Максім Ермаловіч

Максі́м Леані́давіч Ермало́віч (нар.

26 чэрвеня 1977 году, Лепель, БССР) — беларускі дзяржаўны дзяяч, міністар фінансаў Рэспублікі Беларусь (2018—2020).

Максім Ермаловіч
Намесьнік кіраўніка Адміністрацыі прэзыдэнта
1 жніўня 2022 — дасюль
Прэзыдэнт: Аляксандар Лукашэнка
Папярэднік: Дзьмітры Круты
Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Беларусі у Злучаным Каралеўстве Вялікабрытаніі і Паўночнай Ірляндыі
20 ліпеня 2020 — 29 ліпеня 2022
Прэзыдэнт: Аляксандар Лукашэнка
Міністар фінансаў Беларусі
31 жніўня 2018 — 3 чэрвеня 2020
Прэзыдэнт: Аляксандар Лукашэнка
Прэм’ер-міністар: Сяргей Румас
Папярэднік: Уладзімер Амарын
Наступнік: Юры Селівёрстаў
2014 — 31 жніўня 2018
Прэзыдэнт: Аляксандар Лукашэнка
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся: 26 чэрвеня 1977 (46 гадоў)
Лепель
Адукацыя:

Жыцьцяпіс

Скончыў Полацкі дзяржаўны ўнівэрсытэт і Акадэмію кіраваньня. У 1999 годзе працаваў дзяржаўным падатковым інспэктарам інспэкцыі №2 Дзяржаўнага падатковага камітэту па Фрунзэнскім раёне Менску.

Ад ліпеня 1999 году па 2002 год займаў розныя пасады ў Дзяржаўным падатковым камітэце Беларусі (цяпер Міністэрства па падатках і зборах). У 2002 годзе перайшоў працаваць у Міністэрства фінансаў Беларусі. Займаў пасады кансультанта ўпраўленьня аналізу і плянаваньня даходаў бюджэту, намесьніка начальніка ўпраўленьня — начальніка аддзелу плянаваньня і ўліку даходаў бюджэту галоўнага ўпраўленьня падатковай палітыкі і даходаў бюджэту, начальніка галоўнага ўпраўленьня бюджэтнай палітыкі. У 2011—2014 гадах — намесьнік міністра фінансаў Беларусі. З 2014 да 2018 году працаваў першым намесьнікам міністра фінансаў.

31 жніўня прызначаны міністрам фінансаў Рэспублікі Беларусь.

20 ліпеня 2020 году прызначаны Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Рэспублікі Беларусь у Злучаным Каралеўстве Вялікабрытаніі і Паўночнай Ірляндыі, Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Ірляндыі па сумяшчальніцтвеу.

29 ліпеня 2022 году ўлады адклікалі яго з Вялікабрытаніі і заявілі "аб паніжэньні ўзроўню дыпляматычнага прадстаўніцтва нашай краіны ў Лёндане да Часовага паверанага ў справах".

1 жніўня 2022 году прызначаны намесьнікам кіраўніка Адміністрацыі прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь.

Сацыяльныя сеткі

Ермаловіч — адзін зь нямногіх міністраў, хто вёў уліковыя запісы ў сацыяльных сетках.

Крыніцы

Tags:

197726 чэрвеняБССРЛепельМіністар фінансаў Рэспублікі Беларусь

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Фундацыя «Вікімэдыя»Алесь СавіцкіВольга ЧамаданаваМаркёрВейшнорыяПінскHromadske.TVАляксандар ВіхорЭтнацыдБеларуская Савецкая Сацыялістычная РэспублікаДрынМужчына зьверхуНаркотык1992ПрыслоўеЭйтмінВадзянікБаранавічыАркадзь КуляшоўСтаніслаў ЗамбржыцкіАсіпавіцкі раёнБабёрСыднэйУсебеларускі народны сходBet365AizoaceaeЦмокАпэрацыйная сыстэмаЎЦарква Сьвятога Духа (Менск).nuВіктар ГардзейГарбатаСпадчына (часопіс)Дотык пісі рукоюҐБусел белыАкалічнасьцьПрэзыдэнцкія выбары ў Беларусі 2020 годуМукачаваШчучынРасейскі фашызмМагілёўУладзімер Арлоў (гісторык)Расейскае ўварваньне ва Ўкраіну (2022)АнгеданіяСлавамір АдамовічСтудзеньЯнка КупалаЛічэбнікРэкі БеларусіПошасьць.itПаблё ПікасаАляксандар СувораўВэктарная графікаВаймарскі клясыцызмВольга ІпатаваПолацакМэдыяВікі1 траўняУладзімер ЗяленскіКраязнаўчая газетаМажэйка (імя)Паўднёвыя славянеДзеяслоўНа чужынеКейданы13 чэрвеняГераБерасьцеБялкаў (Слубіцкі павет)🡆 More