Міхалішкі

Міха́лішкі — вёска ў Беларусі, на рацэ Вяльлі.

Цэнтар сельсавету Астравецкага раёну Гарадзенскай вобласьці. Насельніцтва на 2010 год — 801 чалавек. Знаходзіцца за 35 км на паўночны ўсход ад Астраўцу, за 41 км ад чыгуначнай станцыі Гудагай; на шашы Вільня — Полацак.

Міхалішкі
лац. Michališki
Касьцёл Сьвятога Міхала Арханёла
Касьцёл Сьвятога Міхала Арханёла
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Гарадзенская
Раён: Астравецкі
Сельсавет: Міхалішкаўскі
Насельніцтва: 801 чал. (2010)
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 1591
Паштовы індэкс: 231230
СААТА: 4246823151
Нумарны знак: 4
Геаграфічныя каардынаты: 54°48′47″ пн. ш. 26°9′38″ у. д. / 54.81306° пн. ш. 26.16056° у. д. / 54.81306; 26.16056 26°9′38″ у. д. / 54.81306° пн. ш. 26.16056° у. д. / 54.81306; 26.16056
Міхалішкі на мапе Беларусі ±
Міхалішкі
Міхалішкі
Міхалішкі
Міхалішкі
Міхалішкі
Міхалішкі
Міхалішкі Галерэя здымкаў у Вікісховішчы

Міхалішкі — даўняе мястэчка гістарычнай Віленшчыны. Да нашага часу тут захаваўся збудаваны ў стылі сармацкага барока касьцёл Сьвятога Міхала Арханёла, помнік архітэктуры XVII стагодзьдзя. Сярод мясцовых славутасьцяў вылучаліся помнікі архітэктуры барока: сядзіба Бжастоўскіх, зруйнаваная расейскімі ўладамі, і кляштар аўгустынаў, зруйнаваны савецкімі ўладамі.

Назва

Тапонім Міхалішкі ўтварыўся ад прозьвішча ўладальнікаў маёнтку Міхальскіх.

Яшчэ этнограф і мовазнаўца Яўхім Карскі зьвяртаў увагу на тое, што ў латыскай Курляндыі, «большасьць беларускіх населеных месцаў заканчваюцца на -ішкі», пазьней у рэчышчы палітыкі летувізацыі падобныя тапонімы на -ішкі азначылі як «гістарычна балтыйскія» і нават «тыпова летувіскія». Тым часам менскі дасьледнік Алёхна Дайліда зазначае, што «ва ўсходнегерманскіх мовах быў пашыраны суфікс -isk-: такім парадкам, так менаваная «лінія Сафарэвіча» (мяжа перавагі паселішчаў з назовамі на -ішкі ў Панямоньні) не абавязкова зьнітаваная з балтамі».

Гісторыя

Вялікае Княства Літоўскае

Першы пісьмовы ўпамін пра Міхалішкі як маёнтак ваяводы троцкага Рыгора Станкавіча Осьціка датуецца 1518 годам. З 1526 году маёнтак знаходзіўся ў валоданьні Радзівілаў, потым Пронскіх, Я. Кенішкі. На 1528 год у Міхалішках быў 71 двор. Згодна з адміністрацыйна-тэрытарыяльнай рэформай 1565—1566 гадоў паселішча як цэнтар нягродавага староства ўвайшло ў склад Віленскага павету Віленскага ваяводзтва.

24 чэрвеня 1604 году Міхалішкі набыў Ян Цыпрыян Бжастоўскі, які ў 1622 годзе фундаваў тут кляштар аўгустынаў. Пры кляштары дзейнічаў шпіталь. Сын Я. Ц. Бжастоўскага Цыпрыян Павал збудаваў у мястэчку касьцёл Сьвятога Міхала Арханёла. У 1669 годзе кароль і вялікі князь Міхал Вішнявецкі надаў Міхалішкам прывілей, паводле якога новыя пасяленцы на 10 гадоў вызваляліся ад падаткаў, жыхары мелі свой суд, праводзілася 4 кірмашы ў год. За часамі Вялікай Паўночнай вайны ў траўні 1705 году тут спыняўся маскоўскі гаспадара Пётар I. У 1771 годзе мястэчка перайшло ў валоданьне Ю. Пузыны.

Пад уладай Расейскай імпэрыі

У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795 год) Міхалішкі апынуліся ў складзе Расейскай імпэрыі, у Віленскім павеце Віленскай губэрні. У 1832 годзе, па здушэньні вызвольнага паўстаньня расейскія ўлады ліквідавалі аўгустынскі кляштар. На 1885 год у мястэчку было 62 двары, дзейнічалі касьцёл, сынагога і юдэйская школа, працаваў бровар, праводзіліся таргі ў нядзелі.

За часамі Першай сусьветнай вайны ў 1915 годзе Міхалішкі занялі войскі Нямецкай імпэрыі.

Найноўшы час

25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Міхалішкі абвяшчаліся часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. У 1920 годзе мястэчка апынулася ў складзе Сярэдняй Літвы, у 1922 годзе — у складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, у Віленскім павеце Віленскага ваяводзтва.

У 1939 годзе Міхалішкі ўвайшлі ў БССР, дзе 12 кастрычніка 1940 году сталі цэнтрам сельсавету Астравецкага раёну. Статус паселішча панізілі да вёскі. З 25 сьнежня 1962 да 6 студзеня 1965 году Міхалішкаўскі сельсавет уваходзіў у склад Смаргонскага раёну. На 1998 год у вёсцы было 297 двароў. У 2000-я гады Міхалішкі атрымалі афіцыйны статус «аграгарадку».

Насельніцтва

Дэмаграфія

  • XIX стагодзьдзе: 1885 год — 843 чал.; 1897 год — 1009 чал.
  • XX стагодзьдзе: 1905 год — 850 чал.; 1970 год — 459 чал.; 1998 год — 791 чал.; 1999 год — 785 чал.
  • XXI стагодзьдзе: 2006 год — 720 чал.; 2010 год — 801 чал.

Інфраструктура

У Міхалішках працуюць сярэдняя і музычная школы, дашкольная ўстанова, лякарня, бібліятэка, дом культуры, пошта.

Забудова

Вуліцы і пляцы

Афіцыйная назва Гістарычная назва
Кірава вуліца Сьвіранская вуліца (?)
Перамогі вуліца Віленская вуліца

Турыстычная інфармацыя

Славутасьці

Страчаная спадчына

Галерэя

Асобы

У Міхалішках жыў амэрыканскі жыдоўскі паэт Мэнке Кац (1906—1991)

Крыніцы

Літаратура

Вонкавыя спасылкі

Tags:

Міхалішкі НазваМіхалішкі ГісторыяМіхалішкі НасельніцтваМіхалішкі ЗабудоваМіхалішкі Турыстычная інфармацыяМіхалішкі ГалерэяМіхалішкі АсобыМіхалішкі КрыніцыМіхалішкі ЛітаратураМіхалішкі Вонкавыя спасылкіМіхалішкіАграгарадокАстравецАстравецкі раёнБеларусьВяльляВільняГарадзенская вобласьцьГудагайМіхалішкаўскі сельсаветПолацак

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

ШрубаУладзімер КараткевічШляхтаПорнгабФранцыяВольга ЧамаданаваНацыянал-сацыялістычная нямецкая працоўная партыяЭротыкаВіетнамская ВікіпэдыяДжозэф Рабінэт БайдэнЧовенЖанна Некрашэвіч-КароткаяБеларусьПростыя сказыІгар БабкоўМустафа Кемаль АтатуркВінцэсь МудроўІван ПташнікаўДнестарЛюдвік Канстантын ПацейНямецка-савецкая вайнаЯнка МаўрУрыкаЭўразьвязСловаАрмэніяЭйкаПэрсыдзкая моваПокуцьЛяхавічыБраніслаў ТарашкевічПётар МашэраўПак (спадарожнік Урана)Палацава-паркавы комплекс Булгакаў (Жылічы)ЭБеласток — ГорадняАндрэй ФедарэнкаАндрэй ХадановічПошукавая аптымізацыяЭйбарКушмакАнатоль СысПаўлінка (п’еса)ТравеньСяляваISO 3166Новая зямляСтаніслаў ШушкевічСамасейМенскМастацкі творНацыяналізмNokia 6500 classicКарлес ПудждэмонМы выйдзем шчыльнымі радаміПрыёрбанкБітва пад ВоршайРазьвітаньне з РадзімайMelbetАляксандар ВіхорМаланкаМарына ВасілеўскаяРыхлікПарнафільмШашкіКасілаўцы.sl🡆 More