Помнік гісторыі | |
Сьвята-Эўфрасіньнеўскія могілкі | |
Царква Сьвятой Эўфрасіні на могілках | |
Краіна | Летува |
Места | Вільня |
Каардынаты | 54°39′54″ пн. ш. 25°17′46″ у. д. / 54.665° пн. ш. 25.29611° у. д. 25°17′46″ у. д. / 54.665° пн. ш. 25.29611° у. д. |
Канфэсія | праваслаўная царква |
Першае згадваньне | 1798 |
Дата заснаваньня | 1796 |
Сьвята-Эўфрасіньнеўскія могілкі | |
Сьвята-Эўфрасіньнеўскія могілкі на Вікісховішчы |
Сьвята-Эўфрасіньнеўскія могілкі або Ліпаўскія могілкі — помнік гісторыі ў Вільні, праваслаўны нэкропаль. Знаходзяцца ў паўднёвай частцы места за Вострай брамай, на Ліпаўцы.
Ліпаўскія могілкі ўтварыліся ў 1796 годзе, калі па трэцім падзеле Рэчы Паспалітай улады Літоўскай губэрні вызначылі зямлю пад іх закладаньне. Першае пахаваньне адбылося ў 1815 годзе. Па здушэньні вызвольнага паўстаньня 1830—1831 гадоў могілкі адгарадзілі драўляным плотам. У 1838 годзе тут збудавалі царкву Сьвятой Эўфрасіньні.
У 1865 годзе царкву пашырылі і перарабілі. Таго ж году паводле праекту архітэктара Мікалая Чагіна і акадэміка Акадэміі мастацтваў Аляксандра Разанава збудавалі капліцу Сьвятога Георгія на месцы пахаваньня расейскіх жаўнераў і афіцэраў, якія загінулі ў час здушэньня нацыянальна-вызвольнага паўстаньня 1863—1864 гадоў, з мэмарыяльнымі памятнымі табліцамі на трох вонкавых сьценах, дзе значацца імёны загінулых жаўнераў. Капліцу паставілі на грошы маскоўскай гаспадыні Марыі Аляксандраўны і яе дзяцей (500 рублёў), а таксама сабраных паводле падпіскі (Міхаіл Мураўёў асыгнаваў 4000 рублёў, якіх бракавала на пабудову капліцы).
У 1997 годзе на сродкі Расеі на могілках збудавалі мэмарыял пад назвай «ахвярам фашызму», адрэстаўраваны ў 2002 годзе на расейскія сродкі пры спрыяньні амбасады Расеі ў Летуве.
This article uses material from the Wikipedia Беларуская (тарашкевіца) article Сьвята-Эўфрасіньнеўскія могілкі (Вільня), which is released under the Creative Commons Attribution-ShareAlike 3.0 license ("CC BY-SA 3.0"); additional terms may apply (view authors). Зьмест даступны на ўмовах CC BY-SA 4.0, калі не пазначанае іншае. Images, videos and audio are available under their respective licenses.
®Wikipedia is a registered trademark of the Wiki Foundation, Inc. Wiki Беларуская (тарашкевіца) (DUHOCTRUNGQUOC.VN) is an independent company and has no affiliation with Wiki Foundation.