Кіпрыян Жахоўскі: уніяцкі дзяяч Вялікага Княства Літоўскага

Кіпрыян Жахоўскі (каля 1635, Полацкае ваяводзтва — 1693) — царкоўны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага, Рэчы Паспалітай.

Уніяцкі арцыбіскуп полацкі і мітрапаліт кіеўскі, галіцкі й усяе Русі (з 1674). Доктар тэалёгіі.

Кіпрыян Жахоўскі
Кіпрыян Жахоўскі. Невядомы мастак, 1680
Кіпрыян Жахоўскі. Невядомы мастак, 1680
Кіпрыян Жахоўскі: Біяграфія, Выдавецкая дзейнасьць, Творы
Герб «Бродзіч»
VII мітрапаліт кіеўскі, галіцкі й усяе Русі
1674 — 1693
ПапярэднікГаўрыла Календа
НаступнікЛеў Шлюбіч-Заленскі
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся каля 1635
Памёр 1693(1693)
Пахаваны
Род Жахоўскія
Дзейнасьць каталіцкі сьвятар, каталіцкі біскуп

Кіпрыян Жахоўскі — таленавіты прапаведнік, які вывеў Уніяцкую Царкву з заняпаду, выкліканага войнамі 1648—1667 рокаў.

Біяграфія

Прадстаўнік шляхецкага роду Жахоўскіх гербу «Бродзіч». Ад нараджэньня быў рыма-каталіком, у юнацтве ўступіў у ордэн базылянаў Сьв. Язафата.

Навучаўся ў Грэцкім калегіюме ў Рыме (1658—1653). 29 красавіка 1663 адбылося ягонае пасьвячэньне ў сьвятары. У 1663—1665 жыў у Рыме, служыў у царкве Сяргея і Вакха і дапамагаў біскупу холмскаму Якубу Сушы ў справах зацьверджаньня мітрапалітам Гаўрылы Календы і кананізацыі Язафата Кунцэвіча.

Па вяртаньні ў Рэч Паспалітую быў архімандрытам Дзерманскага і Дубенскага манастыроў на Валыні. З 1667 аўдытар пры мітрапаліце Гаўрылу Календзе, з 1668 архімандрыт Ляшчынскага манастыра. Паказаў сябе як добры адміністратар: вярнуў захопленыя шляхтай манастырскія землі, аднавіў цэрквы і манастыры. Схіліў да пераходу ў Унію Перамышальскую, Львоўскую і Луцкую япархіі.

Партрэты Кіпрыяна Жахоўскага
Кіпрыян Жахоўскі: Біяграфія, Выдавецкая дзейнасьць, Творы 
А. Тарасевіч, каля 1683
Кіпрыян Жахоўскі: Біяграфія, Выдавецкая дзейнасьць, Творы 
Невядомы мастак

Па 1670 мітрапаліт пасьвяціў яго на біскупа віцебскага і амсьціслаўскага і прасіў у Рыме зацьверджаньня яго сваім каад’ютарам з правам далейшага атрыманьня пасады мітрапаліта, чаму аднак запярэчылі біскупы пінскі і ўладзімерскі ў зьвязку з маладосьцю К. Жахоўскага. У 1673 Сьвяты Пасад у Рыме зацьвердзіў мітрапалітаву намінацыю.

Разам зь біскупам Якубам Сушам склікаў ў Любліне калёквіюм (1680) з мэтай прымірэньня праваслаўных і ўніятаў, але з прычыны перашкодаў з боку нунцыя і караля, а таксама адмовы праваслаўных ад удзелу дыспут не адбыўся.

Супрацьдзейнічаў пераходу вернікаў-уніятаў у лацінскі абрад. Заснаваў пры Сафійскім саборы ў Полацку брацтва. Выступіў супраць лацінізацыі ўсходняга абраду, якая адбывалася ў зьвязку з уступленьнем у базылянскія манастыры палянізаванай шляхты. У адказ на ягонае супольнае зь біскупам хадайніцтва Рым забараніў лацінізацыю абрадаў. Дамогся ў караля і вялікага князя Яна Сабескага пацьверджаньня ўсіх правоў і прывілеяў Уніяцкай Царквы.

Клапаціўся пра паляпшэньне адукаванасьці духавенства і разьвіцьцё сеткі ўніяцкіх школаў. Аднавіў сэмінарыю ў Менску, заснаваную мітрапалітам Язэпам Руцкім. Ахвяраваў сродкі на рамонт бажніцаў у Вільні, Наваградку, Полацку.

Пры мітрапаліце Кіпрыяне Жахоўскім пашырыўся культ Язафата Кунцэвіча, галоўны дзень памяці якога ў Рэчы Паспалітай пасьля ўратаваньня яго мошчаў падчас вайны з Масковіяй перанесьлі з 12 лістапада на 16 верасьня.

Выдавецкая дзейнасьць

Кіпрыян Жахоўскі: Біяграфія, Выдавецкая дзейнасьць, Творы 
«Тэза Глінды Лібэрыюша». А. Тарасевіч, 1683

У пачатку 1690-х заснаваў Супрасьльскую друкарню і такім чынам з аднаго боку спыніў наплыў літургічных кнігаў з Масквы, а зь іншага — гальмаваў працэс лацінізацыі.

Выдаў уніяцкія Літургікон (Вільня, 1692) і «Служэбнік» (Вільня, 1692; Супрасьль, 1695), выкарыстаньне якіх мусіла прывесьці да аднастайнасьці літургічнай практыкі Ўніяцкай Царквы.

З Кіпрыянам Жахоўскім меў зьвязкі славуты беларускі гравёр 2-й пал. XVII ст. Аляксандар Тарасевіч, які адлюстраваў вобраз арцыбіскупа полацкага ў цэнтры гравюры «Тэза Глінды Лібэрыюша» (1683).

Творы

Аўтар казаньняў, прысьвечаных Я. Кунцэвічу. Апроч таго, напісаў навуковую працу «Люблінскі калёквіюм» (Замосьце, 1680).

Рукапісная кніга казаньняў пад назвай «Kazania okazjonalne» прысутнічае на партрэце К. Жахоўскага ў Нацыянальным мастацкім музэі Беларусі (у картцы да артыкула).

Заўвагі

Крыніцы

Літаратура

Tags:

Кіпрыян Жахоўскі БіяграфіяКіпрыян Жахоўскі Выдавецкая дзейнасьцьКіпрыян Жахоўскі ТворыКіпрыян Жахоўскі ЗаўвагіКіпрыян Жахоўскі КрыніцыКіпрыян Жахоўскі ЛітаратураКіпрыян ЖахоўскіВялікае Княства ЛітоўскаеКіеўскія ўніяцкія мітрапалітыПолацкае ваяводзтваПолацкія ўніяцкія арцыбіскупыРэч Паспалітая

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Леў ТалстойВалошкаКонкурс песьні ЭўрабачаньнеРодныя гоні (1927)Максім ТанкШатанРамяствоСтаніслаў Аўгуст ПанятоўскіГаянаЖамойтыСтаніслаў ЯроцкіАнатоль СысШклоўскі раён2003ГераРусіфікацыя БеларусіКірыла ТураўскіIRCВікіАлімпійкаЛідаПадлетакТэхналёгіяСмаленскВольга КараткевічАпэрацыйная сыстэма.itАдвечным шляхамДругая сусьветная вайнаЖанчына з жанчынайКанстытуцыя БеларусіЭратычнае кіноБеларуская ВікіпэдыяКанстытуцыя БаўгарыіІсьляндзкі коньАляксандар ВіхорIBMПраская вяснаДзед ТалашK (літара)Грамадзкі набытакКаскадныя табліцы стыляўВялікае Княства ЛітоўскаеНаваградакПошта@Mail.ruБітва пад ВоршайНаша НіваАсфальтЈКанстытуцыйны суд СлаваччыныДанюшаваКойданаўБерасьцейская вобласьцьКомсомольская правдаАнатоль СербантовічСусьветная арганізацыя здароўяГердаПрозаКунілінгусBet365Уладзімер Полацкі26 красавікаJavaВікіманія🡆 More