Уладзімер Мархель: беларускі літаратуразнаўца, паэт, перакладнік

Уладзі́мер Ма́рхель (28 сакавіка 1940, в.

Жыгалкі, Стаўпецкі раён, Баранавіцкая вобласьць — 26 жніўня 2013) — беларускі літаратуразнавец і паэт.

Уладзімер Мархель
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся 28 сакавіка 1940(1940-03-28)
Памёр 26 жніўня 2013(2013-08-26) (73 гады)
Літаратурная дзейнасьць
Род дзейнасьці літаратуразнаўца, перакладнік, паэт, літаратар
Мова беларуская мова

Біяграфія

Нарадзіўся 28 сакавіка 1940 году ў в. Жыгалкі Стаўпецкага раёну Баранавіцкай вобласьці ў сям’і служачых.

Скончыў сярэднюю школу імя Я. Коласа ў в. Мікалаеўшчына (1957), працаваў малатабойцам у калгасе, рабочым ачышчальнага забою (меў кваліфікацыю 6-га разраду) на шахце ў Навашахцінску Растоўскай вобласьці Расеі. У 1964 годзе скончыў аддзяленьне беларускай мовы і літаратуры філялягічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту.

У 1964—1969 гадох выкладаў расейскую мову і літаратуру ў школах — у вёсцы Стадолічы Лельчыцкага раёну, Валожыне, Менску, працаваў у газэце «Менская праўда», старшым рэдактарам у Цэнтральнай навуковай бібліятэцы імя Якуба Коласа АН БССР, малодшым навуковым супрацоўнікам у Аддзеле навуковай інфармацыі па грамадзкіх навуках. З 1978 году — навуковы супрацоўнік Інстытуту літаратуры імя Янкі Купалы АН БССР. Кандыдат філялягічных навук. Сябра Саюзу пісьменьнікаў СССР з 1988 году.

Памёр 26 жніўня 2013 году. Пахаваны ў Менску на Паўночных могілках.

Творчасьць

Дэбютаваў вершамі ў 1954 годзе у стаўпецкай раённай газэце «Голас селяніна». З 1957 году выступаў у рэспубліканскім друку як паэт і літаратуразнавец. Аўтар кніг «Лірнік вясковы: Сыракомля ў беларуска-польскім літаратурным узаемадзеяньні» (1983), «Вяшчун славы і волі» (1989), «Крыніцы памяці» (1990). Укладальнік зборнікаў твораў В. Каратынскага (1981) і Я. Лучыны (1988).

З польскай на беларускую пераклаў вершы Я. Купалы, асобныя творы В. Дунін-Марцінкевіча, У. Сыракомлі, В. Каратынскага, Я. Лучыны, Я. Каханоўскага, Л. Стафа, Ю. Тувіма, Р. Дабравольскага, Б. Драздоўскага і інш.

Бібліяграфія

  • Мархель У. Прысутнасць былога: Нарысы, артыкулы, эсэ / Пад рэд. В. А. Каваленкі. — Мн.: Выд. М. М. Трафімчук, 1997. — С. 24. — 192 с. — ISBN 985-6380-05-7

Крыніцы

Літаратура

  • Мархель Уладзімір // Беларускія пісьменнікі (1917—1990): Даведнік; Склад. А. К. Гардзіцкі. Нав. рэд. А. Л. Верабей. — Мн.: Мастацкая літаратура, 1994. — 653 с.: іл. ISBN 5-340-00709-X.
  • Мархель Уладзімір // Беларускія пісьменнікі: Біябібліяграфічны слоўнік. У 6 т. / пад рэд. А. І. Мальдзіса. Мн.: БелЭн, 1992—1995.

Tags:

Уладзімер Мархель БіяграфіяУладзімер Мархель ТворчасьцьУладзімер Мархель БібліяграфіяУладзімер Мархель КрыніцыУладзімер Мархель ЛітаратураУладзімер Мархель194028 сакавікаБаранавіцкая вобласьцьЖыгалкіСтаўпецкі раён

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

ПрыказкаЛяхавіцкі замакПрыдатак (мовазнаўства)Сонечная энэргіяПошукавая аптымізацыяРажава (Беларусь)1589Беларусы ў ПольшчыВіктар ШніпМіхась ЗарэцкіАнгельшчынаБусел белыЖаночая эякуляцыяСан-ФранцыскаПэрыядычная сыстэма хімічных элемэнтаўЛютаўская рэвалюцыя 1917 году ў РасеіПастава 691980ПалешукіБабруйскHromadske.TVЦарства (біялёгія)ДабрыняСямён ШарэцкіВольга Караткевіч1923Павал ДураўШвэцыя1919РожаваСьпіс раёнаў Беларусі паводле насельніцтваВалерыя КуставаПаўлінка (п’еса)Русіфікацыя БеларусіДзьвінскГісторыя МенскуСям’яЛеў Сапега10 студзеняРэгіёнЯнка МаўрНіна МацяшЗносіныПлоцевы актЮры СабалеўскіРаскіданае гняздо (п’еса)Вагінальны сэксЛетувізацыя15 красавікаУсебеларускі народны сходУсевалад ІгнатоўскіАршанскі чыгуначны вузелЯўгенія ЯнішчыцРоксі ПантэрМадэль OSI1896СлуцакISO 3166-1Спадчына (верш)ДзікГарадзенская вобласьцьЯн ЧэрскіСамасейКамянецЗямля пад белымі крыламіЗлучнік🡆 More