Мсціслаўскі Раён

Мсціслаўскі раён — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Магілёўскай вобласці.

Адміністрацыйны цэнтр — горад Мсціслаў.

Мсціслаўскі раён
Герб Сцяг
Герб Сцяг
Краіна Мсціслаўскі Раён Беларусь
Статус раён
Уваходзіць у Магілёўская вобласць
Адміністрацыйны цэнтр Мсціслаў
Дата ўтварэння 17 ліпеня 1924
Кіраўнік Дзмітрый Леанідавіч Пімашэнка[d]
Афіцыйныя мовы Родная мова: беларуская 67,6 %, руская 30,92 %
Размаўляюць дома: беларуская 30,2 %, руская 67,64 %
Насельніцтва (2009)
24 768 чал. (9-е месца)
Шчыльнасць 18,59 чал./км² (6-е месца)
Нацыянальны склад беларусы — 90,73 %,
рускія — 7,68 %,
іншыя — 1,59 %
Плошча 1 332,51
(12-е месца)
Вышыня
над узроўнем мора
200 м
Мсціслаўскі раён на карце
Афіцыйны сайт
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Геаграфія

Плошча 1300 км². Мсціслаўскі раён размешчаны ў межах Аршанска-Магілёўскай раўніны. Тэрыторыя раёна размешчана ў межах Горацка-Мсціслаўскай узвышанай раўніны. Паверхня плоскахвалістая, 79 % яе на вышыні 180—200 м. Найвышэйшы пункт — 239 м. Агульны нахіл з поўначы на поўдзень. Пашыраны яры і суфазійныя западзіны.

Карысныя выкапні: торф, гліны і суглінкі, пясчана-друзавы матэрыял, будаўнічыя пяскі, цэментавыя суглінкі; сустракаюцца радовішчы сапрапелю, фасфарытаў, мелу.

Клімат Мсціслаўшчыны ўмерана-кантынентальны, вільготны. Сярэдняя тэмпература студзеня — −8,1 градусаў, ліпеня — +18 градусаў. Ападкаў — 602 мм за год. Вегетацыйны перыяд — 185 дзён.

Асноўныя рэкі — Сож з прытокамі, Віхра, Чорная Натапа, Малатоўка, Волчас, Кашанка (прыток Проні), Рамясцвянка (прыток Быстрай). Іншыя рэкі: Дамалка.

Лясістасць складае 17 %. Большасць лясоў знаходзіцца ў заходняй і паўднёвай частках раёна. Плошча балот — 70 км².

Гісторыя

Раён утвораны 17 ліпеня 1924 года ў складзе Калінінскай акругі БССР. 20 жніўня 1924 года падзелены на 12 сельсаветаў: Дудчыцкі, Клінскі, Курманаўскі, Лапацінскі, Мсціслаўскі, Пацолтаўскі, Рылаўшчынскі, Старасельскі, Татаршчынскі, Хлышчоўскі, Шамаўскі, Янаўскі. 21 жніўня 1925 года Клінскі сельсавет перайменаваны ў Мазалаўскі. 24 верасня 1926 года Мсціслаўскі сельсавет скасаваны, Лапацінскі сельсавет перайменаваны ў Ходасаўскі. З 9 чэрвеня 1927 года ў складзе Аршанскай акругі. З 26 ліпеня 1930 года раён у прамым падпарадкаванні БССР. 25 ліпеня 1931 года да раёна далучаны 8 сельсаветаў скасаванага Расненскага раёна: Баброўскі, Доўгавіцкі, Забалацкі, Малькаўскі, Пячкавіцкі (Пячкаўскі), Пячонкаўскі, Расненскі (Раснянскі), Шыркаўскі. 5 снежня 1931 года Баброўскі сельсавет перайменаваны ў Заходскі. У 1931 годзе Малькаўскі сельсавет рэарганізаваны ў нацыянальны латышскі сельсавет. 12 лютага 1935 года Заходскі і Расненскі (Раснянскі) сельсаветы перададзены Дрыбінскаму раёну. У 1937 годзе Малькаўскі нацыянальны латышскі сельсавет рэарганізаваны ў нацыянальны літоўскі сельсавет. З 20 лютага 1938 года раён у складзе Магілёўскай вобласці. 20 красавіка 1939 года скасаваны Малькаўскі нацыянальны літоўскі сельсавет, Рылаўшчынскі сельсавет перайменаваны ў Краснагорскі. 16 ліпеня 1954 года скасаваны Пячкавіцкі, Татаршчынскі, Хлышчоўскі і Шыркаўскі сельсаветы, утвораны Касмініцкі сельсавет, Янаўскі сельсавет перайменаваны ў Пячкоўскі. 29 жніўня 1959 года скасаваны Курманаўскі і Шамаўскі сельсаветы, утвораны Раздзельскі сельсавет. 16 верасня 1959 года да раёна далучаны Пакуцценскі і Расненскі сельсаветы скасаванага Дрыбінскага раёна, якія 14 кастрычніка 1959 года перададзены ў склад Горацкага раёна. 25 снежня 1962 года да раёна далучаны горад Крычаў, Бацвінаўскі, Касцюшкавіцкі, Лабковіцкі і Маляціцкі сельсаветы скасаванага Крычаўскага раёна. 7 сакавіка 1963 года Крычаў атрымаў статус горада абласнога падпарадкавання. 27 верасня 1963 года Дудчыцкі сельсавет перайменаваны ў Сялецкі, Касмініцкі сельсавет — у Капачоўскі. 18 лістапада 1964 года ў склад раёна з Манастыршчынскага раёна Смаленскай вобласці РСФСР перададзены 7 населеных пунктаў. 6 студзеня 1965 года горад Крычаў, Бацвінаўскі, Лабковіцкі і Маляціцкі сельсаветы перададзены ў склад адноўленага Крычаўскага раёна. 18 лістапада 1966 года ўтвораны Мушынскі сельсавет. 6 красавіка 1973 года Пячонкаўскі сельсавет перайменаваны ў Ракшынскі, 12 мая 1978 года Старасельскі сельсавет — у Лютненскі. 25 мая 1988 года Пячкоўскі сельсавет перайменаваны ў Сапрынавіцкі. 22 лютага 2012 года скасаваны Забалацкі сельсавет, 20 лістапада 2013 года — Лютненскі і Раздзельскі сельсаветы, 28 лістапада 2017 года — Доўгавіцкі і Сялецкі сельсаветы.

Вядомыя землякі і жыхары

Дэмаграфія

Насельніцтва раёна складае 28,5 тыс. чалавек, у тым ліку ў гарадскіх умовах пражываюць каля 12 тыс. Усяго акрамя Мсціслава налічваецца 168 населеных пунктаў. У 1995 годзе насельніцтва раёна складала 33,2 тыс. чалавек.

Транспарт

Праз раён праходзяць: чыгунка лініі Орша — Крычаў, аўтадарогі на Магілёў, Крычаў, Горкі, Смаленск.

Старшыні Мсціслаўскага райвыканкама

Зноскі

  • Решение Могилевского областного Совета депутатов от 22 февраля 2012 г. № 14-10 Об изменении административно-территориального устройства некоторых административно-территориальных единиц Могилевской области
  • Решение Могилевского областного совета депутатов №23-1 от 20 ноября 2013 г. Об изменении административно-территориального устройства некоторых административно-территориальных единиц Могилевской области
  • Решение Могилевского областного Совета депутатов от 28 ноября 2017 г. № 31-4 О некоторых вопросах административно-территориального устройства Могилевской области
  • Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 2. Гатня — Катынь / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1983. — 522 с. — 10 000 экз. — С. 269.
  • Беларусь 1995.
  • Літаратура

    Спасылкі

    This article uses material from the Wikipedia Беларуская article Мсціслаўскі раён, which is released under the Creative Commons Attribution-ShareAlike 3.0 license ("CC BY-SA 3.0"); additional terms may apply (view authors). Матэрыял даступны на ўмовах CC BY-SA 4.0, калі не пазначана іншае. Images, videos and audio are available under their respective licenses.
    ®Wikipedia is a registered trademark of the Wiki Foundation, Inc. Wiki Беларуская (DUHOCTRUNGQUOC.VN) is an independent company and has no affiliation with Wiki Foundation.

    Tags:

    Мсціслаўскі Раён ГеаграфіяМсціслаўскі Раён ГісторыяМсціслаўскі Раён Вядомыя землякі і жыхарыМсціслаўскі Раён ДэмаграфіяМсціслаўскі Раён ТранспартМсціслаўскі Раён Старшыні Мсціслаўскага райвыканкамаМсціслаўскі Раён ЛітаратураМсціслаўскі Раён СпасылкіМсціслаўскі РаёнМагілёўская вобласцьМсціслаўРаён

    🔥 Trending searches on Wiki Беларуская:

    АлегзандрыяЗборная Калумбіі па футболеЮНЕСКАІван НавуменкаГроднаM8L8THФеафан СпаведнікЗміцер СаўкаМіндоўгКасцёл Святога Духа (Мінск)Карла ТальявініАб’яднаныя Арабскія ЭміратыЖак-Луі ДавідРабяткіМалаві.tgЯўстах Піевіч Тышкевіч27 сакавікаТрагедыя ў НалібокахІнструкцыя па транслітарацыіНанатэхналогіяБальніцаНовая зямля (паэма)БэзАляксандр Гамільтан216 да н.э.Антон АўсянікАляксандр Валер’евіч ХаджаеўДзеяслоўМатрона Сяргееўна МаркевічКабардзінская моваБеларуская моваЭўкарыётыКаўнасАвіцэнаБеларускія народныя казкіГенрык ІбсенЯўген ПапакульАлаіза ПашкевічТадэвуш ТышкевічФанемаАўстра-ВенгрыяПа што ідзеш, воўча?Рэспубліканскі тэатр беларускай драматургііСан-Луіс-АбіспаКандрат КрапіваПерламутраўка балотнаяМіхась ЧаротВольха чорнаяСексуальныя практыкі паміж мужчынаміЯнка БрыльМесны склонТворны склонЭдвард Адамавіч ВайніловічПанямоннеДзеепрыметнікМішэль АбамаРобін УільямсХаджРасіяЖыгімонт КейстутавічВялікае Княства ЛітоўскаеКсенія ПазнякБеларуская Народная РэспублікаПрастытуцыяЯндэкс.КартыУвасабленнеУладзімір Уладзіміравіч ПуцінНаталля Пятроўна АўдзееваСердар (горад)Ядзерная рэакцыяПарыжАляксандр Мікалаевіч СакураўЧырвоным па БелымШтучны інтэлект🡆 More