Ян Даўгерд

Ян Даўгерд (? — каля 1443) — дзяржаўны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага, ваявода віленскі (з 1433).

Ян Даўгерд
лац. Jan Daŭgierd / Daŭhierd
Ян Даўгерд
Герб «Памян»
Асабістыя зьвесткі
Памёр каля 1443
Род Даўгердавічы
Дзеці Андрэй, Багдана

Імя

Даўгард (Daugaard) — імя германскага паходжаньня. Іменная аснова -даў(г)- (імёны ліцьвінаў Даўгер, Даўмонт, Даўят; германскія імёны Dauharjis, Damondus, Dowyatt) паходзіць ад гоцкага daug 'годна', бургундзкага daugjis 'здольны, годны', а аснова -гард- (-герд-, -герт-) (імёны ліцьвінаў Альгерд, Мундыгерд, Тэўтыгерд; германскія імёны Algardus, Mundgerd, Teutgerdis) — ад гоцкага gairdan 'падпяразваць' (пераноснае 'ахоўваць'), garda 'агароджа' (пераноснае 'ахова, бясьпека'). Такім парадкам, імя Даўгерд азначае «здольны да аховы».

Германскае паходжаньне імя Даўгірд сьцьвердзіў францускі лінгвіст-германіст Раймонд Шмітляйн, які на падставе шматгадовых дасьледаваньняў прыйшоў да высноваў пра германскае паходжаньне літоўскіх уласных імёнаў. Германскае (паўночнагерманскае) паходжаньне літоўскага шляхецкага прозьвішча Даўгірд (Dowgird) сьцьвярджалася яшчэ ў артыкуле «Літва» энцыкляпэдыі Геаграфічны слоўнік Каралеўства Польскага і іншых славянскіх краёў (1884 год).

Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: Dowgirdi (Dowgird; 18 студзеня 1401 году); Darigerdo marschalco curiae (20 красавіка 1424 году); Довкгардъ правил (17 верасьня 1427 году); Dawgerdi palatini Wilnensium (20 студзеня 1433 году); Dowgyrd palatinus Vilnensis [sigilla] (31 ліпеня 1433 году); Довкгирдъ, виленскии воевода (25 верасьня 1433 году); пан Довъкгирд (1433—1439 гады); Dawgerd Vilnensis [palatini] (27 лютага 1434 году); Dawgerd (15 верасьня 1434 году); Dolgerth palatinus, Wylnenses (7 лютага 1435 году); Dewgerd Vilnensis palatinus (9 чэрвеня 1435 году); Dewgerd Wylnensis palatinus (15 лютага 1436 году); Ego Iohannes alias Dawgerd (1 ліпеня 1437 году); Dolgerdo capitaneo Vilnensi (9 ліпеня 1437 году); Dewgerd palatinus Wylnensis (6 сьнежня 1437 году); воеводе виленьскому пану Довкгирду (сакавік 1440 году); Dawgerd palatinus Vilnensis (13 ліпеня 1440 году); Довкгирдъ (1440—1447 гады); пан Довкгирдъ (1440—1492 гады); Dawgerd Wylnensi (1441 год); Долъкгиръд (Супрасьлеўскі летапіс).

Біяграфія

Зь літоўскага баярскага роду. Быў у сваяцтве з Саковічамі (выступаў як сьведка ў данацыі Андрэя Саковіча Віленскай катэдры). Магчыма, тоесны Даўгерду Салкулевічу, які паручыўся за Братошу ў канцы XIV ст.

У 1401 годзе засьведчыў умову з Польшчай. У 1424 годзе быў маршалкам дворным Вітаўта. Браў удзел у змове супраць Жыгімонта Кейстутавіча, у выніку якой апошняга забілі (1440 год).

Ажаніўся, відаць, з дачкой Андрэя Гаштольда. Меў сына Андрэя, «пана на Сьвіранах і Лынтупах», а таксама дачку Багдану.

Мова і культура

Да актаў Троцкай уніі (1433 год) і Гарадзенскай умовы (1434 год) прывесіў пячаці з лацінамоўнымі гатычнымі надпісамі:

+ s ∗ domini ⁑ dolgerdonis
+ s • domini dawgerdi

Крыніцы

Літаратура

Tags:

Ян Даўгерд ІмяЯн Даўгерд БіяграфіяЯн Даўгерд Мова і культураЯн Даўгерд КрыніцыЯн Даўгерд ЛітаратураЯн ДаўгердВаявода віленскіВялікае Княства Літоўскае

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Сыстэмы зьлічэньняІван ПташнікаўЯўген БяласінНекамэрцыйная арганізацыяПэруВедыВорша (футбольны клюб)g3zvnГлеб ЛабадзенкаАбарона Берасьцейскай крэпасьці (1939)Франак ВячоркаКрыштаф КанановічДагестанАпавядальны сказМінардЖукоўскіНазоўнік1950Чэмпіянат Эўропы па футболе 2024 годуБайтАлесь РазанаўАўстраліяВіктар АстроўскіМы выйдзем шчыльнымі радамі1695Хэрсон25 чэрвеняРаман Тармола-МірскіГерб КіеваМузыкаГента (імя)СацыялізмПрыслоўе1200Высакосны годОйча нашНацыяналізмЛідсРАУСЗораПерапіс насельніцтва Беларусі (2019)Ордэн ПагоніКаўкаскі ЭміратБераЗолатаВоінПарнафільм у ФранцыіЗборная Расеі па футболеРоварМарыё ЛемінаВяйнямёйнэнАзіяцка-Ціхаакіянская эканамічная супрацаЛаскаценьМіжгорскі раёнБеларускія летапісыГніваньІмёны ліцьвінаўТэнісПрыназоўнікРобін Ўільямз12 красавікаПарнафільмУзброеныя сілыГарбатаТытунепаленьнеРасейская акупацыя БеларусіАнгкор-ВатВэб-сайтАглядБанан (плод)Віленскі Духаўскі манастырГентыла🡆 More