Тоні Кроос: нямецкі футбаліст

То́ні Кро́ос (па-нямецку: Toni Kroos; нарадзіўся 4 студзеня 1990 году, Грайфсвальд, НДР) — нямецкі футбаліст, які выступае за гішпанскі клюб «Рэал» і нацыянальную зборную Нямеччыны на пазыцыі паўабаронцы.

Чэмпіён сьвету 2014 году.

Тоні Кроос
Тоні Кроос: Кар’ера, Стыль гульні, Дасягненьні
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 4 студзеня 1990(1990-01-04) (34 гады)
Рост 182 см
Вага 78 кг
Пазыцыя паўабаронца
Клюбная інфармацыя
Клюб Рэал Мадрыд
Нумар 8
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2007—2014
2009—2010
2014—
Баварыя
Баер (арэнда)
Рэал Мадрыд
130 (13)
43 (10)
300 (22)
Зборныя
2010— Нямеччына 106 (17)

¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі
для нацыянальнай лігі, адкарэктавана на
10 сакавіка 2024.
² Колькасьць гульняў і галоў за нацыянальную зборную
ў афіцыйных матчах, адкарэктавана на
29 чэрвеня 2021.

Кар’ера

Клюбная

Тоні зьяўляецца выхаванцам юнацкіх камандаў «Грайфсвальдэру», «Ганзы» й «Баварыі». У дарослым футболе дэбютаваў у 2007 годзе за каманду клюбу «Баварыя», у якой правёў два сэзоны, прыняўшы ўдзел у 19 матчах чэмпіянату. Паралельна выступаў за другую каманду «Баварыі», якая спаборнічала ў рэгіянальнай лізе, а пасьля — у трэцяй бундэсьлізе.

У лютым 2009 году на ўмовах арэнды перайшоў у стан левэркузэнскага «Баеру», у камандзе якога адразу ж атрымаў сталае месца ў стартавым складзе. У 2010 годзе вярнуўся ў «Баварыю».

16 жніўня 2010 году ён выйшаў у стартавым складзе ў матчы першага раўнду кубка Нямеччыны супраць клюбу «ТСФ Германія Віндэк», забіўшы трэці гол у пераможным матчы (4:0). 29 кастрычніка Тоні забіў першы гол за «Баварыю» ў Бундэсьлізе, адзначыўшыся ў пераможным зь лікам 4:1 матчы супраць «Фрайбургу». Падчас сэзону 2010—2011 гадоў Кроос быў сталым гульцом асноўнага складу ва ўсіх турнірах, у якіх браў удзел клюб.

Падчас сэзону 2011—2012 гадоў Тоні выступаў пад кіраўніцтвам Юпа Гайнкеса, ягоным былым трэнэрам у Левэркузэне. Кроос разам са сваім партнэрам Бастыянам Швайнштайгерам утварыў моцную лінію цэнтральнай часткі паўабароны. Ён адгуляў 51 матчаў ва ўсіх спаборніцтвах на працягу сэзону, у тым ліку ўзяў удзел у фінале Лігі чэмпіёнаў, дзе «Баварыя» была зьбіта па пэнальці лёнданскім «Чэлсі» на Альянц-Арэне.

У сэзоне 2012—2013 гадоў Кроос як і ў апошнія гады быў важным чальцом камады, разам зь якой атрымаў перамогу адразу ў трох турнірах. У першым чатырох матчах Бундэсьлігі Тоні тройчы адзначыўся. Таксама, гулец забіў свой першы гол у Лізе чэмпіёнаў у першым матчы групавога этапу ў матчы супраць «Валенсіі». Атрымаўшы траўму ў першым матчы чвэрцьфіналу Лігі чэмпіёнаў супраць «Ювэнтусу», Кроос прапусьціў астатнія матчы туріінру, у тым ліку пераможны фінал, а таксама апошнія сем матчаў Бундэсьлігі сезону.

Да пачатку сэзону 2013—2014 гадоў Кроос вярнуўся ў былую форму. 4 кастрычніка 2013 году ён забіў свой першы гол у сэзоне ў нічыйным матчы зь лікам 1:1 супраць свайго былога клюбу «Баеру». 21 сьнежня 2013 году ён узяў удзел у фінальным матчы клюбнага чэмпіянату сьвету супраць «Раджы» (2:0). 19 лютага 2014 году Кроос забіў свой другі гол у сэзоне ў пераможным матчы 2:0 Лігі чэмпіёнаў супраць «Арсэналу».

17 ліпеня 2014 году мадрыдзкі «Рэал» абвесьціў пра пераход нямецкага паўабаронцы ў гішпанскі клюб.

Міжнародная

У 2010 годзе дэбютаваў у афіцыйных матчах у складзе нацыянальнай зборнай Нямеччыны.

Стыль гульні

Кроос мае добрае бачаньне поля. Менавіта гэтая ягоная якасьць робіць яго адным з самых пэрспэктыўных маладых плэймэйкераў сьвету. Дакладныя перадачы любой далёкасьці, пошук партнэраў, магутныя ўдары з абедзьвюх ног ягоныя добрыя якасьці. Таксама Кроос ёсьць спэцыялістам па стандартах.

Дасягненьні

«Баварыя»:

«Рэал»:

Нямеччына:

Асабістае жыцьцё

Зьяўляецца старэйшым братам было нападніка Фэлікса Крооса.

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі


Tags:

Тоні Кроос Кар’ераТоні Кроос Стыль гульніТоні Кроос ДасягненьніТоні Кроос Асабістае жыцьцёТоні Кроос КрыніцыТоні Кроос Вонкавыя спасылкіТоні КроосЗборная Нямеччыны па футболеНямецкая Дэмакратычная РэспублікаНямецкая моваРэал Мадрыд

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Уладзімер МулявінМасавае забойства беларусаў ва ўсходняй Польшчы ў 1946 годзеЭймантНовая зямляІгар ТурЯнка БрыльЧэская моваЗлучаныя Штаты Амэрыкі2006Марына ВасілеўскаяІгар Сідарук1705ЛясунПарнаграфія ў БеларусіТураўАсіпавічы1999Спіс марак аўтамабіляўБеларусьБеларуская моваВолатМаладняк (літаратурнае аб’яднаньне)1 траўняУрліхЭратычнае мастацтваБітва на рацэ УлеЧарнобыльЗлучнікКотВершІван ЦерцельВейшнорыяВоршаЖыве Беларусь!Анальны сэксКойданаўЗьміцер ХведарукРасейскае ўварваньне ва Ўкраіну (2022)Узброеныя сілы Рэспублікі БеларусьРасейцыУльтрафіялетавае выпраменьваньнеІльля ЦішуроўЭлектронная поштаПраская вяснаДарога Р42 (Беларусь)Марат МаркаўРапуха чаротаваяНіна МацяшГалюцынацыяВымя.vcЖак Карт’еЛюбоўЛаскацень2008ЛеўПолымя (часопіс)Імёны ліцьвінаўАляксандар ЛукашэнкаУкраінцыУладзімер Арлоў (гісторык)Эдуард ВаласевічВіктар ШніпБанкаўскі рахунакЭтнацыдРаёны БеларусіЭякуляцыяЛазэр🡆 More