Палянізацыя

Паляніза́цыя (апалячваньне; па-польску: polonizacja) — запазычаньне або насаджэньне польскай культуры, асабліва, польскай мовы ў землях зь няпольскім насельніцтвам, кантраляваных Польшчай або падвержаных польскаму культурнаму ўплыву.

Гісторыя

Рэч Паспалітая

У 1569 годзе была заключаная унія Вялікага Княства Літоўскага з Польшчай у Любліне (напярэдадні ўкраінскія землі Вялікага княства Літоўскага былі далучаныя да Польшчы). Паводле акту Люблінскай уніі Літвой і Польшчай правіў сумесна абіраны кароль, а дзяржаўныя справы вырашаліся ў агульным Сойме. Аднак прававыя сыстэмы, войска і ўрады заставаліся асобнымі.

У XVI—XVIII стагодзьдзях у Вялікім Княстве Літоўскім панавала шляхецкая дэмакратыя, адбывалася палянізацыя літоўскай шляхты і яе збліжэньне з польскай. Вялікае Княства Літоўскае губляла свой нацыянальны характар, у ім разьвівалася польская культура.

Шэраг местаў зазнаў зьмену назоваў на польскі ўзор. Менск стаўся Мінскам сугучна польскаму Мінску Мазавецкаму. Дзеля адрозьненьня пачалі ўжываць назоў Мінск Літоўскі. Наваградак пад уплывам польскага кораня «груд» перарабілі на Навагрудак.

Польская Рэспубліка (1918—1939)

Заходняя Беларусь

Паводле Рыскае мірнае дамовы між Польшчай і Савецкай Расеяю заходняя частка Беларусі адыйшла Польшчы.

У адпаведнасьці з савецка-польскай мірнай дамоваю, а таксама з пагадненьнямі паміж Польшчай і краінамі Захаду ў 1919 г., Польшча абавязалася даць магчымасьць нацыянальнага разьвіцьця для беларусаў і іншых нацыянальных меншасьцяў на сваёй тэрыторыі. На самой справе, гэтыя абавязальніцтвы Польшчай былі парушаныя.

Сьледуючы пануючым настроям у польскім грамадзтве, улады распачалі жорсткую палітыку палянізацыі і асыміляцыі беларускага насельніцтва. У беларускіх крыніцах прыводзіцца цытата высокапастаўленага польскага чыноўніка Леапольда Скульскага, прыхільніка палітыкі асыміляцыі, які ў сваім выступе з Сэйме ў канцы 30-х гг. прамаўляў: "Запэўніваю вас, паны дэпутаты, што праз якіх-небудзь дзесяць гадоў вы са сьвечкай ня знойдзеце [ў Заходняй Беларусі] ні аднаго беларуса".

Радыкальная палянізацыйная палітыка фармавалася пад уплывам нацыяналістычнага руху «Нацыянальная дэмакратыя» на чале з Раманам Дмоўскім. Дмоўскі адмаўляў беларусам і іншым народам рэгіёну ў праве на вольнае нацыянальнае разьвіцьцё і называў іх «горшым гатункам палякаў».

Уладыслаў Студніцкі, уплывовы польскі чыноўнік у адміністрацыі "Ўсходніх крэсаў", адкрыта заяўляў, што гэты рэгіён патрэбны Польшчы для мэтаў калянізацыі.

Масавы характар насіла дыскрымінацыя беларускай мовы. Было забароненае яе выкарыстаньне ў органах дзяржаўнай улады.

Паводле гісторыка Пэра Андэрса Рудлінга, беларуская мова была выціснутая з школьнай адукацыі ў Заходняй Беларусі.

Да 1921 г. у Беларусі існавала 514 беларускіх школаў. У 1928 г. іх заставалася толькі 69, што складала толькі 3% ад усіх існуючых навучальных установаў у Заходняй Беларусі на той момант.

Усе яны былі зачыненыя да 1939 г. Польскія чыноўнікі адкрыта супрацьстаялі альбо сабатажавалі адкрыцьцё беларускіх школаў, насаджалі польскамоўную адукацыю ў Заходняй Беларусі. Даходзіла да таго, што ўлады часта разглядалі любую беларускую грамадзкую актыўнасьць і любыя патрабаваньні навучаньня на беларускай мове ў якасьці выніку камуністычнай змовы.

Праваслаўныя таксама сутыкаліся з дыскрымінацыяй у міжваеннай Польшчы. Мэтаю палітыкі польскіх уладаў была асыміляцыя праваслаўных беларусаў. Улады насаджалі польскую мову ў жыцьці праваслаўнай царквы, ініцыявалі стварэньне Польскіх праваслаўных таварыстваў у розных рэгіёнах Заходняй Беларусі (Слонім, Беласток, Ваўкавыск, Наваградак).

Беларускія каталіцкія сьвятары, як а. Вінцэнт Гадлеўскі, якія прасоўвалі беларускую мову ў Касьцёле і займаліся падтрыманьнем беларускай нацыянальнай сьвядомасьці, таксама былі пад моцным ціскам уладаў і кіраўніцтва Касьцёлу. Польская каталіцкая герархія выдавала дакумэнты, якія забаранялі сьвятарам выкарыстоўваць беларускую мову ў касьцёлах і нядзельных школках у Заходняй Беларусі. У 1921 г. у Варшаве была выдадзеная брашура, у якой беларускія сьвятары крытыкаваліся за выкарыстаньне беларускае мовы: «Яны хочуць перайсьці з багатай польскай мовы да мову, якую сам народ называе простай і ўбогай».

Супраціў палянізацыі ў Заходняй Беларусі

Грамадзкасьць міжваеннай Заходняй Беларусі чыніла супраціў палянізацыі і масаваму закрыцьцю беларускіх школаў. Асноўнаю арганізацыяй, якая займалася разьвіцьцём беларускамоўнай асьветы ў Заходняй Беларусі ў 1921—1937 гадах, было Таварыства беларускай школы на чале з Браніславам Тарашкевічам і іншымі дзеячамі.

У параўнаньні з украінцамі, беларусы праяўлялі меншую палітычную актыўнасьць у міжваеннай Польшчы. Тым ня меней, палітыка польскіх уладаў пастаянна выклікала пратэсты і нават збройны супраціў

Найбольшая беларуская палітычная арганізацыя ў Заходняй Беларусі, Беларуская сялянска-работніцкая грамада, патрабавала спыненьня палянізацыі і прадстаўленьне аўтаноміі Заходняй Беларусі.

Глядзіце таксама

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Tags:

Палянізацыя ГісторыяПалянізацыя Глядзіце таксамаПалянізацыя КрыніцыПалянізацыя Вонкавыя спасылкіПалянізацыяПольская моваПольшча

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Менскі радыётэхнічны інстытутСьпіс гарадоў БеларусіУладзіслаў Гарбацкі1946АлдыкаГміна Вялікія ЭйсмантыМастурбацыяКанстанцыя БуйлоПолацкае княстваЛёнданНорфалк (Вірджынія)Канстытуцыя БеларусіCarol of the BellsСусьветнае павуціньнеМінэтАляксандар ІвулінСяргей КалендаЭнэргія ветру754Сьмерць МаргераВікікрыніцыРусэВікісховішчаБеларуская ПалічкаАндрэй ДзьмітрыеўПершая віленская клясычная гімназіяУправа КДБ па Берасьцейскай вобласьціЦагліна (электроніка)Вэб-дызайнЯўген ЛецкаСакрат ЯновічЛіга чэмпіёнаў УЭФА 2023—2024 гадоўМаксім ГаявыЖаўтаногі кулікФэмінізацыя беларускай мовыIP-кодЖывёлагадоўляМагдэбурскае праваЗаляцаньнеАзатотЧэлесРапухіМаладэчнаАрцём ДоўбікУдачныБеларускі нацыянальны стройБусел белыПаморскае ваяводзтваГрамадзкі набытакБісэксуальная парнаграфіяЛяндэсгаўптман1988Лясныя братыХобіт (кінатрылёгія)БудзівілПаспалітае рушэньнеАндрэй ДзенісюкБас-ТэрБагоўка🡆 More