Анні Эрно

Анні Эрно, народжаная Дзюшэн (фр.: Annie Ernaux, née Duchesne; нар.

1 верасня 1940, Лільбон) — французская пісьменніца, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па літаратуры 2022 года.

Анні Эрно
Анні Эрно
Асабістыя звесткі
Імя пры нараджэнні фр.: Annie Thérèse Blanche Duchesne
Дата нараджэння 1 верасня 1940(1940-09-01)[…] (83 гады)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Альма-матар
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці рэжысёр, пісьменніца, настаўніца
Гады творчасці з 1974
Мова твораў французская
Прэміі
Узнагароды
annie-ernaux.org/… (фр.)
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Лагатып Вікіцытатніка Цытаты ў Вікіцытатніку

Біяграфія і творчасць

Анні Дзюшэн нарадзілася 1 верасня 1940 года ў Лільбоне. Дзяцінства яе прайшло ў Нармандыі, у Іўто, дзе яе бацькі трымалі невялікае кафэ. Скончыўшы Руанскі ўніверсітэт, яна выкладала літаратуру ў пачатковай і ў сярэдняй школе (у Анэсі-ле-В’ё і ў Пантуазе), а затым перайшла на дыстанцыйнае навучанне.

Першы раман Эрно, «Les Armoires vides», быў апублікаваны ў 1974 годзе. У ім прысутнічаюць выразныя аўтабіяграфічныя матывы, што будзе ўласціва таксама і для наступнай творчасці пісьменніцы. Усе яе раманы тым ці іншым чынам адлюстроўваюць сапраўдныя эпізоды яе біяграфіі: дзяцінства, сацыяльную кар’еру, замужжа і мацярынства, адкрыццё ўласнай сексуальнасці, аборт, рак грудзей, хвароба і смерць маці. Раманы Эрно, у якіх асабістыя ўспаміны накладваюцца на калектыўную памяць пакалення, уяўляюць сабой сапраўднае сведчанне эпохі. Па словах самой пісьменніцы, яна аддае перавагу не тварыць у рамках традыцыйных жанраў, а шукаць уласную форму самавыяўлення. Большая частка яе твораў выходзіла ў выдавецтве «Галімар».

Анні Эрно — лаўрэат шэрагу літаратурных прэмій: прэміі Рэнадо (1984, раман «La Place»), прэміі Маргерыт Дзюрас (2008, «Les Années»), прэміі Франсуа Марыяка (2008, «Les Années»), Прэміі французскай мовы (2008, за сукупнасць творчасці). З 2014 года яна таксама з’яўляецца ганаровым доктарам Універсітэта Сержы-Пантуаз.

6 кастрычніка 2022 года атрымала Нобелеўскую прэмію па літаратуры. Шведская акадэмія прысудзіла ўзнагароду «за мужнасць і клінічную вастрыню, з якімі яна раскрывае карані, адчужанасць і калектыўныя абмежаванні асабістай памяці».

Беларускія пераклады

Паасобныя творы на беларускую пераклаў Уладзіслаў Гарбацкі.

  • Падзея / Ані Эрно [прадмова і пераклад: Уладзіслаў Гарбацкі]. — Вільня: Таварыства беларускай культуры ў Летуве, 2021. — ISBN 978-9955-578-22-2

Зноскі

  • Annie Ernaux // Brockhaus Enzyklopädie
  • Annie Ernaux // Babelio — 2007.
  • Deutsche Nationalbibliothek Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 14 жніўня 2015.
  • This article uses material from the Wikipedia Беларуская article Анні Эрно, which is released under the Creative Commons Attribution-ShareAlike 3.0 license ("CC BY-SA 3.0"); additional terms may apply (view authors). Матэрыял даступны на ўмовах CC BY-SA 4.0, калі не пазначана іншае. Images, videos and audio are available under their respective licenses.
    ®Wikipedia is a registered trademark of the Wiki Foundation, Inc. Wiki Беларуская (DUHOCTRUNGQUOC.VN) is an independent company and has no affiliation with Wiki Foundation.

    Tags:

    1 верасня19402022 год у гісторыі літаратурыЛільбонНобелеўская прэмія па літаратурыПісьменніцаФранцузская мова

    🔥 Trending searches on Wiki Беларуская:

    Разбітае сэрца пацанаСвятлана Міхайлаўна ЛясовічПалессеБараўВікіСірмійМаксім ТанкЗлучаныя Штаты АмерыкіВасіль Савіч Гарбацэвіч1706Беларуская народная дэманалогіяКрасавікАрменіяМір (арбітальная станцыя)Нержавеючая стальДжонатан СвіфтАлматыСтатуты Вялікага Княства ЛітоўскагаІван ШамякінЭнцыклапедыяАлена Сямёнаўна ВасілевічІарданіяЭштан КутчэрІлюстрацыяСцерлядзьГТайландОта Небель1978Рэжым ЛукашэнкіКантонскі дыялектРаман Аляксандравіч СкірмунтПавел Аляксандравіч ХарланчукПавятовы соймікБілінгвізмВенаРаёўка (Маладзечанскі раён)Гвязда БыдгашчЗмітрок БядуляПары-МатчІгнат Яўхімавіч ГрынявіцкіНародны АльбомOnliner.byАнгкор-ВатКупаллеУкраінаФК Майнц 0529 сакавікаАляксандр Васільевіч КалчакКалінінградКаранёвыя атожылкіСымон БудныБітва пад Оршай (1514)Творны склонВаршаваPinterestAv.byМіхась СтральцоўЛюксембургРадаўніцаСнегУладзімір ДубоўкаУзбуйненне БССРДэвід КроненбергБярозка (часопіс)Вінцэнт Дунін-МарцінкевічАперацыя «Цыклон»Адольф ГітлерАлесь РазанаўНавум Якаўлевіч ГальпяровічВітаўтУругвайГарады БеларусіЛітаратурныя жанры🡆 More