Міхась Мялешка

Міха́сь Вінцэ́нтавіч Мяле́шка (9 траўня 1892, Скары, цяпер Мядзельскі раён Менскай вобласьці — 19 красавіка 1941, Самара; псэўданімы: Міхалка Скарэўскі, Міхалка С.; крыптанімы: М.-о, М.

ст. 27 красавіка] 1892, Скары, цяпер Мядзельскі раён Менскай вобласьці — 19 красавіка 1941, Самара; псэўданімы: Міхалка Скарэўскі, Міхалка С.; крыптанімы: М.-о, М. М-о, N.) — беларускі гісторык, этнограф, пісьменьнік, публіцыст.

Міхась Мялешка
Міхась Мялешка
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся 27 красавіка (9 траўня) 1892
Памёр 19 красавіка 1941(1941-04-19) (48 гадоў)
Літаратурная дзейнасьць
Род дзейнасьці публіцыст, гісторык, этнограф, пісьменьнік
    Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Мялешка.

Жыцьцяпіс

З 1911 року працаваў на фабрыках у Пецярбургу. Удзельнічаў у гуртку Браніслава Эпімаха-Шыпілы. У 1914—1918 роках у расейскай арміі. З 1917 року сябра Беларускай сацыялістычнай грамады. З 1918 року працаваў у Віцебскім аддзяленьні Белнацкаму. У 1918—1921 роках навучаўся ў Віцебскім аддзяленьні Маскоўскага археалягічнага інстытуту. Працаваў у Віцебскім археалягічным інстытуце і губэрнскім архіве. У 1920—1921 роках служыў у Віцебскім губэрнскім вайскамаце. Зь лістапада 1922 року ў Менску.

Працаваў у Цэнтрархіве БССР; з 1927 року ў Цэнтральнай архіўнай управе БССР. З 1923 року чалец Інбелкульту. У 1923—1924 роках чытаў лекцыі па этнаграфіі ў Віцебскім пэдінстытуце. У 1926—1928 — выкладаў гісторыю Беларусі ў Камуністычным унівэрсытэце Беларусі.

Арыштаваны ДПУ БССР 18 ліпеня 1930 року па сфабрыкаванай справе «Саюзу вызваленьня Беларусі». Пастановай Калегіі АДПУ ад 10 красавіка 1931 року сасланы ў Самару на 5 гадоў. Паўторна арыштаваны 16 лютага 1938 року. Вызвалены з-пад сьледзтва 4 сакавіка 1940 року. Рэабілітаваны па першым прысудзе ў 1957, па другім — у 1962 року.

Дзейнасьць

Дасьледаваў праблемы прыгоннага права, падзеі 1863—1864 і 1905—1907 рокаў у Беларусі. Аўтар працы пра Мялеція Сматрыцкага. Таксама вывучаў беларускую этнаграфію і архіўную справу. Удзельнічаў у арганізацыі архіўнай справы, этнаграфічных і краязнаўчых дасьледаваньняў.

У 1913 року апублікаваў першае апавяданьне «Родныя абразкі» ў альманаху «Маладая Беларусь». Друкаваўся ў газэтах «Наша ніва», «Вольны шлях», «Дзяньніца», «Савецкая Беларусь» з публіцыстычнымі артыкуламі пад псэўданімам Міхалка Скарэўскі.

Сям’я

Дачка Міхаіла Мялешкі — Людміла Сакалова — пражывае ў Санкт-Пецярбургу. Ягоная ўнучка — Натальля Сьпічко, кампазытарка, аўтарка вакальнага цыклю «Самарский туесок», які гучаў па ўсесаюзным радыё ў выкананьні народнага артыста СССР Артура Эйзена.

Бібліяграфія


Літаратура

Вонкавыя спасылкі

Tags:

Міхась Мялешка ЖыцьцяпісМіхась Мялешка ДзейнасьцьМіхась Мялешка Сям’яМіхась Мялешка БібліяграфіяМіхась Мялешка ЛітаратураМіхась Мялешка Вонкавыя спасылкіМіхась МялешкаГісторыяМенская вобласьцьМядзельскі раёнПубліцыстыкаПісьменьнікСамараСкарыЭтнографЮліянскі каляндар

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

2006.lr2023.chВугляродМінейка (імя)Альтэрнатыўная парнаграфія.szГістарызмМадрыдВілейка (імя)PdfГерманішкі16.cgПінск.mx.sdСлаваччына.meВасіль БыкаўВікізьвесткі.ncСтатуты Вялікага Княства Літоўскага1860Мінэт.gqРасейская мова.arСьпіс гарадоў БеларусіБелсатЧэлесГабрэі.aqКрыж Эўфрасіньні ПолацкайСтары горад (Горадня)Google ChromeПохва.mqСырыцыюс (папа рымскі)1987Арабская мова.twАльгерд Бахарэвіч.axОрдэн Пагоні.ieЦмок1853РамаданВасіль Ганчароў.lv.bg.sa.tm.azВадзім СаранчукоўВялікабрытаніяРэформа беларускага правапісу 1933 году41Ганус (імя)Мантывіл.fm1911.pfСлавянскія мовы1995.af1938Украіна2001.pg.nlФранцускі пацалунак🡆 More