

    This article uses material from the Wikipedia Беларуская article Шаркаўшчынскі раён, which is released under the Creative Commons Attribution-ShareAlike 3.0 license ("CC BY-SA 3.0"); additional terms may apply (view authors). Матэрыял даступны на ўмовах CC BY-SA 4.0, калі не пазначана іншае. Images, videos and audio are available under their respective licenses.
    ®Wikipedia is a registered trademark of the Wiki Foundation, Inc. Wiki Беларуская (DUHOCTRUNGQUOC.VN) is an independent company and has no affiliation with Wiki Foundation.

    Tags:

    Шаркаўшчынскі Раён ГеаграфіяШаркаўшчынскі Раён ГісторыяШаркаўшчынскі Раён НасельніцтваШаркаўшчынскі Раён ГаспадаркаШаркаўшчынскі Раён Вядомыя асобыШаркаўшчынскі Раён СлавутасціШаркаўшчынскі Раён ЛітаратураШаркаўшчынскі Раён СпасылкіШаркаўшчынскі РаёнБеларусьБраслаўскі раёнВіцебская вобласцьГлыбоцкі раёнМёрскі раёнПастаўскі раёнРаён

    🔥 Trending searches on Wiki Беларуская:

    Мастацкая літаратураReform.byКрыж Ефрасінні ПолацкайПеснярыСінонімыКупаллеАдвакаты, пазбаўленыя ліцэнзіі ў час палітычнага крызісу ў БеларусіПятро ВасючэнкаПрыволжскі раён (Астраханская вобласць)Ева (карціна)Аляксандр Рыгоравіч Лукашэнка188-я інжынерна-сапёрная брыгадаАчэрэтынэМагілёўБаранаВінцэнт Дунін-МарцінкевічКубракавэВадзім КабанчукАндрэй ГорватHromadske.TVТарашкевіцаХведар Хведаравіч ГурыновічМыкалаіўка (Канатопскі раён)АмонімДзяржаўная прэмія БССРСпіс вуліц ГроднаМастацкая літаратура (выдавецтва)Kufar.bykrjscЛідская раўнінаСяргей Аляксандравіч ПадсасонныРыфмаАлесь АдамовічМінскі інавацыйны ўніверсітэтVII Усебеларускі народны сходЮрый Уладзіміравіч ТалубееўФранцыяСтары ЗапаветЯнка КупалаПаўлінкаВаўкалакДзве душыПімен ПанчанкаПлошча Перамогі (Мінск)ВітаўтМікола МаляўкаБеларуская дэтэктыўная прозаНафтаЗнак бядыІгнат Уладзіміравіч КанчэўскіУННВАфарызмАлаіза ПашкевічПатрыятызмЧарнаярскі раёнStreit Group SpartanУладзімір Аляксеевіч АрлоўАляксандр БаршчэўскіC++ФінгерынгУ краіне райскай птушкіМастурбацыяУладзімір Мікалаевіч КарватВялікдзеньХрыстос прызямліўся ў ГародніАнатоль Мікалаевіч Зэкаўiwde3Мікола МятліцкіСібусава ЭіціКіеўПалавы актПаводкі ў Афганістане і Пакістане (2024)Алесь БачылаМоўны пурызмБеларускі нацыянальны касцюмГербы гарадоў Беларусі🡆 More