Згуртаваньне Беларусаў Сьвету Бацькаўшчына

Згуртава́ньне белару́саў сьве́ту «Ба́цькаўшчына» — міжнароднае грамадзкае аб’яднаньне беларускай дыяспары, заснаванае ў верасьні 1991 году.

Згуртаваньне беларусаў сьвету «Бацькаўшчына»
Згуртаваньне Беларусаў Сьвету Бацькаўшчына
5-ы зьезд (Менск, 2009 г.)
Абрэвіятура ЗБС «Бацькаўшчына»
Дата ўтварэньня 10 верасьня 1991 (32 гады таму)
Тып міжнароднае
Юрыдычны статус грамадзкае аб’яднаньне
Мэта захаваньне беларускага народу і беларускай дыяспары
Штаб-кватэра Менск, Першамайскі раён, вул. К. Чорнага, д. 31
Месцазнаходжаньне Беларусь
Дзейнічае ў рэгіёнах 24 краіны Амэрыкі і Эўразіі
Афіцыйныя мовы беларуская
Кіраўніца Алена Макоўская
Старшыня Ніна Шыдлоўская
Кіроўны орган Рада
Зьвязаныя кампаніі «Будзьма беларусамі!»
Сайт zbsb.org

На 2016 год улучала 135 таварыстваў беларускай дыяспары ў 24 краінах: 4 краінаў Азіі (Грузія, Ізраіль, Казахстан, Узбэкістан), 3 краінаў Амэрыкі (Аргентына, ЗША, Канада), 16 краінаў Эўропы (Баўгарыя, Брытанія, Бэльгія, Вугоршчына, Латвія, Летува, Малдова, Нямеччына, Польшча, Расея, Украіна, Францыя, Чэхія, Швайцарыя, Швэцыя, Эстонія) і Аўстраліі. Выдае бюлетэні «Беларусы ў сьвеце» і «Кніганоша», кніжную сэрыю «Бібліятэка Бацькаўшчыны» па беларускай культуры і гісторыі беларускай дыяспары ў сьвеце. Праводзіць дасьледчыя канфэрэнцыі. У 1997 годзе ажыцьцявіла аднаўленьне вобраза Крыжа сьвятой Эўфрасіньні Полацкай.

Кіраўнікі

Задачы

Мінуўшчына

1990—2005

10 верасьня 1990 г. адбылася Ўстаноўчая канфэрэнцыя Згуртаваньня беларусаў сьвету зудзелам 300 дэлегатаў з усіх вобласьцяў і большасьці раёнаў Беларускай ССР, ад беларускіх суполак Латвіі (Рыга), Летувы (Вільня) і Эстоніі (Талін), Казаскай ССР (Алма-Ата) і Расейскай СФСР (Пецярбург, Масква, Мурманск, Якуцк). Канфэрэнцыя зацьвердзіла Статут Згуртаваньня беларусаў сьвету «Бацькаўшчына», выбрала кіраўніком Васіля Быкава і старшынём Яўгена Лецку. У 1991 г. у Беластоку (Польшча) ЗБС «Бацькаўшчына» правяло прэзэнтацыю кнігі Міколы Ермаловіча «Старажытная Беларусь», 1000 асобнікаў якой перадалі ў мясцовыя школы. На будаўніцтва Музэю беларускай культуры ў Гайнаўцы (Беластоцкае ваяводзтва, цяпер Падляскае ваяводзтва, Польшча) перадалі абліцовачны карэльскі мармур на суму звыш $20 000.

2 красавіка 1992 г. Савет міністраў Рэспублікі Беларусь зацьвердзіў Пастанову № 184 «Пытаньні Згуртаваньня беларусаў сьвету „Бацькаўшчына“», паводле якой даручыў:

  • «Менскаму гарвыканкаму забясьпечыць вылучэньне памяшканьняў для разьмяшчэньня стваранага культурнага цэнтра і кіроўных органаў Згуртаваньня»;
  • «Міністэрству рэсурсаў і Міністэрству гандлю аказваць дапамогу Згуртаваньню беларусаў сьвету „Бацькаўшчына“ і яго рэлігійным арганізацыям у вылучэньні паперы, мэблі, аргтэхнікі, іншых матэрыяльна-тэхнічных рэсурсаў»;
  • «Выканкамам абласных, гарадзкіх і раённых Саветаў народных дэпутатаў аказваць дапамогу Згуртаваньню беларусаў сьвету „Бацькаўшчына“ і ствараным ім арганізацыям у правядзеньні гаспадарчай і фінансава-эканамічнай дзейнасьці, а таксама ў вылучэньні неабходных памяшканьняў»;
  • «Міністэрству інфармацыі аказваць дапамогу Згуртаваньню беларусаў сьвету „Бацькаўшчына“ ў яго выдавецкай дзейнасьці, а таксама прапагандаваць сродкамі масавай інфармацыі працу Згуртаваньня».

29 кастрычніка 1992 г. ЗБС «Бацькаўшчына» перадала мэдычнае абсталяваньне і лекі ад хрысьціянскіх цэркваў ЗША ў Рэспубліканскую рэабілітацыйную лякарню ў в. Аксакаўшчына (Менскі раён) і Беларускаму таварыству інвалідаў па зроку (Менск, вул. Амуратарская, д. 7). Ажыцьцявілі факсімільнае выданьне кнігі Натальлі Арсеньневай «Пад сінім небам».

8—10 ліпеня 1993 г. у Менску прайшоў 1-ы зьезд беларускаў сьвету з удзелам 510 прадстаўнікоў зь Беларусі і 486 дэлегатаў з 22 іншых краінаў: 4 краінаў Азіі (Казахстан, Кыргыстан, Туркмэністан, Узбэкістан), 3 краінаў Амэрыкі (Аргентына, ЗША, Канада), 14 краінаў Эўропы (Ангельшчына, Аўстрыя, Бэльгія, Латвія, Летува, Малдова, Нямеччына, Польшча, Расея, Украіна, Францыя, Чэхія, Швайцарыя, Эстонія) і Аўстраліі. Зьезд абраў кіраўніком ЗБС «Бацькаўшчына» Радзіма Гарэцкага і старшынёй Ганну Сурмач. У чэрвені 1994 г. стварылі сумеснае прадпрыемства «Міжнародны цэнтар прадпрымальнікаў беларускай дыяспары». 26-27 ліпеня 1997 г. у Менску адбыўся 2-і зьезд беларусаў сьвету з удзелам 64 прадстаўнікоў ад Беларусі і 123 дэлегатаў з 17 краінаў, у тым ліку Італіі. У верасьні 1997 г. мастак-ювэлір Мікалай Кузьміч узнавіў Крыж Эўфрасіньні Полацкай паводле дамовы з ЗБС «Бацькаўшчына» ад красавіка 1993 году. Крыж перадалі ў Спаса-Эўфрасіньнеўскі манастыр у Полацку (Віцебская вобласьць, Беларусь). У траўні 1998 г. выдалі кнігу «Жыватворны сымвал Бацькаўшчыны» Ўладзімера Арлова і фільм «Шлях да сьвятыні» Віктара Шавялевіча аб аднаўленьні крыжа. У чэрвені 2001 г. выдалі кнігу «Гістарычны шлях беларускай нацыі і дзяржавы» (440 с.). 5-6 ліпеня 2001 г. 3-і зьезд беларусаў сьвету прайшоў з удзелам 144 прадстаўнікоў ад Беларусі і 139 прадстаўнікоў 72 згуртаваньняў беларускай дыяспары ў 18 краінах. Працу зьезда асьвятлялі 45 інфармацыйных агенцтваў. У лістападзе 2001 г. стварылі ўласны вэб-сайт са зьвесткамі аб грамадзкіх аб’яднаньнях беларускай дыяспары. У сьнежні 2001 г. выдалі першы бюлетэнь «Беларусы ў сьвеце» і кнігу дзіцячых апавяданьняў і вершаў «Беларусь — мая Бацькаўшчына» на грошы Ірыны Каляды-Сьмірновай (ЗША). Таксама паспрыялі выпуску альбома «Вір» гурта «Стары Ольса», як і папярэдняга альбома «Келіх кола».

У красавіку 2002 г. выдалі кнігу Фёдара Дастаеўскага «Аповесьці, апавяданьні» ў перакладзе Андрэя Каляды. У лістападзе падпісалі расейскія бібліятэкі на беларускія газэты і часопісы. У сьнежні 2002 г. выдалі кнігу дзіцячых вершаў «Мой родны кут, як ты мне мілы» і альбом «Verbum» гурта «Стары Ольса». У студзені 2004 г. выдалі кнігу дзіцячых твораў «Я — беларус, і тым ганаруся». У лютым 2004 г. выпусьцілі «Выбраныя творы» Ф.Дастаеўскага ў перакладзе А.Каляды (сэрыя «Беларускі кнігазбор») і стварылі бібліятэку выданьняў беларускай дыяспары. У сакавіку 2004 г. прэзэнтавалі кнігу «Месца выдання — Парыж» у сэрыі «Бібліятэка Бацькаўшчыны». У чэрвені 2004 г. зладзілі запіс альбома «Скарбы літвінаў» гурта «Стары Ольса», які выйшаў у лістападзе. У жніўні 2004 г. выдалі кнігу дзіцячых твораў «Нашчадкі змагарнай славы» і склалі бібліятэку для Беларускага цэнтру ў Бэльгіі. У сьнежні 2004 г. выпусьцілі кнігу Юрыя Грыбоўскага «Беларусы ў бітве за Монтэ-Касіна» ў сэрыі «Бібліятэка Бацькаўшчыны». У студзені 2005 г. выдалі кнігу Натальлі Гардзенкі(be) «Беларусы ў Аўстраліі». У сакавіку 2005 г. Лявон Юрэвіч выдаў дасьледаваньне «Мэмуары на эміграцыі» ў сэрыі «Бібліятэка Бацькаўшчыны». У чэрвені 2005 г. выпусьцілі кнігі Марыі Ганько «Каб сьведчылі пра Беларусь» і Ірыны Верабей «Там, дзе сэрца маё». Стварылі суполкі ў Баранавічах (Берасьцейская вобласьць; старшыня Андрэй Саладоўнікаў), Магілёве (Мікола Яцкоў) і Пінску (Аляксандар Яўсеенка), таксама моладзевую суполку «Рэй» у Менску (Ніна Шыдлоўская).

З 2005 году

16—17 ліпеня 2005 г. 5-ы зьезд беларусаў сьвету адбыўся з удзелам 144 прадстаўнікаў ад Беларусі і 134 прадстаўнікоў 69 згуртаваньняў беларускай дыяспары ў 21 краіне, у тым ліку Армэніі, Гішпаніі і Коста-Рыкі. Зьезд абраў новым кіраўніком Аляксея Марачкіна і старшынёй Алену Макоўскую. Падзею асьвятлялі 16 газэтаў і часопісаў, 7 інфармацыйных агенцтваў («Аб’яднаная прэса», БелаПАН, Брытанская вяшчальная карпарацыя, «Інтэрфакс», «Ройтэрз») і 6 тэлеканалаў: «АНТ», «Лад», «Сталічнае тэлебачаньне», «НТБ» (Расея), «Рэн ТБ» (Расея) і «ТБ Цэнтар» (Расея). У верасьні 2005 г. выдалі кнігу Аўгіньні Кавалюк «Адклікаюцца рэхам гады». У кастрычніку 2005 г. сабралі беларускамоўную царкоўную літаратуру для праваслаўных беларусаў Падляскага ваяводзтва Польшчы, каб захаваць беларускамоўныя набажэнствы ў Польскай аўтакефальнай праваслаўнай царкве. У сакавіку 2006 г. выдалі 3 кнігі: зборнік ваеннай прозы эміграцыі «Каханы горад», «Летапісны звод сусьвету чалавека сьведамага» (Лявон Юрэвіч) і «Беларускае літаратурнае вымаўленьне» Андрэя Каляды з 3 картамі памяці па артаэпіі і дыкцыі. У жніўні 2006 г. выдалі кнігі «Успаміны сэрца майго» Надзеі Дземідовіч. У кастрычніку 2006 г. перадалі кнігі і падручнікі для беларускай нядзельнай школы ў Празе (Чэхія) пры суполцы «Пагоня», нядзельнай школы ў Лёндане (Ангельшчына) пры Згуртаваньні беларусаў у Вялікай Брытаніі, бібліятэкі Таварыства беларускай культуры «Сьвітанак» (Рыга, Латвія) і беларускай школы ў Латвіі, беларускіх школаў у Гайнаўцы (Польшча) і Беларускага культурнага таварыства ў Калінінградзе (Расея). Выдалі дзіцячы зборнік «Радзіма вялікая і малая» і кнігу «Пратэстанцкая царква і беларускі нацыянальны рух на пачатку ХХ стагодзьдзя» (Алег Латышонак, Станіслаў Акінчыц). У сьнежні 2006 г. прэзэнтавалі падручнік «Сцэнічная мова» Андрэя Каляды з наступнай рассылкай па ВНУ Беларусі ў студзені 2007 году.

У студзені 2007 г. Андрэй Каляда выдаў зборнік «Лялечны дом» зь перакладамі п’есаў, які разаслалі па тэатраў Беларусі. У студзені-лютым 2007 г. зладзілі канцэртны тур па гарадах Беларусі барда Віктара Шалкевіча, гуртоў «Стары Ольса» і «Testamentum Terrae». У красавіку 2007 г. выдалі 2 кнігі: «Паваенная эміграцыя: скрыжаваньні лёсаў» Аляксандра Адзінца і «Адзін Госпад, адна Вера, адзін Хрост» (уклад. Андрэй Любіч). 20 красавіка 2007 г. ажыцьцявілі прэм’еру фільма «Старыя інструмэнты Беларусі» (рэжысэр Зьміцер Сасноўскі). У чэрвені 2007 г. выдалі 2 кнігі: «Мы стваралі сваю Беларусь» (Вольга Грыцук) пра старшыню Згуртаваньня беларусаў Канады Аляксея Грыцука, дзіцячай кнігі-маляванкі «Прыгоды Какоса-Маракоса» (Серж Мінскевіч[прыбраць шаблён]). 21 лістапада 2007 г. Уладзімер Хільмановіч прэзэнтаваў «Беларускі каляндар-даведнік на кожны дзень». У лістападзе-сьнежні 2007 г. зладзілі канцэртны тур па 10 найбольшых гарадах Беларусі барда Зьмітра Бартосіка. У лютым-красавіку 2008 г. зладзілі тур на 15 найбольшых гарадах Беларусі Зьмітра Бартосіка, гуртоў «Рэха» і «Стары Ольса». У сакавіку 2008 г. выдалі дзіцячы зборнік «Беларусь маёй будучыні» на грошы кіраўніцы фонду «Этнічны голас Амэрыкі» Ірыны Каляды-Сьмірновай. У красавіку 2008 г. выдалі па-беларуску раман Кастуся Акулы «Заўтра ёсць учора». 1 кастрычніка 2008 г. заснавалі кампанію «Будзьма беларусамі!».

18—19 ліпеня 2009 г. 5-ы зьезд беларусаў сьвету адбыўся з удзелам 252 прадстаўнікоў звыш 50 аб’яднаньняў з 18 краінаў сьвету. Кіраўніцай абралі Алену Макоўскую, старшынёй — Ніну Шыдлоўскую. У 2012 г. ЗБС «Бацькаўшчына» пераехала на цяперашнюю сядзібу (Менск, вул. К. Чорнага, д. 31). 23—24 ліпеня 2013 г. 6-ы зьезд беларусаў сьвету сабраў 239 прадстаўнікоў з 18 краінаў. За 2014 г. выдалі каляровую «Чытанку для маленькіх», зборнік дакумэнтаў «Рада БНР (1970—1982)» і раман Віктара Марціновіча «Мова». Таксама правялі прэзэнтацыі кніг «Маё мястэчка» Васіля Стомы (2 жніўня, в. Лужкі, Шаркоўшчынскі раён) і «Ян Ялмужна» Антона Брыля. За 2015 г. выдалі 7 кніг.

24 верасьня 2021 году судзьдзя Вярхоўнага суду Беларусі Рыма Філіпчык задаволіла пазоў Міністэрства юстыцыі Беларусі аб закрыцьці Згуртаваньня беларусаў сьвету «Бацькаўшчына». Прычынамі пазову назвалі перанос 7-га зьезду беларусаў сьвету зь 2021-га на 2022 год і непадачу дадаткова запатрабаваных дакумэнтаў пра сяброў Згуртаваньня, хоць сядзібу ЗБС «Бацькаўшчына» апячаталі пасьля ператрусу 14 ліпеня. Папярэдне, 23 жніўня старшыня ЗБС «Бацькаўшчына» Ніна Шыдлоўская адзначыла: «Ужо ўзімку было відавочна, што з прычыны пандэміі шматлюднае мерапрыемства будзе немагчыма правесьці. Мы патэлефанавалі ў Мінʼюст, атрымалі дакладныя тлумачэньні, што кіруючы орган паміж зьездамі мае права прыняць рашэньне аб пераносе тэрміну. То бок, паводле статуту склікаць і пераносіць зьезд можа Вялікая Рада. Яна і выказалася за перанос зьезду на 2022 год. Адпаведны пратакол быў накіраваны ў Мінʼюст. Гэта быў чэрвень». Наконт 2-га патрабаваньня прадставіць сьпісы сяброў «Бацькаўшчыны» зь іх прыватнымі зьвесткамі і асабістымі подпісамі старшыня ЗБС «Бацькаўшчына» Алена Макоўская заявіла: «заканадаўства Беларусі патрабуе прадстаўляць асабістыя дадзеныя толькі сябраў кіруючых структур, што і было зроблена, а ня ўсіх сяброў арганізацыі. Аднак мы ня маем права бяз згоды кожнага сябра разгалошваць іх асабістыя дадзеныя — паводле беларускага ж заканадаўства».

Літаратура

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Tags:

Згуртаваньне Беларусаў Сьвету Бацькаўшчына КіраўнікіЗгуртаваньне Беларусаў Сьвету Бацькаўшчына ЗадачыЗгуртаваньне Беларусаў Сьвету Бацькаўшчына МінуўшчынаЗгуртаваньне Беларусаў Сьвету Бацькаўшчына ЛітаратураЗгуртаваньне Беларусаў Сьвету Бацькаўшчына КрыніцыЗгуртаваньне Беларусаў Сьвету Бацькаўшчына Вонкавыя спасылкіЗгуртаваньне Беларусаў Сьвету БацькаўшчынаГрамадзкае аб’яднаньне

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Партыя сацыялістаў-рэвалюцыянэраўЭльбасанВершаваны памерМонтаўтЦарква Сьвятых Барыса і Глеба (Наваградак)РадаўніцаІмбрычакСтудэнцкае этнаграфічнае таварыстваУсяслаў ЧарадзейВальжына ЦярэшчанкаЗакон (права)МэдыяВікіПарнафільмМантыгайлаБеларускі клясычны правапісЯнка СіпакоўВасіль Саковіч (літоўскі баярын)БДСММлечны ШляхСьпіс помнікаў архітэктуры Вялікага Княства Літоўскага, зруйнаваных уладамі Расейскай імпэрыіМаксім ЛужанінКраіны Злучанага КаралеўстваКіеўВячаслаў ДзергачоўСьпіс сысуноў МалдовыІван ШамякінПАРТэхналёгіяСьвяты ЮрыЯн Гінтаўт120-я зэнітна-ракетная брыгадаКаморскія астравыВікісховішчаЭфэкт Данінга-КругераГрэбляРасеяБабёрПастава 69Летувіская моваДаўкша КімантавічУладзімер Арлоў (гісторык)Гудзігерд ВалімонтавічСтарыя ДарогіБАТЭ БарысаўПольшчаМіжнародны стандартны кніжны нумарБаруныГішпанская моваЭтыкаЯечняНародная Сацыялістычная Рэспубліка АльбаніяШашкіДзэнСавушкін прадуктАркадзь КуляшоўБарацьбаІнвэстыцыяМенск (кампутарная гульня)ЛітотаТрыбадызмВінцэнт Дунін-МарцінкевічКонрадУладзімер ДубоўкаТалівойша ГаштольдДаўгерд (імя)Аб’яднаньне беларускіх студэнцкіх арганізацыяўЖанчына з жанчынайПадзелы Рэчы ПаспалітайПэнсіяHTML🡆 More