Супрасьля

Супрасьля (польск.

Supraśl) — места ў Польшчы, на рацэ Супрасьлі. Цэнтар меска-сельскай гміны Беластоцкага павету Падляскага ваяводзтва. Насельніцтва на 2017 год — 4621 чалавек. Знаходзіцца за 15 км на паўночны ўсход ад Беластоку.

Супрасьля
лац. Supraśla
польск. Supraśl
Вуліца да манастыра
Вуліца да манастыра
Супрасьля Супрасьля
Герб Супрасьлі Сьцяг Супрасьлі
Дата заснаваньня: 1500
Краіна: Польшча
Ваяводзтва: Падляскае
Павет: Беластоцкі
Плошча: 5,68 км²
Насельніцтва (2017)
колькасьць: 4621 чал.
шчыльнасьць: 813,56 чал./км²
Часавы пас: UTC+1
летні час: UTC+2
Тэлефонны код: +48 85
Паштовы індэкс: 16-030
Нумарны знак: BIA
Геаграфічныя каардынаты: 53°13′0″ пн. ш. 23°20′0″ у. д. / 53.21667° пн. ш. 23.33333° у. д. / 53.21667; 23.33333 23°20′0″ у. д. / 53.21667° пн. ш. 23.33333° у. д. / 53.21667; 23.33333
Супрасьля на мапе Польшчы
Супрасьля
Супрасьля
Супрасьля
Супрасьля Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
Афіцыйны сайт

Супрасьля — даўняе мястэчка гістарычнай Гарадзеншчыны (частка Троччыны), старажытны замак і рэлігійна-асьветніцкі цэнтар Вялікага Княства Літоўскага, на этнічнай тэрыторыі беларусаў. Да нашага часу тут захаваўся комплекс манастыра Зьвеставаньня Багародзіцы, помнік архітэктуры XVI—XVIII стагодзьдзяў.

Гісторыя

Супрасьля 
Манастыр, 1867 г.

Вялікае Княства Літоўскае

Гісторыя Супрасьлі пачалася ў 1500 годзе ў зьвязку зь пераносам уніз ракою Гарадоцкага манастыра Зьвеставаньня Багародзіцы. Паселішча ўваходзіла ў склад Гарадзенскага павету Троцкага ваяводзтва. У 1511 годзе ў Супрасьлі асьвяцілі новазбудаваную царкву Зьвеставаньня Багародзіцы — адзін з найвыдатнейшых помнікаў архітэктуры Вялікага Княства Літоўскага. У 1532—1557 гадох у манастыры выканалі ўнікальныя фрэскі (першапачаткова пакрывалі сьцены і скляпеньне прэзьбітэрыюма, а таксама сярэдзіну галоўнага корпусу; аўтар — сэрбскі манах Нэктары па мянушцы Маляр).

У XVII ст. Супрасьля стала важным культурным і рэлігійным цэнтрам, тут знаходзілася багатая бібліятэка. У 1695 годзе пры манастыры пачала дзейнічаць друкарня, якая стала важным цэнтрам кірылічнага кнігадрукаваньня і пашырэньня кніг, надрукаваных кірылічным альфабэтам. У друкарні пабачылі сьвет каля сотні кірылічных выданьняў, а таксама іншыя кнігі рэлігійнага і сьвецкага зьместу, агульнай колькасьцю звыш пяці сотняў пазыцыяў. Сярод найбольш вядомых выданьняў — «Собрание припадков краткое» — першы падручнік багаслоўя на старабеларускай мове, а таксама першы славянска-польскі друкаваны «Лексікон» і першы кірылічны помнік нотадрукаваньня ў зборніку «Пасьледаваньне пострыгу». Захаваліся імёны супрацоўнікаў тыпаграфіі (другая палова ХVІІІ ст.) — гэта друкары Антон Чарняўскі, Крастомскі, Адам Генрых Падзябранскі, мастак і прафэсар жывапісу Антоні Грушэцкі, гісэр Аляксей Завадзкі». У 1711 годзе ў Супрасьлі пачала працаваць паперня.

Пад уладай Расейскай імпэрыі

У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795 год) Супрасьля апынулася ў складзе Прусіі, у Беластоцкім дэпартамэнце. У 1807 годзе згодна з Тыльзіцкай мірнай дамовай паміж Расеяй і Францыяй, мястэчка апынулася ў Беластоцкай вобласьці Расейскай імпэрыі.

У 1-й палове ХІХ ст. у зьвязку з удзелам манахаў у паўстаньні Т. Касьцюшкі і вызвольным паўстаньні 1830—1831 гадоў Супрасьлеўскі манастыр заняпаў, бібліятэку вывезьлі зь мястэчка (большай часткай у Вільню), тады ж згубіўся найкаштоўнейшы яе скарб — найстарэйшы напісаны кірыліцай рукапіс ХІ стагодзьдзя. У сярэдзіне ХІХ ст. Супрасьля стала буйным цэнтар тэкстыльнай прамысловасьці.

За часамі Першай сусьветнай вайны ў 1915 годзе Супрасьлю занялі войскі Нямецкай імпэрыі.

Найноўшы час

25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Супрасьля абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 году ў адпаведнасьці з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Беларускай ССР. Згодна з Рыскай мірнай дамовай 1921 году Супрасьля апынулася ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, у Беластоцкім ваяводзтве.

З пачаткам Другой сусьветнай вайны 15 верасьня 1939 году Супрасьлю акупавалі войскі Трэцяга Райху, але праз тыдзень места перадалі СССР згодна з пактам Молатава-Рыбэнтропа. У лістападзе 1939 году Супрасьля ўвайшла ў склад БССР, у Беластоцкую вобласьць. З чэрвеня 1941 да верасьня 1944 году места зноў знаходзілася пад нямецкай акупацыяй, у гэты час зьнішчылі манастырскую царкву. 16 жніўня 1945 году ўлады СССР перадалі Супрасьлю Польскай Народнай Рэспубліцы. У 1975—1998 гадох места ўваходзіла ў Беластоцкае ваяводзтва.

На канец XX ст. ў ваколіцах Супрасьлі адзначалася бытаваньне назвы люцьвіны (Lućwiny).

У 1980-я гады аднавіў дзейнасьць манастыр Зьвеставаньня Багародзіцы (у юрысдыкцыі Польскай аўтакефальнай праваслаўнай царквы). У 1996 годзе польскі ўрад замацаваў увесь манастырскі комплекс за ПАПЦ, пачаліся рэстаўрацыйныя працы. У 2000-я гады ўлады Беларусі надалі дапамогу ў адбудове манастыра. 7 сьнежня 2007 году ў касьцёле Найсьвяцейшай Тройцы адбылася першая Боская Літургія ва ўсходнім абрадзе ад часоў Другой сусьветнай вайны.

Насельніцтва

Дэмаграфія

  • XIX стагодзьдзе: 1867 год — 2,8 тыс. чал.; 1878 год — 3091 чал. (1488 муж. і 1603 жан.), у тым ліку 538 юдэяў
  • XXI стагодзьдзе: 2017 год — 4621 чал.

Адукацыя

У Супрасьлі працуюць пачатковая і сярэдняя школы, гімназія, спартовы і мастацкі ліцэі.

Эканоміка

Прадпрыемствы тэкстыльнай, швацкай, дрэваапрацоўчай прамысловасьці, керамічнае рамяство.

Турыстычная інфармацыя

Супрасьля 
Манастыр Зьвеставаньня

Інфраструктура

З 1999 году Супрасьля мае статус курорту. Тут знаходзіцца адміністрацыя прыроднага парку Кнышынскай пушчы.

У палацы архімандрытаў дзейнічае музэй абразоў. У месьце ладзяцца рэгулярныя культурныя фэсты і імпрэзы.

Славутасьці

  • Забудова гістарычная (XVIII—XIX стагодзьдзі): дом агародніка, дом ткача, ратуша
  • Збор эвангелісцкі (1870)
  • Капліца Ўсіх Сьвятых на могілках (XVIII—XIX стагодзьдзі; царква)
  • Касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы (1861—1865)
  • Манастыр Зьвеставаньня Багародзіцы (XVI—XVIII стагодзьдзі): царква Зьвеставаньня Багародзіцы (1511; зьнішчаная ў 1944 годзе, адноўленая ў 1999 годзе), царква Сьвятога Яна Багаслова (XIX стагодзьдзе), палац архімандрытаў (XVII стагодзьдзе)
  • Могілкі: старыя каталіцкія; старыя праваслаўныя, капліца Сьвятога Юрыя (1901); пратэстанцкія, капліцы Бухгальцаў (1904) і Захертаў (1885); юдэйскія
  • Сядзібна-паркавы комплекс Бухгольцаў (1892—1903)

Галерэя

Месты-сябры

Крыніцы

Літаратура

Вонкавыя спасылкі

Tags:

Супрасьля ГісторыяСупрасьля НасельніцтваСупрасьля ЭканомікаСупрасьля Турыстычная інфармацыяСупрасьля ГалерэяСупрасьля Месты-сябрыСупрасьля КрыніцыСупрасьля ЛітаратураСупрасьля Вонкавыя спасылкіСупрасьляБеластокБеластоцкі паветГміна СупрасьльГорадПадляскае ваяводзтваПольская моваПольшчаСупрасьля (рака)

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Раскіданае гняздо (п’еса)Ракета-носьбітЗа Беларусь!АўстраліяОндрэй ДудаГотаўтРыгор БарадулінСям’яСубтытрыЛетувісыЧорная ночПарнафільмПабуджальны сказКрасны Бераг (Гомельская вобласьць)LinuxПастава 69ПрыслоўеАляксей БацюкоўЛеанід ДайнекаУсевалад ГарачкаРазьвітаньне з РадзімайБэерБесьпілётнікНямецка-савецкая вайнаMelbetЛітаратурныя жанрыЧэрвеньЗнакі прыпынкуПаэтЧорны сьпіс ЭўразьвязуМенскЖан-Поль СартрЦарква Раства Багародзіцы (Мураванка)ЯўбутЮлі ТаўбінПорнасайтБабёрПорнгабАляксей БелыДзяржаўны лад Рэспублікі БеларусьСадавінаЛютыЛюдміла РублеўскаяАпэрацыйная сыстэмаБеларуская мінуўшчына (часопіс)Дзень Перамогі1989МастурбацыяГомельАдвечным шляхамМурза (страва)МаякКонрадГорадняЧовенРыбыІрляндцыЯва (імя)ДнестарВялікае Княства ЛітоўскаеПокуцьМужчына зьверхуДзейнікУрадУкраінаЯўген Кантылёў🡆 More