Падкаморскі (межавы) суд, падкаморны суд — павятовы шляхецкі суд першай інстанцыі, уведзены ў Вялікім Княстве Літоўскім пасьля адміністрацыйных рэформаў 1560-х рокаў у сувязі з атрыманьнем шляхтай права на вольнае распараджэньне зямлёй.
Падкаморскі суд разглядаў спрэчкі паміж фэадаламі-землеўладальнікамі аб межах землеўладаньняў.
Справы разглядаліся падкаморыем і пісарам з удзелам зацікаўленых бакоў. Вымяраць і вызначаць межы землеўладаньняў дапамагаў каморнік, які мусіў мець адмысловую прафэсійную падрыхтоўку. На пасаду судзьдзі-падкаморыя павятовая шляхта абірала чатырох кандыдатаў, а затым аднаго зь іх зацьвярджаў Гаспадар. Пасада падкаморыя лічылася ганаровай і прэстыжнай у павеце.
Рашэньні падкаморскага суду падлягалі неадкладнаму выкананьню, але маглі быць абскарджаныя ў Гаспадарскім або Галоўным судзе.
This article uses material from the Wikipedia Беларуская (тарашкевіца) article Падкаморскі суд, which is released under the Creative Commons Attribution-ShareAlike 3.0 license ("CC BY-SA 3.0"); additional terms may apply (view authors). Зьмест даступны на ўмовах CC BY-SA 4.0, калі не пазначанае іншае. Images, videos and audio are available under their respective licenses.
®Wikipedia is a registered trademark of the Wiki Foundation, Inc. Wiki Беларуская (тарашкевіца) (DUHOCTRUNGQUOC.VN) is an independent company and has no affiliation with Wiki Foundation.