Юго Лярыс: францускі футбаліст

Юго Лярыс (па-француску: Hugo Lloris; нарадзіўся 26 сьнежня 1986 году, Ніцца, Францыя) — францускі футбаліст, які выступае за клюб МЛС «Лос-Анджэлес».

Раней абараняў колеры нацыянальнай зборнуай Францыі на пазыцыі брамніка. Тройчы абіраўся найлепшым брамнікам году ў францускім першынстве (2009, 2010, 2012). Чэмпіён сьвету 2018 году.

Юго Лярыс
Юго Лярыс: Біяграфія, Нацыянальная зборная, Дасягненьні
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 26 сьнежня 1986(1986-12-26) (37 гадоў)
Рост 188 см
Вага 78 кг
Пазыцыя брамнік
Клюбная інфармацыя
Клюб Лос-Анджэлес
Нумар 1
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2005—2008
2008—2012
2012—2023
2024—
Ніцца
Алімпік Ліён
Тотэнгэм Готспур
Лос-Анджэлес
72 (0)
146 (0)
361 (0)
3 (0)
Зборныя
2008—2022 Францыя 145 (0)

¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі
для нацыянальнай лігі, адкарэктавана на
10 сакавіка 2024.
² Колькасьць гульняў і галоў за нацыянальную зборную
ў афіцыйных матчах, адкарэктавана на
18 сьнежня 2022.

Біяграфія

Пачатак кар’еры

Лярыс нарадзіўся 26 сьнежня 1986 году ў міжземнаморскім горадзе Ніцца ў арыстакратычнай сям’і. Ягоная маці працавала адвакатам, а ягоны бацька быў банкірам у Монтэ-Карлё. У 2008 годзе, гуляючы ў «Ніццы», ягоная маці памерла.

«Ніцца»

Пасьля посьпеху ў камандзе клюбу ва ўзросьце да 18 гадоў, Лярыс быў пераведзены ў дубль клюбу ў францускую аматарскую лігу ў сэзоне 2004—2005 гадоў. Лярыс трапіў у першы склад каманды напярэдадні сэзону 2005—2006 гадоў, атрымаўшы кашулю з 1 нумарам. Лярыс дэбютаваў 25 кастрычніка 2005 году за клюб, ва ўзросьце да 18 гадоў, адстаяўшы браму на нуль у матчы на Кубак Францускай лігі, а ягоная каманда перамагла зь лікам 2:0 «Шатару».

«Ліён»

Пасьля аднаго з выбітных сэзонаў Юго, паўсталі спэкуляцыі на конт ягонай далейшай кар’еры. Маладым галкіпэрам цікавіліся францускі клюб «Ліён», які жадаў знайсьці зьмену свайму сыходзячага брамніку Грэгары Купэ, «Мілян», які жадаў замяніць ім бразыльца Дыду, і «Тотэнгэм Готспур», які жадаў замяніць Лярысам Пола Робінсана. У канчатковым ліку Юго перайшоў у склад «Ліёну», але асабістыя дамоўленасьці зь «Мілянам» былі вельмі блізкія да пераходу француза ў італьянскі клюб. Віцэ-прэзыдэнт «Міляна» Адрыяна Галіяні заявіў, што пагадненьне было дасягнута, але дамову была анулявана з-за адмовы Крыстыяна Аб’яцьці пераходзіць да «Палерма».

Кошт трансфэру першапачаткова не называўся, але пазьней было выяўлена, што паслугі Юго былі ацэненыя ў € 8,5 млн.

«Тотэнгэм Готспур»

Лярыс падпісаў кантракт з клюбам «Тотэнгэм Готспур» 31 жніўня 2012 году. Дэбютаваў за шпораў у матчы Лігі Эўропы супраць італьянскага «Ляцыё» 20 верасьня 2012 году, матч скончыўся ўнічыю 0:0.

Нацыянальная зборная

Лярыс атрымаў свой ​​першы заклік да нацыянальнай зборнай Францыі 6 лютага 2008 году да матчу супраць зборнай Гішпаніі, тым ня менш на сустрэчы ён ня быў залічаны нават у склад запасных. Праз паўгоду, 19 лістапада, ён згуляў свой першы матч на зборную ў гульні супраць зборнай Уругваю, якая скончылася зь лікам 0:0.

Дасягненьні

«Ліён»:

Францыя:

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Tags:

Юго Лярыс БіяграфіяЮго Лярыс Нацыянальная зборнаяЮго Лярыс ДасягненьніЮго Лярыс КрыніцыЮго Лярыс Вонкавыя спасылкіЮго ЛярысЗборная Францыі па футболеНіццаФранцуская Ліга 1Француская моваФранцыя

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

ЗлучокБісэксуальная парнаграфіяЖанчына з жанчынайБібліяПаўднёва-Ўсходняя АзіяРужанскі палацАлесь Кажадуб2012Вожык (часопіс)Васіль СёмухаПарнаграфія ў ІталііАляксандар ЛукашэнкаКотwordpressЧарнобыльская катастрофаМагілёўскі дзяржаўны ўнівэрсытэт імя Аркадзя КуляшоваСельская гаспадаркаКастусь ЕзавітаўАльгарытмДублінКалінінская акругаУзброеныя сілыКузьма ЧорныФінансы7 (лік)ЭякуляцыяСельская гаспадарка БеларусіРодныя гоні (1927)ХутарПабуджальны сказТумаПінгвіныРэйкавая вайна ў Беларусі 2022 годуЯнка СіпакоўБітва пад ВоршайБыў. Ёсьць. БудуПаўстаньне 1794 году2020-яMauzerГраўжышкіВацлаў ЛастоўскіМэтэароідДзяжаЗагор’е (Славаччына)Лексычнае значэньнеАзартная гульняПэнсіяАгоньАрхаізмВейшнорыяМастурбацыяNorthrop B-2 SpiritКушмакДойлідАпавядальны сказІвонка СурвілаСтолінКанстытуцыя ССРБ 1919 годуБеларускі нацыянальны стройНямецка-савецкая вайнаІсая (прарок)КастрычнікПорнасайтАркаСандра БулакАдам МіцкевічBet365НікатынЖугарРымутАндрусь Горват🡆 More