Грамадства: супольнасць асоб, стала звязаных рознымі адносінамі

Грамадства — сацыяльнае ўтварэнне, якое ўяўляе сабой галоўную ўмову жыццядзейнасці людзей, увасобленую ў канкрэтна-гістарычных формах і тыпах.

Грамадства — шматзначнае паняцце, якое ў агульнапрынятым сэнсе азначае групу людзей, што характарызуецца агульнымі інтарэсамі і можа мець адрозненні ў культуры і адмысловыя ўстановы. Грамадства таксама можна азначыць як арганізаваную групу людзей, звязаных разам у рэлігійных, дабрачынных, культурных, навуковых, палітычных, эканамічных і іншых мэтах.

Вылучаюць шэраг абавязковых прыкмет сучаснага грамадства: наяўнасць пэўнай сукупнасці надзеленых воляй і свядомасцю індывідаў; існаванне агульных інтарэсаў; узаемадзеянне і супрацоўніцтва ў імя агульных мэт; стварэнне дзяржавы і рэгуляванне праз яе розных інтарэсаў; магчымасць развіцця і ўдасканалення грамадскіх інстытутаў шляхам іх рэфармавання і інш. Пры гэтым першаснай адзінкай грамадства лічыцца абстрактны індывід, а само грамадства асацыіруецца з сукупнасцю індывідаў. Аднак гэтыя прыкметы не лічацца вычарпальнымі і не прымаюцца ў якасці сукупнага крытэрыю для вызначэння чалавечага грамадства.

У гісторыі філасофіі, сацыялагічнай і прававой думкі ўсталявалася разуменне грамадства як сукупнасці людзей, аб'яднаных у адзінае цэлае па аб'ектыўных або суб'ектыўных прычынах. Геракліт лічыў грамадства адным з выяўленняў усеагульнага розуму (логасу), Дэмакрыт — штучным прадуктам працяглага натуральна неабходнага развіцця. Сакрат і Платон імкнуліся адшукаць аснову грамадства ў думцы пра яго, яго ідэі. Арыстоцель выводзіў паняцце грамадства з неабходнасці зносін свабрдных і раўнапраўных людзей. Існавалі трактоўкі грамадства як злучэння многіх людзей, аб'яднаных агульнасцю патрэб, інтарэсаў, згоднасцю ў пытаннях права (Цыцэрон). Інтэлектуалы Н. Макіявелі, Т. Гобс бачылі ў грамадстве сродак сацыяльнага кантролю над сутнасцю індывіда і яго ўтаймавання. У перыяд буржуазных рэвалюцый у Заходняй Еўропе моцныя пазіцыі набылі розныя варыянты дагаворнай тэорыі грамадства (Г. Гроцый, Д. Дзідро). У процівагу грамадскаму дагавору Г. Гегель прапанаваў у якасці фактара, што фарміруе грамадства, шматбаковую ўзаемную залежнасць індывідаў у сумесным, найперш эканамічным, жыцці. У другой палове XIX ст. ўзнікла матэрыялістычная тэорыя грамадства (К. Маркс, Ф. Энгельс, У. Ленін, Г. Пляханаў). Яна аспрэчвае тое, што ключавое значэнне для грамадства мае індывід. Паняцце грамадства ў матэрыялістычным разуменні ўключае ўсю сукупнасць грамадскіх з'яў і інстытутаў, абумоўленых неабходнасцю ўзаемадзеяння людзей, іх разнастайнымі сувязямі і адносінамі. Грамадства на пэўнай ступені развіцця — гэта грамадска-эканамічная фармацыя, якая мае ўнутраную структуру і зменьваецца па аб'ектыўных законах.

У апошняй трэці XX ст. атрымалі прызнанне канцэпцыі, у якіх найважнейшым фактарам устанаўлення разнастайных сувязей паміж індывідамі і пераўтварэнняў у грамадстве лічыцца навукова-тэхнічны прагрэс і выкліканыя ім сацыяльна-эканамічныя вынікі. Асабліва вылучаюцца тэорыі індустрыяльнага грамадства, дзе асноўнай крыніцай складанага комплексу грамадскіх узаемасувязей паміж людзьмі выступае індустрыялізацыя, прагрэс навукі і тэхналогій, у прыватнасці, стварэнне сусветнай сістэмы камунікацыі і ўзнікненне глабальнага грамадства. Пашыранымі сацыяльна-эканамічнымі версіямі індустрыяльнага грамадства з'яўляюцца тэорыя дабрабыту і канцэпцыя аб «дзяржаве працвітання». Лагічным працягам тэорыі індустрыяльнага грамадства з'яўляюцца тэорыі постіндустрыяяьнага грамадства і інфармацыйнага грамадства. Існуюць таксама канцэпцыі адкрытых і закрытых грамадстваў.

Грамадства — асноватворная катэгорыя філасофіі і сацыялогіі. Філасофска-тэарэтычны аналіз грамадства магчымы толькі на базе даследавання яго ідэальнай мадэлі. На працягу ўсёй гісторыі чалавецтва адбываўся пастаянны пошук гэтай мадэлі і спробы яе апісаць.

Літаратура

Tags:

КультураЧалавек

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская:

ФінгерынгГербы гарадоў БеларусіТураўскае княстваТэмнэКасцёл Святога Францыска Ксаверыя і Анёлаў-Ахоўнікаў і калегіум езуітаў (Магілёў)Уладзімір ДубоўкаБеларуская Грэка-Каталіцкая ЦаркваКанчатакПеракладNürnbergВіктар КарамазаўМаксім ГарэцкіАчэрэтынэПомнік Якубу Коласу (Мінск)ВікіпедыяПраспект Незалежнасці (Мінск)БаладаЛідская раўнінаАфіцыйна-дзелавы стыльІнцыдэнт Асама-СансаЯкуб КоласРаман Аляксандравіч СкірмунтКастрычніцкая рэвалюцыяТрагедыя ў НалібокахАляксандр Рыгоравіч ЛукашэнкаЯн ЧыквінМарат Сяргеевіч МаркаўХведар Хведаравіч ГурыновічІсландская кронаБеларуская краёвая абаронаMicrosoft OfficeВольга Славаміраўна Бондарава26 красавікаРудабелкаУладзімір Уладзіміравіч ПуцінПалеская вобласцьКанстанцін Сяргеевіч ЗаслонаўГенадзь ТумашПастава на каленяхНацыянальна-вызваленчы рухВасіль Аляксеевіч ЖуковічГамеланСтаражытны РымДом урада (Мінск)Салідарныя з БеларуссюМоўная інтэрферэнцыяКаталіцтва ў БеларусіЯ размалюю для цябе небаКрыж Ефрасінні ПолацкайЯўгенія ЯнішчыцБеларускі народны фронт «Адраджэньне»Беларуская літаратура першай паловы XX стагоддзяЮрый Уладзіміравіч ЖыгамонтІгар Уладзіміравіч ГолубеўАперацыя «Баграціён»Установы Беларусі, закрытыя за падтрымку пратэстнага рухуБелая РусьНарматыўны кантрольЯўхім Фёдаравіч КарскіOnliner.byМасавы расстрэл дзеячаў Беларусі ў 1937 годзеМастацкая літаратура (выдавецтва)Насельніцтва БеларусіНавабахмуціўка (Салавёўскі сельсавет)Ян ВермерФрэдэрыктанскі ўніверсітэтМонктанскі ўніверсітэтРагвалодЯн БаршчэўскіАлесь ЖукІван МележРасіяПа што ідзеш, воўча?ПатрыятызмУладзімір Георгіевіч Мулявін🡆 More