Дзяньніца: беларуская газэта ў Санкт-Пецярбургу (1916)

«Дзяньніца» ― беларуская газэта, заснаваная Зьмітром Жылуновічам у Пецярбургу ў 1916 року.

Адноўленая ў 1918 року, стала першай савецкай газэтай на беларускай мове.

Дзяньніца: Вестка Беларускаго нацыянальнаго камісарыяту
Дзяньніца: Мінуўшчына, Зьмест, Крыніцы
Тып штотыднёвая
Фармат 32 см × 45 см; з № 34 (15 кастрычніка 1918 г.) 35 см × 51 см
Уладальнік Орган Беларускага Нацыянальнага камісарыята
Выдавец Веснік Беларускага Нацыянальнага камісарыята і Маскоўскай Беларускай секцыі РКП(б)
Краіна
Рэдактар Зьміцер Жылуновіч, Янка Нёманскі і Павал Каравайчык[d]
Заснаваная 1 сакавіка 1918
Закрытая 24 лютага 1919
Палітыка грамадзка-палітычная й літаратурная
Мова беларуская
Штаб-кватэра

Петраград, Іванаўская вул., 14;

Масква, Цьвярская, Маманоўск пер., д. 12
Наклад 2500 — 6000

Мінуўшчына

Дзянніца ўпершыню паўстала ў Петраградзе ў 1916 року, дзе існавала беларуская суполка ўцекачоў з акупаванай кайзэраўскай Нямеччынай тэрыторыі Беларусі. Выдавалася на ўласныя сродкі Зьмітра Жылуновіча. Выходзіла з кастрычніка па сьнежань 1916..

Выхад аднавіўся з 1 сакавіка 1918 як друкаваны орган Белнацкаму. З 6-га нумару 6 красавіка 1918 па 24 лютага 1919 выходзіла ў Маскве. З № 40 выходзіла як весьнік Белнацкаму і маскоўскай беларускай сэкцыі РКП(б)(ru). Агулам выйшла 49 нумароў: 1918 год №№ 1—44; 1919 год №№ 1—5.

Рэдактарамі былі Зьміцер Жылуновіч, Янка Нёманскі, Павал Каравайчык.

Зьмест

Зьмяшчала артыкулы на агульнапалітычную, эканамічную і нацыянальную тэматыку, беларускія літаратурныя творы. Асьвятляла дзейнасьць Белнацкаму, беларускіх арганізацыяў у Расеі, жыцьцё беларускіх уцекачоў, заклікала да змаганьня за вызваленьне акупаванай Нямеччынай тэрыторыі Беларусі.

У 1-м нумары апублікаваная «Дэклярацыя правоў працоўнага і эксплюатаванага народу». У № 8 артыкул «Беларусь як частка Савецкай Фэдэратыўнай Рэспублікі». Друкаваўся тэкст Маніфэсту Часовага рабоча-сялянскага ўраду Беларусі пра абвяшчэньне БССР, пастанова Прэзыдыюма УЦВК(ru) пра прызнаньне незалежнасьці БССР, першыя пастановы беларускага савецкага ўраду і 1-га Ўсебеларускага зьезду Саветаў.

На старонках газэты з мастацкімі і публіцыстычнымі творамі друкаваліся Якуб Колас, Цішка Гартны, Канстанцыя Буйло, Альбэрт Паўловіч, Фабіян Шантыр, Максім Гарэцкі, Аляксей Гурло, Ігнат Дварчанін.

Крыніцы

Літаратура

  • Сьцяпан Александровіч. Гісторыя і сучаснасць: Літ.-крыт.арт. (Першая беларуская савецкая.). — Менск: Беларусь, 1968. — 255 с. — 4000 ас.
  • Говін, С. В. «Дзянніца». Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 1998. — Т. 6: Дадаізм — Застава. — 576 с. — ISBN 985-11-0106-0 — С. 142
  • Натальля Калесьнік. «Дзянніца». Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1996. — Т. 3: Гімназіі — Кадэнцыя. — 527 с. — ISBN 985-11-0041-2 — С. 237.
  • Перыядычны друк Беларускай ССР. Вып. 2. Газеты (1917—1959 гг.): (папярэдні спіс). — Менск: Рэдакцыйна-выдавецкі аддзел Кніжнай палаты БССР пры Дзяржаўнай бібліятэцы БССР, 1960. — 116 с. — 50 ас.
  • Бугаев, Евгений Иосифович. Возникновение большевистских организаций и образование Компартии Белоруссии.. — Москва: Госполитиздат, 1959. — 270 с. — 10 000 ас.
  • Газеты СССР 1917—1960. Том 1 Газеты Москвы, Ленинграда и столиц союзных республик.. — М: «Книга», 1970. — Т. 1. — С. 21 (№ 101). — 278 с.
  • Зерницкий М. С. Белорусская советская печать в годы иностранной военной интервенции и гражданской войны (1918—1920 гг.). — Мн.: Высшая школа, 1963. — 123 с. — 700 ас.
  • Круталевич В. А.. Рождение Белорусской Советской Республики (на пути к провозглашению республики. Октябрь 1917 — декабрь 1918 г.). — Мн.: Навука і тэхніка, 1975. — С. 305—312. — 336 с. — 5000 ас.
  • Віталь Скалабан. Издательская деятельность Белорусского национального комисариата (1918—1919 гг.) / рэдактары: Стрижонок, Михаил, Голенченко, Георгий, Збралевич, Лидия, Мальдис, Адам, Мархель, Владимир // История книги, книжного дела и библиографии в Белоруссии : зборнік навуковых артыкулаў. — Менск: Цэнтральная навуковая бібліятэка імя Якуба Коласа, 1986. — С. 26—48.

Вонкавыя спасылкі

Tags:

Дзяньніца МінуўшчынаДзяньніца ЗьместДзяньніца КрыніцыДзяньніца ЛітаратураДзяньніца Вонкавыя спасылкіДзяньніцаБеларуская моваГазэтаЗьміцер ЖылуновічПецярбургРСФСР

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Беларускі рубельРадаслаў АстроўскіЁсіф Сталін1493Ойча нашБеларуская моваВялікі выбухКалдуныЛюдміла СільноваАляксандар ШыдлоўскіБел-чырвона-белы сьцяг1589Смаргонскі раёнЎАўстрыяКунілінгусВэб-дызайнМікі МаўсПаўзуныВіцебская вобласьцьЯнка МаўрКадзіла сармацкаеМастацкі творПамылкаІнтэрстэларРадаўніцаПрэзыдэнцкія выбары ў Беларусі 1994 годуГальвід1896Дотык пісі рукоюПДвукосьсеБаранавічыАўтамабільны знакПрэзыдэнцкія выбары ў Славаччыне 2024 годуЗначэньнеВіктар МарціновічАлесь КажадубІнфляцыяМачанкаЁгаОрдэн ПагоніФэрамоныГранатамётБэерМікола ПапекаВалерыя КуставаАляксей МарачкінПрыназоўнікАпавядальны сказТрыбадызмСэрцаЛёнданЧорная ночРыгор БарадулінПаўночна-ўсходні дыялект беларускай мовыЗаходнепалеская моваМарат КазейСпадчына (верш)Казімер ЯгайлавічПратэстанцкая РэфармацыяПаўночная МакедоніяАртур ВольскіПабуджальны сказВікінавіны.smЛюдміла РублеўскаяМэр26 красавікаАнатоль ЗэкаўВалошкаМагілёўМіжнародны стандартны кніжны нумар🡆 More