Мэтраполія Францыі

Мэтраполія Францыі (па-француску: France métropolitaine) або француская мэтраполія — эўрапейская частка Францыі, якая складаецца з тэрыторыяў на кантыненце і бліжэйшых астравоў у Атлянтычным акіяне, Ля-Маншы і Міжземным моры (у тым ліку і востраву Корсыка).

Гэта некалькі састарэлы выраз, з прычыны таго, што ў 1962 годзе Альжыр атрымаў незалежнасьць ад Францыі, а слова «мэтраполія» мае на ўвазе наяўнасьць калёніяў. Заморскія ўладаньні Францыі ня носяць статусу калёніяў, з прычыны таго, што паводле канстытуцыі 1946 году быў створаны Францускі зьвяз. Афіцыйны юрыдычны тэрмін (які, напрыклад, ужываецца ў афіцыйных дакумэнтах Эўрапейскага зьвязу) — эўрапейская тэрыторыя Францыі (па-француску: territoire européen de la France).

Мэтраполія Францыі
Мапа мэтраполіі Францыі

Аднак у гутарковай мове француская мэтраполія (ці проста мэтраполія) супрацьпастаўляецца заморскім уладаньням Францыі, то бок тым тэрыторыям Францускай рэспублікі, якія знаходзяцца па-за эўрапейскай зонай.

Плошча мэтраполіі — 551 500 км², што складае 80 % ад агульнай тэрыторыі краіны. Напачатку 2011 году насельніцтва мэтраполіі дасягнула 63 136 180 жыхароў, (96 % ад агульнай колькасьці).

Часам выкарыстоўваецца тэрмін «кантынентальная Францыя» (па-француску: France continentale), якая ўключае мэтраполію Францыі бяз Корсыкі. Аднак, гэта таксама не зусім дакладнае вызначэньне, з прычыны таго, што Францыя мае некаторыя тэрыторыі на паўночным усходзе Паўднёвай Амэрыкі — там разьмяшчаецца Француская Гвіяна.

Вонкавыя спасылкі

Мэтраполія Францыі  Мэтраполія Францыісховішча мультымэдыйных матэрыялаў

Tags:

АльжырАтлянтычны акіянКалёніяКорсыкаЛя-МаншМіжземнае мораФранцуская моваФранцыяЭўрапейскі зьвязЭўропа

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

ВаршаваБеларуская школа ў Латвіі (1926)Міжнародны стандартны кніжны нумарСударБлакітная сойкаПятрусь БроўкаМяйлуныПётра КрачэўскіУладзімер ШыманецТбілісіБусел белыПіт ПаўлаўРаман СкірмунтЮбілейная плошча (станцыя мэтро)Аральны сэксСьпіс сысуноў БеларусіЛявон ЗаяцКамчацкі крайГеаграфічныя каардынатыБагародзіцаМаркёрБеларускія татарыВэб-сэрвэрБлакітны колерMozilla FirefoxФэдэральнае бюро расьсьледаваньняўАдам ГлёбусЭўрыпідД’Артаньян і тры мушкетэрыБісэксуальная парнаграфіяБяроза (горад)Гімн ВайшнорыіГлінішча (Гомельская вобласьць)Апавядальны сказПлян МаршалаЭрых КохWYSIWYGМестаЭманюэль 4ДзеяслоўDir en greyМіхась ФіліповічМіжнародная арганізацыя стандартызацыіМоваЮр’яФранцішак АляхновічГімн БеларусіНаваградак.neШтучны інтэлектВоднае полаСьвята17 траўняІгар СергеенкаГалоўная старонкаУладзімер КараткевічПальная зброяЛюдзі на балоце (раман)Самалійска-этыёпская вайнаЯцьвягіДзень незалежнасьці БеларусіE (літара)Вітаўт (імя)КрумкачФіліпіныШпакКабінэт міністраў УкраіныЗборная Аргентыны па футболеПавал Жаўрыд🡆 More