Аляксей Анатолевіч Навальны: расійскі палітычны дзеяч

Аляксей Анатолевіч Навальны (руск.: Алексей Анатольевич Навальный; 4 чэрвеня 1976, Бутынь, Адзінцоўскі раён, Маскоўская вобласць, РСФСР, СССР — 16 лютага 2024, Харп, Ямала-Ненецкая аўтаномная акруга, Расійская Федэрацыя) — расійскі грамадскі і палітычны дзеяч нацыянал-дэмакратычнай арыентацыі.

Вядомы перш за ўсё барацьбой з карупцыяй шляхам выкрыцця фінансавых махінацый і публікацыі матэрыялаў.

Аляксей Анатолевіч Навальны
руск.: Алексей Анатольевич Навальный
Аляксей Анатолевіч Навальны: Біяграфія, Прэміі і ўзнагароды, Зноскі
1-ы Leader of Russia of the Future[d]
17 лістапада 2013 — 19 мая 2018
Пераемнік Ivan Zhdanov[d]
3-і Leader of Russia of the Future[d]
28 сакавіка 2019 — 17 студзеня 2021
Папярэднік Ivan Zhdanov[d]
Пераемнік Leonid Volkov[d]
Нараджэнне 4 чэрвеня 1976(1976-06-04)
Смерць 16 лютага 2024(2024-02-16)[…] (47 гадоў)
Месца пахавання
Бацька Anatoly Navalny[d]
Маці Lyudmila Navalnaya[d]
Жонка Юлія Барысаўна Навальная[d]
Дзеці Abhijit sinha[d] і Zakhar Navalny[d]
Веравызнанне праваслаўе
Партыя
Член у
Адукацыя
Дзейнасць палітык, адвакат, актывіст
Навуковая дзейнасць
Навуковая сфера палітыка, правазнаўства, апазіцыя і rights in politics[d]
Месца працы
Аўтограф Выява аўтографа
Узнагароды
Сайт navalny.com (руск.)
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія

Нарадзіўся 4 чэрвеня 1976 года ў сям’і вайскоўца. Скончыў юрыдычны факульэт Расійскага ўніверсітэта дружбы народаў (1998) і факультэт фінансаў і крэдыта Фінансавай акадэміі пры Урадзе РФ (2001). З сярэдзіны 1990-х пачаў займацца бізнесам, з 2004 года — грамадскай дзейнасцю і журналістыкай. У 2000 годзе ўвайшоў у партыю «Яблака», некаторы час кіраваў маскоўскім аддзяленнем партыі і ўваходзіў у яе цэнтральны савет, у 2007 годзе выключаны з арганізацыі. Тады ж стаў адным са стваральнікаў грамадскага руху «Народ» нацыянал-дэмакратычнай арыентацыі, выступаў, у прыватнасці, за больш жорсткую палітыку супраць іміграцыі з Сярэдняй Азіі.

У 2008 годзе Навальны купіў невялікія (мінарытарныя) пакеты акцый некалькіх буйных расійскіх кампаній нафтагазавага сектара і дзякуючы гэтаму атрымаў доступ да фінансавых дакументаў карпарацый. У 2009 выклаў у сваім блогу дакументы, паводле якіх кампанія «ВТБ-Лизинг» купіла абсталяванне для свідравання па значна больш высокім кошце (праз тры гады ў дакументах, якімі карыстаўся Навальны, былі знойдзены прыкметы падробкі). У наступным годзе выклаў у агульны доступ дакументы аўдыту будаўніцтва нафтаправоду кампаніяй «Транснефть», згодна з якімі агульная сума крадзяжоў склала каля 4 млрд долараў (гэтыя дакументы не былі цалкам абвергнуты).

Пачынаючы з 2010 года стварыў некалькі грамадскіх інтэрнэт-рэсурсаў антыкарупцыйнага і камунальнага кірунку (РасПіл, РасЯма, РасВыбары, РасЖКГ, ФБК — Фонд барацьбы з карупцыяй), займаецца каардынацыяй барацьбы з карупцыяй. У 2013 годзе ўдзельнічаў у выбарах мэра Масквы, атрымаў 27,24 % галасоў і заняў другое месца. У 2013 годзе ўзначаліў аргкамітэт Партыі прагрэсу (першапачатковая назва — Народны альянс), якую ў 2014 годзе канчаткова зарэгістравалі.

Пачынаючы з 2011 года супраць Навальнага ўзбуджана некалькі крымінальных спраў. У 2013 годзе ён умоўна асуджаны на пяцігадовы тэрмін за нанясенне шкоды кампаніі «Кіраўлес». З лютага 2014 года Навальны знаходзіцца пад дамашнім арыштам з забаронай карыстацца тэлефонам і камп’ютарам. Таксама суд заблакаваў доступ да яго блога на тэрыторыі Расіі.

20 жніўня 2020 года Аляксей Навальны быў атручаны. Яму стала дрэнна ў самалёце, які ляцеў з Томска ў Маскву. У далейшым Навальны ўпаў у кому і 24 жніўня ён быў дастаўлены на лячэнне ў берлінскую клініку «Шарытэ». Сляды атрутнага рэчыва з групы «Навічок» былі знойдзены лабараторыяй узброеных сіл Германіі. Даследаванне праводзілася па запыце клінікі «Шарытэ». 2 верасня 2020 года вынікі аналізаў былі афіцыйна абвешчаны ўрадам Германіі.

З 29 снежня 2020 года знаходзіўся ў вышуку за шматразовыя парушэнні выпрабавальнага тэрміну ў Расіі. 17 студзеня 2021 года па вяртанні на радзіму быў затрыманы ў аэрапорце Шарамеццева.

Фільм Фонду барацьбы з карупцыяй Аляксея Навальнага пра «палац Пуціна» ў Геленджыку, які выпусцілі адразу пасля затрымання палітыка, набраў больш за 70 млн праглядаў на YouTube. Пратэсты ў Расіі 23 студзеня 2021 года былі анансаваныя Фондам барацьбы з карупцыяй падчас публікацыі дакументальнага фільма-расследавання. Прычынай пратэстаў стала затрыманне і арышт Аляксея Навальнага і яго заявы аб карупцыі ў адрас дзеючага прэзідэнта Расіі Уладзіміра Пуціна.

4 жніўня 2023 года Маскоўскі гарадскі суд прысудзіў Аляксея Навальнага да 19 гадоў калоніі асаблівага рэжыму па справе аб стварэнні экстрэмісцкай супольнасці.

Памёр 16 лютага 2024 года ў зняволенні.

У якасці рэакцыі на смерць палітыка расіяне ў многіх гарадах Расіі неслі кветкі да помнікаў ахвярам палітычных рэпрэсій. Паліцыя ў некаторых гарадах разганяла людзей, у іншых фатаграфавала. Паводле дадзеных «ОВД-Инфо» у 36 гарадах на акцыях затрымалі больш за 400 чалавек. Агулам мемарыялы ў памяць аб Навальным з'явіліся ў як мінімум 140 гарадах Расіі і 68 гарадах за мяжой. Пры гэтым прыцягваць людзей да адказнасць працягвалі і праз 10 дзён пасля акцый памяці.

У Беларусі за ўшанаванне памяці Навальнага 20 лютага асудзілі жыхара Расіі. Ён прынёс кветкі да Генеральнага консульства Расійскай Федэрацыі ў Гродне, паклаў іх ля агароджы консульства, за што быў затрыманы міліцыяй і пазней асуджаны за парушэнне закону «Аб масавых мерапрыемствах» да 10 сутак адміністрацыйнага арышту.

Пахаваны 1 сакавіка 2024 года ў Маскве на Барысаўскіх могілках.

Прэміі і ўзнагароды

У 2021 годзе Аляксей Навальны стаў лаўрэатам прэмій фонду Барыса Нямцова і Жэнеўскага форуму па правах чалавека. Лаўрэат польскай прэміі «Рыцар свабоды», якую арганізуе Фонд імя Казіміра Пулаўскага.

Прэмія імя Сахарава «За свабоду думкі» (2021).

Дрэздэнская прэмія міру (2024, пасмяротна).

Зноскі

  • а б Nawalny Aleksiej // (unspecified title) Праверана 18 лютага 2024.
  • Alexei Navalny: Russia's vociferous Putin critic — 2011. Праверана 16 лютага 2024.
  • а б ФСИН: Алексей Навальный умер в колонииMeduza, 2024. Праверана 16 лютага 2024.
  • Russische Justiz: Oppositioneller Nawalny in Haft gestorben Праверана 16 лютага 2024.
  • а б Putin firma la ley que le permitirá ser presidente de Rusia hasta 2036 Праверана 16 лютага 2024.
  • а б VIAF: 254613339 Праверана 14 верасня 2021.
  • а б в г Czech National Authority Database Праверана 23 лютага 2024.
  • https://meduza.io/news/2024/02/28/otpevanie-alekseya-navalnogo-proydet-1-marta-politika-pohoronyat-na-borisovskom-kladbische Праверана 28 лютага 2024.
  • https://www.bbc.com/russian/live/news-68436089 Праверана 1 сакавіка 2024.
  • а б https://zona.media/news/2023/08/04/parents Праверана 21 лютага 2024.
  • «Я очень тебя люблю». История Юлии Навальной — жены, которая не боится и верит Праверана 30 верасня 2020.
  • Навальный о государственной религии - Religo.ru :: Эксперты о религии — 2015. Праверана 8 снежня 2015.
  • а б История одного Навального — 2019. Праверана 27 верасня 2020.
  • Партия Навального получила название «Россия будущего» Праверана 27 верасня 2020.
  • Алексей Навальный. Биография Алексей Навальный. Биография — 2013. Праверана 16 лютага 2024.
  • Alexey Navalny – Maurice R. Greenberg World Fellows Program Праверана 27 верасня 2020.
  • Алексей Навальный. Биография — 2013. Праверана 27 верасня 2020.
  • Про Аэрофлот и Трансаэро — 2015. Праверана 14 верасня 2021.
  • Навальный взялся за "Аэрофлот" — 2012. Праверана 14 верасня 2021.
  • Заява ўраду ФРГ: Расейскага апазыцыянэра Навальнага атруцілі ядам з групы «Навічок»
  • news.tut.by Архівавана 17 студзеня 2021.
  • nn.by
  • tass.ru
  • УФСВП: Навальны памёр у калоніі
  • Задержания на акциях скорби по Алексею Навальному 16–17 февраля — итоги (руск.). ОВД-Инфо. Праверана 29 лютага 2024.
  • Как минимум в 140 городах России появились мемориалы и прошли акции в память об Алексее Навальном. Вёрстка. Праверана 29 лютага 2024.
  • Паліцыя ў Маскве прыходзіць дадому да ўдзельнікаў акцый памяці Навальнага і затрымлівае іх . Наша Ніва. Праверана 29 лютага 2024.
  • К, А.. В Гродно мужчина принес цветы и фото Навального к консульству РФ. Его судили (руск.). Hrodna.life - новости Гродно (29 лютага 2024). Праверана 29 лютага 2024.
  • Радыё Свабода Архівавана 2 кастрычніка 2021.
  • Alexej Nawalny bekommt Menschenrechtspreis der EU (ням.). Der Spiegel (20 кастрычніка 2021). Архівавана з першакрыніцы 20 кастрычніка 2021. Праверана 20 кастрычніка 2021.
  • Спасылкі

    This article uses material from the Wikipedia Беларуская article Аляксей Анатолевіч Навальны, which is released under the Creative Commons Attribution-ShareAlike 3.0 license ("CC BY-SA 3.0"); additional terms may apply (view authors). Матэрыял даступны на ўмовах CC BY-SA 4.0, калі не пазначана іншае. Images, videos and audio are available under their respective licenses.
    ®Wikipedia is a registered trademark of the Wiki Foundation, Inc. Wiki Беларуская (DUHOCTRUNGQUOC.VN) is an independent company and has no affiliation with Wiki Foundation.

    Tags:

    Аляксей Анатолевіч Навальны БіяграфіяАляксей Анатолевіч Навальны Прэміі і ўзнагародыАляксей Анатолевіч Навальны ЗноскіАляксей Анатолевіч Навальны СпасылкіАляксей Анатолевіч Навальны16 лютага197620244 чэрвеняАдзінцоўскі раёнМаскоўская вобласцьРСФСРРасійская ФедэрацыяРасіяРуская моваСССРХарпЯмала-Ненецкая аўтаномная акруга

    🔥 Trending searches on Wiki Беларуская:

    Кнут ВіксельНаш крайАзіяцкі маршрут AH4РумыніяЖук-аленьМірскі замакЭякуляцыя на чалавекаБеларуская фанетыкаЯн Баршчэўскі31 сакавікаБарсукі (Боркавіцкі сельсавет)Рэч ПаспалітаяАфіныІзраільБараўЭштан КутчэрЯгайлаПрэзідэнцкія выбары ў Беларусі (2010)Беларуская літаратура канца XVIII — XIX стагоддзяў6Валерый Станіслававіч МянжынскіТрыўмфальная арка ЦітаЛяхавіцкі стройКічэрКрывічыФранцыяБеларуская энцыклапедыяАндатраБаранавічыРасійская імперыяАнтычнасцьЛіс Мікіта (мультсерыял)Мікалай Васільевіч СтасКастэль-НуоваКаляды\u0411\u0430\u0433\u0440\u0430\u0448\u043a\u0451\u043b\u044cПаўсаній (географ)Джодзі ФостэрСяргей БульбаЯзэп Нарцызавіч ДраздовічXMPPСтарыя ДарогіПольская моваУільям ШэкспірАнгкор-ВатАлена Віктараўна АтрашкевічДжэймс КукКорпус марской пяхоты ЗШАІлюстрацыяАлесь БачылаNintendo Entertainment SystemЭндру Джон УайлсГарбачэва (Вілейскі раён)Славенская моваЯкуб КоласТарашкевіцаАндрусь ТакіндангБахмутГісторыя КітаяУННВБеларускія татарыNode.jsСтаніслаў Нікадзімавіч Булак-БалаховічСезон 2004 ЖФК Універсітэт-Дзвіна ВіцебскСакура29 сакавікаБраніслаў Адамавіч ТарашкевічТочка BYМіхась ПазнякоўЛітаратурныя жанрыАзёры БеларусіCounter-Strike 2Змітрок БядуляАўтамагістраль ВолгаНапады на пасольства Лівіі ў МінскуВадзім Кабанчук🡆 More