Хведар Нюнька

Хве́дар Ню́нька (6 красавіка 1928, Алешавічы, гміна Каменка — 15 жніўня 2018, Вільня) — беларускі грамадзка-культурны дзяяч у Летуве.

Старшыня Таварыства беларускай культуры ў Летуве (1989—2014).

Хведар Нюнька
Хведар Нюнька
Род дзейнасьці Старшыня Таварыства беларускай культуры Летувы (1989—2014)
Дата нараджэньня 6 красавіка 1928 (96 гадоў)
Месца нараджэньня вёска Алешавічы, гміна Каменка, Гарадзенскі павет, Беластоцкае ваяводзтва, Польская рэспубліка
Дата сьмерці 15 жніўня 2018
Месца сьмерці Вільня
Месца пахаваньня
Месца вучобы
Занятак грамадзкі дзяяч, культурніцкі дзяяч
Бацька Якуб Нюнька
Жонка Ніна Кацары (1954—2000)
Дзеці Хведар (1955 г.н.), Ніна (1965 г.н.)

Жыцьцяпіс

Нарадзіўся 6 красавіка 1928 году ў вёсцы Алешавічы ў гміне Каменка ў Заходняй Беларусі, што тады ўваходзіла ў склад Польшчы (цяпер Мастоўскі раён, Гарадзенская вобласьць, Беларусь). Ля вёскі пахавалі дзеда, якога Хведар наведваў да 12 гадоў. Быў другім пасьля сястры дзіцём у беднай сялянскай сям’і (2,5 гектару зямлі). Атрымаўшы ў Мастах зямлю і лес ад мясцовага землеўладальніка, ягоны бацька Якуб збудаваў там дом з крамай тканіны і харчаваньня. У 1936 годзе празь перашкоды мясцовага фабрыканта сям’я пераехала на кватэру ў Шчучын, дзе бацька наладзіў гуртовы збыт сшыткаў у школы.

З прыходам немцаў у 1941 годзе бацька наняў Хведару настаўніка нямецкай мовы, што пазьней уратавала яго бацьку ад расстрэлу. Калі на бацьку зрабілі данос аб вывешваньні чырвонага сьцяга, Хведар патлумачыў па-нямецку ў камэндатуры, што той парваў польскі сьцяг з прыходам Чырвонай арміі ў 1939 годзе. У 1943 годзе сям’я пераехала ў Вільню, у якой Х. Нюнька ў 1948 годзе скончыў расейскую гімназію імя Чарняхоўскага (цяпер Дом ураду). У 1953 годзе скончыў лясны факультэт Летувіскай сельскагаспадарчай акадэміі. Атрымаў разьмеркаваньне ў Дзяржплян, аднак уладкаваўся на тры гады паводле спэцыяльнасьці інжынэрам да 1959 году. Цягам 35 гадоў да 1992 году працаваў галоўным адмыслоўцам па каштарысах у праектных будаўнічых інстытутах Вільні.

З 1980-х гадоў вёў актыўную грамадзка-культурную працу па адраджэньні беларускасьці ў Летуве. Ад ўтварэньня 4 лютага 1989 году да 29 верасьня 2014 году — старшыня Таварыства беларускай культуры ў Летуве. Спрыяў дзейнасьці Віленскай беларускай сярэдняй школы імя Ф. Скарыны, называньню імёнамі славутых беларусаў некаторых вуліцаў Вільні, усталяваньню шматлікіх беларускіх помнікаў і мэмарыяльных дошак, а таксама захаваньню месца забойства Кастуся Каліноўскага на Лукіскім пляцы. Пад кіраўніцтвам Хведара Нюнькі Таварыства беларускае культуры правяло пяць Канфэрэнцый беларусаў Балтыі.

Сузаснавальнік і сябра Вялікай Рады ЗБС “Бацькаўшчына“

З 1997 году — сябра прэзыдыюму Рады БНР.

У 2014 годзе на паседжаньні Рады ТБК Хведару Ньнюку быў выказаны недавер і прыпынена яго старшынства ў ТБК. 17 студзеня 2015 году Агульны сход ТБК выключыў Хведара Нюньку з шэрагаў Таварыства беларускай культуры ў Летуве.

Крыніцы

Літаратура

Tags:

15 жніўня192820186 красавікаАлешавічыВільняГміна КаменкаЛетуваТаварыства беларускай культуры ў Летуве

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Палац віцэ-адміністратара (Горадня)Паўночная зоркаПалацава-паркавы комплекс Бішэўскіх (Лынтупы)Арабская моваX стагодзьдзеГрудзіЮрка МонічМары Дант’ерБона СфорцаЗлучаныя Штаты АмэрыкіТалачынТадэвуш Францішак АгінскіПолк імя Кастуся КаліноўскагаКанстытуцыя 3 траўня 1791 годуПавал ДавідовічМастаЯн Марыя БэрнардоніПацукЗямля пад белымі крыламіАўтакефаліяЭтыёпіяПлоцевы актПадвойнае пранікненьнеБерасьцеГарбутКітайПангеяПрэзыдэнцкія выбары ў Беларусі 2020 годуСтарабеларуская моваДругая сусьветная вайнаРобэрт КубіцаДрэздэнВузаАнтон ЛуцкевічРэжым ЛукашэнкіУкраінцыАляксандар ЛукашэнкаАўстраліяВіцебскВысокаеЖанчына зьверхуМагістраль М10 (Беларусь)Квэбэк (горад)Альгерд БахарэвічДрама (аповесьць)Жыгімонт АўгустБайструкКулічПарнаграфія ў БеларусіНямецкі райхВыбуховае рэчываПісьмоЭўропаСлуцакРадзівілыКляса (біялёгія)БаўгарыяВялікае Княства ЛітоўскаеВікікрыніцыЛіцьвіныСонечная энэргіяБеларуская моваФамалікан Віла-Нова-дзі-ФамаліканНіл ГілевічНямецка-савецкая вайнаТрэці падзел Рэчы ПаспалітайСтаніслаў Нарбут (лекар)Радзівіл (імя)🡆 More