Мастоўскі Раён

Масто́ўскі раён — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка на захадзе Гарадзенскай вобласьці Беларусі.

Плошча раёну складае 1,3 тыс. км². Насельніцтва на 2018 год — 28 233 чалавекі. Адміністрацыйны цэнтар — места Масты.

Мастоўскі раён
Мастоўскі Раён
Агульныя зьвесткі
Краіна Беларусь
Статус раён Беларусі
Уваходзіць у Гарадзенская вобласьць
Адміністрацыйны цэнтар Масты
Дата ўтварэньня 15 студзеня 1940
Кіраўнік Юры Валеваты[d]
Насельніцтва (2018) 28 233
Шчыльнасьць 21 чал./км²
Плошча 1341,28 км²
Вышыня па-над узр. м.
 · сярэдняя вышыня

 105 м
Месцазнаходжаньне Мастоўскага раёну
Мастоўскі раён на мапе
Мэдыя-зьвесткі
Часавы пас UTC +3
Тэлефонны код +375-15-15
Паштовыя індэксы 231 6хх
Афіцыйны сайт
Мастоўскі Раён   Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы

На захадзе мяжуе зь Бераставіцкім, на паўночным захадзе — з Гарадзенскім, на поўначы — з Шчучынскім, на ўсходзе — зь Зьдзецельскі м, на поўдні — з Ваўкавыскім і Зэльвенскім раёнамі Гарадзенскай вобласьці.

Гісторыя

У 1921 годзе Заходняя Беларусь увайшла ў склад Польшчы. Было створана 3 ваяводзтвы: Беластоцкае, Наваградзкае, Палескае. Ваяводзтвы падзяляліся на паветы, тыя ў сваю чаргу — на гміны. Мастоўшчына адносілася да Слонімскага (Курылавіцкая гміна), Ваўкавыскага (Пескаўская гміна), Гарадзенскага паветаў (Мастоўская, Дубненская, Луньненская і Гудзевіцкая гміны).

У верасьні 1939 году Заходняя Беларусь была далучана да БССР. Рашэньнем ураду БССР ад 15 студзеня 1940 году праведзена адміністрацыйна-тэрытарыяльнае дзяленьне Заходняй Беларусі. Было створана 5 абласьцей і 101 раён. Мастоўскі раён утвораны з цэнтрам у мястэчку Масты. У яго склад увайшлі Мастоўская воласьць, часткі Пескаўскай і Крамяніцкай валасьцей Ваўкавыскага павету, Курылавіцкая і частка Дзярэчынскай воласьці Слонімскага павету. Тэрыторыя раёну раўнялася 688,8 км², у населеных пунктах пражывала 33 908 чалавек. Максымальная адлегласьць паміж межамі раёну: з поўначы на поўдзень — 30 км, з захаду на ўсход — 37 км.

У раёне налічвалася каля 38 тысячаў гектараў ворнай зямлі. Тэрыторыю раёну перасякала чыгунка Беласток — Ліда і шашэйная дарога Ражанка — Ваўкавыск. У раёне мелася 36 школ.

21 кастрычніка 1940 году раёны былі падзелены на сельсаветы. У Мастоўскім раёне 111 населеных пунктаў былі разьмеркаваны паміж 11 сельсаветамі. Тады былі створаны наступныя сельсаветы: Азёркаўскі (8 вёсак, 3008 чалавек), Асаўлянскі (пазьней Малькавіцкі; 11 вёсак, 1325 жыхароў), Бялавіцкі (13 вёсак, 2877 жыхароў), Галынкаўскі (пазьней Мікелеўшчынскі; 7 вёсак, 1900 жыхароў), Занёманскі (з цэнтрам у вёсцы Занёманск), Курылавіцкі (10 вёсак, 3168 жыхароў), Мастоўскі (11 вёсак, 4735 жыхароў), Мілявіцкі (12 вёсак, 3849 чалавек), Пескаўскі (10 вёсак, 4168 жыхароў), Рагозьніцкі (9 вёсак, 2254 жыхары) і Самуйлавіцкі (пазьней Пацавіцкі; 13 вёсак, 3486 жыхароў).

У 1944 годзе частка Беластоцкай вобласьці з горадам Беластокам перададзена Польшчы. 20 верасьня 1944 году ўтворана Гарадзенская вобласьць, куды ўвайшоў і Мастоўскі раён. 5 красавіка 1960 году да Мастоўскага раёну быў далучаны Дубненскі сельсавет Скідзельскага раёну. 16 ліпеня 1954 году скасаваны Занёманскі сельсавет, яго землі перайшлі ў Мастоўскі, а Бялавіцкі сельсавет перайменаваны ў Зарудаўеўскі. Рагозьніцкі сельсавет быў далучаны да Самуйлавіцкага. 25 лютага 1961 году Самуйлавіцкі сельсавет перайменаваны ў Пацавіцкі.

У сувязі са скасаваньнем Зэльвенскага раёну з 17 красавіка 1962 году ў складзе Мастоўшчыны апынуліся Дзярэчынскі і Марачоўскі сельсаветы. Аднак у сувязі са стварэньнем так званых калгасна-саўгасных і прамысловых упраўленьняў 25 сьнежня 1962 году Мастоўскі раён быў скасаваны. Мастоўскі, Мікелеўшчынскі і Дубненскі сельсаветы перададзены ў Шчучынскі раён, астатнія землі разам з горадам Масты ўвайшлі ў склад Ваўкавыскага раёну.

6 студзеня 1965 году Мастоўскі раён быў адноўлены. У сувязі з аднаўленьнем 30 ліпеня 1966 году Зэльвенскага раёну ад Мастоўшчыны адышлі г. п. Зэльва, Дзярэчынскі і Марачоўскі сельсаветы. За Мастоўскім раёнам засталіся Багатырэвіцкі, Луньненскі і Русінаўскі сельсаветы Гарадзенскага раёну, Галубоўскі Жалудоцкага раёну, Воўпянскі Ваўкавыскага раёну. У 1974 годзе аб’яднаныя Курылавіцкі і Мілявіцкі сельсаветы з цэнтрам у Курылавічах. 8 верасьня 1975 году Багатырэвіцкі сельсавет перайменаваны ў Глядавіцкі, крыху раней — Русінаўскі ў Харціцкі.

На 1 студзеня 1997 году ў раёне налічвалася 14 сельсаветаў. У 2004 годзе скасаваны Малькавіцкі сельсавет. Цяпер у раёне налічваецца 154 сельскія населеныя пункты і горад Масты.

Прырода

Рэльеф

Тэрыторыя раёну разьмешчаная ў межах Верхнянёманскай нізіны. Рэльеф — раўнінны, агульны нахіл з поўдня на поўнач да даліны ракі Нёман. Пераважае вышыня (80% тэрыторыі) 120 мэтраў над узроўнем мора. Найвышэйшы пункт — 167 мэтраў (2 км на поўдзень ад вёскі Вялікая Рагозьніца).

Карысныя выкапні

На тэрыторыі раёну разьмешчаны паклады крэйды, глінаў і суглінак, торфу, пяскова-жвіровага матэрыялу.

Клімат

Клімат умерана кантынэнтальны. Сярэдняя тэмпэратура студзеня −5,1 °C, ліпеня 17,8 °C. Сярэднярочная колькасьць ападкаў складае 630 мм. Працягласьць вэгетацыйнага пэрыяду 198 дзён.

Гідраграфія

Працякаюць рэкі Нёман з прытокамі Шчара зь Сіпай, Зальвянка, Рось, Ельня. На тэрыторыі раёну разьмешчаныя мэліярацыйныя каналы: Нацква, Ланцавічы, Міклашэўскі.

Расьліннасьць

Лясы сустракаюцца іглічныя, яловыя, чорнаалешнікавыя, бярозавыя, дубовыя, грабавыя, ясянёвыя. Лясы займаюць 33% тэрыторыі раёну. Суцэльныя масівы лесу захаваліся ўздоўж ракі Нёман (частка Нёманскіх лясоў і Ліпічанскай пушчы). Агульная плошча балотаў 20,7 тыс. га, асушаных 17,2 тыс. га.

Глебы пераважаюць дзярнова-падзолістыя (54,3%), дзярнова-падзолістыя забалочаныя (14,4%), тарфяна-балотныя (14,8%), дзярновыя і дзярнова-карбанатныя забалочаныя (11,8%).

Насельніцтва

Насельніцтва раёну складае 34,1 тыс. чалавек (2008). Сярэдняя шчыльнасьць — 26,23 чалавек на 1 км². На 1 студзеня 2007 году ў раёне жыло 34,9 тыс. чалавек, у тым ліку дзяцей да 17 гадоў — 7656. Мескае насельніцтва складала 16,6 тыс., сельскае — 18,3 тыс. чалавек.

  • XXI стагодзьдзе: 2009 год — 33 883 чал. (перапіс); 2016 год — 28 927 чал.; 2017 год — 28 554 чал.; 2018 год — 28 233 чал.

Адукацыя

У раёне разьмешчаныя 2 гімназіі; 6 навучальна-пэдагагічных комплексаў «Дзіцячы садок-школа»; 11 сярэдніх школ; 4 базавыя школы; 2 дашкольныя цэнтры разьвіцьця дзіцяці; 6 ясьляў-садкоў; 9 дзіцячых садкоў.

Ахова здароўя

Мэдычная дапамога насельніцтву раёну аказваецца Мастоўскай цэнтральнай раённай лякарняй на 250 ложкаў, раённай паліклінікай на 275 наведваньняў у зьмену з жаночай і дзіцячай кансультацыямі, аддзяленьнямі хуткай мэдычнай дапамогі, пераліваньня крыві, зубапратэзным аддзяленьнем, 2 участковымі лякарнямі на 50 ложкаў, лякарняй сястрынскага дагляду на 25 ложкаў, 8 амбуляторыямі, 17 фэльчарска-акушэрскімі пунктамі. Лекавую дапамогу насельніцтву раёну ажыцьцяўляюць 5 аптэк, 1 аптэчны кіёск, 26 аптэчных пунктаў.

Культура

У ране разьмешчаныя 57 установаў культуры, зь іх: 25 клюбных: раённы Дом культуры, 3 цэнтральныя Дамы культуры, 6 сельскіх Дамоў культуры, 13 клюбаў, 2 клюбы-бібліятэкі; 26 бібліятэк: 3 мескія і 23 сельскія; 2 музэі.

Гаспадарчая дзейнасьць

Сельская гаспадарка

Агульная плошча сельскагаспадарчых земляў складае 68,4 тыс. га, зь іх асушаныя 22,3 тыс. га. Асноўныя галіны сельскай гаспадаркі: мяса-малочная жывёлагадоўля, вырошчваюць збожжавыя, кармавыя культуры, бульбу, буракі.

Прамысловасьць

Прадпрыемствы: харчовая (крухмал, маянэз) прамысловасьць, мэталаапрацоўка (рамонтны завод у вёсцы Пяскі) і дрэваапрацоўка (мэбля, піламатэрыялы), вытворчасьць будаўнічых матэрыялаў.

Каля вёскі Пацавічы разьмешчаная ГЭС.

Транспарт

На тэрыторыі раёну праходзяць чыгуначныя лініі Ліда — Масты — Ваўкавыск і Горадня — Масты, аўтадарогі Шчучын — Масты — Ваўкавыск, Масты — Слонім, Масты — Горадня.

Інфармацыя для турыстаў

На тэрыторыі раёну знаходзяцца зоны адпачынку — Масты, Волпа, Скідаль. У в. Гудзевічы разьмешчаны літаратурна-краязнаўчы музэй.

Помнікі прыроды

Дзяржаўнага значэньня:

  • Катлавіны Гумнішча і Падбярэзьзе.
  • Пабоеўскі валун зь ямкамі.
  • Княжаводзкае і Пашынскае агаленьні старажытных адкладаньняў.
  • Роў Яна і Цэцыліі.
  • Дубненскае і Пяскоўскае агаленьні азёрных і рачных адкладаньняў.

Гісторыка-архітэктурныя каштоўнасьці

  • Капліца прыдарожная ў в. Бялавічы.
  • Царква Покрыва Прасьв. Багародзіцы ў в. Бялавічы (1822).
  • Касьцёл Найсьвяцейшай Панны Марыі ў в. Вялікая Рагозьніца (пач. ХХ ст.).
  • Сядзібна-паркавы комплекс у в. Вялікая Рагозьніца (XIX ст.).
  • Царква Нараджэньня Божай Маці ў в. Гудзевічы (ХІХ ст.).
  • Царква Сьв. Мікалая ў в. Дубна (1844).
  • Фальварак у в. Лаўры (пач. ХХ ст.) — трэба ўдакладніць.
  • Гістарычная забудова в. Лунна. (XIX — пач. ХХ стагодзьдзя).
  • Капліца-пахавальня Антонія Барташэвіча ў в. Лунна (1938).
  • Касьцёл сьвятой Ганны ў в. Лунна (XVIII—XIX стагодзьдзя).
  • Сядзіба Чахоўскіх у в. Лунна (XIX ст.).
  • Царква Сьв. Іаана Прадцечы ў в. Лунна (1889).
  • Могілкі старыя каталіцкія. Капліца ў в. Масты Правыя.
  • Сядзіба Азнабішыных у в. Масты Правыя (XIX ст.).
  • Касьцёл Ушэсьця Найсьвяцейшай Панны Марыі ў в. Мікелеўшчына (1823).
  • Магіла паўстанцаў 1863—1864 гг. у в. Міневічы.
  • Царква Нараджэньня Божай Маці ў в. Пацавічы (ХІХ ст.).
  • Касьцёл Маці Божай Ружанцовай у в. Пескі (пач. ХХ ст.).
  • Млын у в. Пескі (пач. ХХ ст.).
  • Мэмарыяльная калёна ў в. Пескі (XVIII ст.).
  • Царква Сьв. Мікалая ў в. Пескі (ХІХ ст.).
  • Царква Покрыва Прасьв. Багародзіцы ў в. Паніжаны (ХІХ ст.).
  • Царква Маці Божай Казанскай у в. Самуйлавічы Дольныя (1801).
  • Касьцёл Найсьв. Тройцы ў в. Струбніца (1740).
  • Царква ў в. Сьцяпанішкі (пач. ХХ ст.).
  • Каталіцкая капліца ў в. Шчэчыцы (XVIII ст.).

Страчаная спадчына

  • Сядзіба Незабытоўскіх у в. Алешавічы (ХІХ ст.)
  • Сядзіба Міклашэвічаў у в. Гудзевічы (ХІХ ст.)
  • Сядзіба Крывіцкіх ува ўр. Зэльвяны (XIX ст.)
  • Сынагога ў в. Лунна (XVIII)
  • Касьцёл Найсьвяцейшая Панны Марыі ў месьце Масты
  • Касьцёл у в. Масты Правыя (1539)
  • Сядзіба Стралкоўскіх у в. Міневічы (XIX? ст.)
  • Кляштар дамініканаў у в. Пескі (1677)

Асобы

Крыніцы

Літаратура

  • Мостовский район // Туристская энциклопедия Беларуси / редкол. Г. П. Пашков [и др.]; под общ. ред. И. И. Пирожника. — Мн., 2007. — 648 с. ISBN 978-985-11-0384-9.

Вонкавыя спасылкі

Tags:

Мастоўскі Раён ГісторыяМастоўскі Раён ПрыродаМастоўскі Раён НасельніцтваМастоўскі Раён Гаспадарчая дзейнасьцьМастоўскі Раён ТранспартМастоўскі Раён Інфармацыя для турыстаўМастоўскі Раён АсобыМастоўскі Раён КрыніцыМастоўскі Раён ЛітаратураМастоўскі Раён Вонкавыя спасылкіМастоўскі РаёнАдміністрацыйна-тэрытарыяльны падзелБеларусьГарадзенская вобласьцьМастыМеста

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

ПадаграБортніцтваМарат МаркаўРуская моваАнатоль ІвашчанкаБітва пад ВоршайБраўзэрМішэль ВайлдАляксандар МарозСпадчына (верш)Вярхоўны Савет Рэспублікі Беларусь 12-га скліканьняГунт1891Алесь БадакВіталь ВольскіХэльсынкіКампутарная сеткаАнатоль ЗэкаўАпэрацыйная сыстэмаПрыдатак (мовазнаўства)Міхась ЧаротПлошча Леніна (станцыя мэтро, Менск)Лацінская моваРод (біялёгія)СпакусьнікіАляксей ПысінІван ШамякінМаркетынгГрэбляЛінкарРусіны (этнічная група)Банкаўскі рахунакРэформа беларускага правапісу 1933 году1467ВільняМастацкі творВіды сувязі словаўМікола МятліцкіСолыПадвойнае пранікненьнеСакрат ЯновічБабруйскСельская гаспадаркаМікола ГусоўскіОда салаўюЯгайлаПольшчаПарнаграфія ў ЧэхііКузьма Чорны1896Гуда (імя)1877Пабуджальны сказАдлігаЯн ЧэрскіМаксім ТанкСэрыя АÆЯзэп ЛёсікКові (рэжысэр)Леанід ДайнекаНавасёлкі (Навасёлкаўскі сельсавет, Пастаўскі раён)Вэб-дызайн🡆 More