Беластоцкі Павет Гарадок

Гарадо́к (польск.

Gródek) — вёска ў Польшчы, на рацэ Супрасьлі. Цэнтар сельскай гміны Беластоцкага павету Падляскага ваяводзтва. Насельніцтва на 2011 год — 2599 чалавек. Знаходзіцца за 33 км на ўсход ад Беластоку.

Гарадок
польск. Gródek
Вуліца вёскі
Вуліца вёскі
Краіна: Польшча
Ваяводзтва: Падляскае
Павет: Беластоцкі
Гміна: Гарадок
Плошча: 22,64 км²
Насельніцтва (2004)
колькасьць: 6226 чал.
шчыльнасьць: 275 чал./км²
Часавы пас: UTC+1
летні час: UTC+2
Паштовы індэкс: 16-040
Геаграфічныя каардынаты: 53°5′43″ пн. ш. 23°40′8″ у. д. / 53.09528° пн. ш. 23.66889° у. д. / 53.09528; 23.66889 23°40′8″ у. д. / 53.09528° пн. ш. 23.66889° у. д. / 53.09528; 23.66889
Гарадок на мапе Польшчы
Гарадок
Гарадок
Гарадок
Беластоцкі Павет Гарадок Галерэя здымкаў у Вікісховішчы

Гарадок — даўняе мястэчка гістарычнай Гарадзеншчыны (частка Троччыны), старажытны замак Вялікага Княства Літоўскага, на этнічнай тэрыторыі беларусаў. Да нашага часу тут захавалася царква Покрыва Багародзіцы, помнік традыцыйнай беларускай драўлянай архітэктуры XIX ст.

Гісторыя

Беластоцкі Павет Гарадок 
Старая царква, да 1939 г.

Вялікае Княства Літоўскае

Гарадок узьнік у XV ст. як замак Вялікага Княства Літоўскага, у Гарадзенскім павеце Троцкага ваяводзтва. Першы пісьмовы ўпамін пра Гарадок датуецца 1498 годам, калі Аляксандар Хадкевіч фундаваў тут манастыр. У 1500 годзе гэты манастыр перанесьлі вышэй плыньню ракі ў Супрасьлю.

У сярэдзіне XVI ст. Гарадок стаў мястэчкам. У XVII—XVIII стагодзьдзях мястэчка знаходзілася ў валоданьні Пацаў, Сапегаў, Радзівілаў.

Пад уладай Расейскай імпэрыі

Беластоцкі Павет Гарадок 
Інтэр’ер царквы

У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795 год) Гарадок апынуўся ў складзе Прусіі, у Беластоцкім дэпартамэнце. У 1807 годзе згодна з Тыльзіцкай мірнай дамовай паміж Расеяй і Францыяй, мястэчка апынулася ў Беластоцкім павеце Беластоцкай вобласьці Расейскай імпэрыі. У 1897 годзе афіцыйны статус Гарадку панізілі да вёскі.

За часамі Першай сусьветнай вайны ў 1915 годзе Гарадок занялі войскі Нямецкай імпэрыі.

Найноўшы час

25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Гарадок абвяшчаўся часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 году ў адпаведнасьці з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі ён увайшоў у склад Беларускай ССР. Згодна з Рыскай мірнай дамовай 1921 году Гарадок апынуўся ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, у Беластоцкім ваяводзтве.

З пачаткам Другой сусьветнай вайны 15 верасьня 1939 году Гарадок акупавалі войскі Трэцяга Райху, але праз тыдзень вёску перадалі СССР згодна з пактам Молатава-Рыбэнтропа. У лістападзе 1939 году Гарадок увайшоў у склад БССР, у Беластоцкую вобласьць. З чэрвеня 1941 да верасьня 1944 году вёска зноў знаходзілася пад нямецкай акупацыяй. 16 жніўня 1945 году ўлады СССР перадалі Гарадок Польскай Народнай Рэспубліцы.

Насельніцтва

Дэмаграфія

  • XIX стагодзьдзе: 1878 год — 1793 чал.;
  • XXI стагодзьдзе: 2011 год — 2599 чал.

Культура

  • Гарадоцкі цэнтар культуры (Gródecki Ośrodek Kultury)
  • Таварыства сяброў Гарадоцкай зямлі (Towarzystwo Przyjaciół Ziemi Gródeckiej)

Мас-мэдыя

  • Газэта «Wiadomości Gródeckie — Haradockija Nawiny»

Турыстычная інфармацыя

Інфраструктура

У Гарадку ладзіцца штогадовы фэст беларускай альтэрнатыўнай і рок-музыкі Басовішча. Іншыя культурныя падзеі: «Сяброўская бяседа», «Спатканьні абрадавых калектываў» («Spotkania zespołów obrzędowych»), «Дні Гарадку» («Dni Gródka»).

Славутасьці

  • Замкавая гара
  • Касьцёл Найсьвяцейшага сэрцы Езуса (1933—1936)
  • Могілкі: праваслаўныя, юдэйскія
  • Царква могілкавая Покрыва Багародзіцы (1862; драўляны зруб)
  • Царква Раства Багародзіцы (1946—1947)

Страчаная спадчына

  • Сынагогі
  • Царква Раства Багародзіцы (1788)

Галерэя

Асобы

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Tags:

Беластоцкі Павет Гарадок ГісторыяБеластоцкі Павет Гарадок НасельніцтваБеластоцкі Павет Гарадок Турыстычная інфармацыяБеластоцкі Павет Гарадок ГалерэяБеластоцкі Павет Гарадок АсобыБеластоцкі Павет Гарадок КрыніцыБеластоцкі Павет Гарадок Вонкавыя спасылкіБеластоцкі Павет ГарадокБеластокБеластоцкі паветВёскаГміна ГарадокПадляскае ваяводзтваПольская моваПольшчаСупрасьль (рака)

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Парнафільм у ФранцыіРэжым ЛукашэнкіКлецкі раёнМенскГрубкаРудаўтІнстытут беларускай культурыСьпіс стагодзьдзяўSAAB 90БалалайкаФёдар МахноўГлускІслам у Эстоніі.mcРайт (браты)ЧыжаўЯўгенія ЯнішчыцЛех Валэнса12 траўняКанстытуцыя БеларусіЗлучаныя Штаты АмэрыкіЮзаф Дашчынскі4 траўняУсевалад РодзькаФранцішак БагушэвічАпавядальны сказКінарэжысэрЯгор БабічЖанрІвонка СурвілаАксысАляксандраў-КуяўскіМінэтРод (біялёгія)Гомельскі дзяржаўны ўнівэрсытэт імя Францішка СкарыныПрэзыдэнтУзброеныя сілы Рэспублікі БеларусьЭротыкаСтаніслаў Булак-БалаховічБранскНацыянальная ўправа паветраплаваньня і космасу1844Memento moriПарлямэнцкая асамблея АБСЭАргазмФТаксіІтальянская моваГавеньЭратычнае мастацтваІзраільСамасейАрхітэктураСьвятлана АлексіевічМусульманскі каляндарБісэксуальная парнаграфіяІранДзяржава ПалестынаБлакітная гадзіна1874ЛьвоўШпакНовак ДжокавічМаж🡆 More