Дзяржаўны Вайскова-Прамысловы Камітэт Рэспублікі Беларусь

27°37′56″ у. д. / 53.92972° пн. ш.

27.63222° у. д. / 53.92972; 27.63222

Дзяржа́ўны вае́нна-прамысло́вы камітэт Рэспу́блікі Белару́сь (ДВПК Беларусі) — ведамства ўраду Беларусі, упаўнаважанае парадкаваць вытворчасьць і разьмяшчэньне зброі. Старшыня камітэту ды 3 ягоныя намесьнікі прызначаюцца й здымаюцца з пасадаў прэзыдэнтам. З 4 чэрвеня 2020 году пасаду старшыні камітэту займае Зьміцер Пантус.

Дзяржаўны ваенна-прамысловы камітэт Рэспублікі Беларусь
Абрэвіятура ДВПК РБ
Дата ўтварэньня 30 сьнежня 2003 (20 гадоў таму)
Тып ведамства
Юрыдычны статус дзяржаўная ўстанова
Мэта разьвіцьцё ўзбраеньня
Штаб-кватэра Першамайскі раён, прасп. Незалежнасьці, д. 115
Месцазнаходжаньне Менск
Афіцыйныя мовы беларуская, расейская
Старшыня Зьміцер Пантус
Першы намесьнік Ігар Дземідзенка
Намесьнікі Вячаслаў Рассалай
Матчына кампанія Савет міністраў Рэспублікі Беларусь
Зьвязаныя кампаніі «Аршанскі авіярамонтны завод», «Пеленг», «558 Авіяцыйны рамонтны завод» (Баранавічы)
Бюджэт 38 242 млн рублёў (2010 год; 12 774 тыс $)
Сайт vpk.gov.by/by

Будова

На 2019 год Дзяржаўны ваенна-прамысловы камітэт Рэспублікі Беларусь улучаў:

  • галоўнае кіраўніцтва вайскова-тэхнічнай супрацы, экспартнага кантролю і ліцэнзаваньня;
  • 2 кіраўніцтвы — 1) арганізацыйна-кадравай працы, 2) вайскова-тэхнічнай палітыкі, 3) разьвіцьця ўзбраеньняў, вайсковай і спэцыяльнай тэхнікі (УВСТ);
  • 3 аддзелы — 1) прамысловасьці, 2) фінансаў, бухгальтарскага ўліку і справаздачнасьці, 3) эканомікі;
  • 3 сэктары — 1) абароны дзяржаўных сакрэтаў, 2) прававога забесьпячэньня, 3) экспэрымэнтальнай авіяцыі;
  • 24 прадпрыемствы — ААТ «Агат-сыстэм», ААТ «Агат - электрамэханічны завод», ААТ «Алеўкурп», ААТ «Аршанскі авіярамонтны завод», УП «Белзьнешпрамсэрвіс», УП «Белспэцзьнештэхніка», ЗАТ «Белтэхэкспарт», УП «Белтэх Аптронікс», ТАА «БСЗТ - новыя тэхналёгіі», ААТ «Волатаўта», ТАА «Досьледна-канструктарскае бюро тэхналёгіі будаўнічай вытворчасьці» («ДКБ ТБВ»), УП «Завод дакладнай электрамэханікі» (в. Станькаў, Койданаўскі раён, Менская вобласьць), ААТ «Канструктарскае бюро Дысплэй» (Віцебск), ААТ «Менскі завод колавых цягачоў», ААТ «Менскі навукова-дасьледчы прыборабудаўнічы інстытут», ААТ «Менскі НДІ радыёматэрыялаў», ААТ «НДІ ЭВМ», ААТ «Пеленг», ААТ «Гомельскае КБ «Прамень», ААТ «КБ Радар», ААТ «Тэхніка сувязі» (Барань, Аршанскі раён), ААТ «140-ы рамонтны завод» (Барысаў, Менская вобл.), ААТ «558 Авіяцыйны рамонтны завод» (Баранавічы, Берасьцейская вобласьць) і ААТ «2566-ы завод по рамонце радыёэлектроннага ўзбраеньня» (Барысаў).

Задачы

Паводле ўставы камітэт мае наступныя задачы:

  • парадкаваньне распрацоўкі ды ўтрыманьня зброі;
  • спрыяньне вытворчасьці зброі падпарадкаванымі прадпрыемствамі дзеля забесьпячэньня войска ды павелічэньня яе збыту за мяжу;
  • парадкаваньне ваенна-прамысловай супрацы;
  • нагляд за перамяшчэньнем зброі праз дзяржаўную мяжу;
  • парадкаваньне навігацыі.

Паўнамоцтвы

Паводле ўставы ведамства мае паўнамоцтвы на:

  • выдаткоўваньне на правядзеньне ды замову досьледаў ды распрацоўкі зброі;
  • запыт ды атрыманьне зьвестак аб зброі;
  • стварэньне міжведамасных радаў з удзелам адмыслоўцаў на падставе дамоваў.

Мінуўшчына

30 сьнежня 2003 году А. Лукашэнка падпісаў Указ № 599 «Аб стварэньні Дзяржаўнага ваенна-прамысловага камітэту Рэспублікі Беларусь» (ДВПК РБ). Паводле 3-га пункту Ўказу, Савету міністраў Беларусі даручалася «да 1 ліпеня 2004 г. ... забясьпечыць перадачу ў кіраваньне ДВПК РБ акцыў ААТ «Пеленг», «Менскі навукова-дасьледчы прыборабудаўнічы інстытут», якія належаць Рэспубліцы Беларусь». У 2004 годзе вытворчасьць прадпрыемстваў ДВПК склала $94,3 млн. 5 траўня 2006 году А. Лукашэнка зацьвердзіў Указ № 289 «Аб структуры Ўраду Рэспублікі Беларусь», паводле якога ДВПК Беларусі трапіў у Пералік рэспубліканскіх органаў дзяржаўнага кіраваньня і іншых дзяржаўных арганізацыяў, падпарадкаваных Ураду Рэспублікі Беларусь. Была зацьверджаная Дзяржаўная праграма ўзбраеньня на 2006—2015 гады, якая прадугледжвала паступовае перааснашчэньне Ўзброеных сілаў Рэспублікі Беларусь. 18 траўня 2007 году А. Лукашэнка падпісаў Закон Рэспублікі Беларусь № 232-З «Аб дзяржаўнай праграме ўзбраеньня і дзяржаўным абаронным заказе», паводле 4-га артыкула якога «каардынацыю дзейнасьці дзяржаўных заказчыкаў у галіне ўтварэньня дзяржаўнай праграмы ўзбраеньня, а таксама іх мэтадычнае i інфармацыйнае забесьпячэньне ажыцьцяўляе ДПВК РБ». Згодна з 5-м артыкулам Закону «Дзяржаўная праграма ўзбраеньня распрацоўваецца ДВПК РБ сумесна зь дзяржаўнымі органамі, што маюць вайсковыя фармаваньні і (або) ваенізаваныя арганізацыі, Міністэрствам фінансаў РБ, Міністэрствам эканомікі РБ, Нацыянальнай акадэміяй навук Беларусі». Паводле 8-га артыкула, «праект дзяржаўнага абароннага заказу з пазначэньнем у ім дзяржаўных заказчыкаў утвараецца ДВПК РБ на падставе прапановаў дзяржаўных органаў, што маюць вайсковыя фармаваньні і (або) ваенізаваныя арганізацыі». 8 сьнежня 2009 году А. Лукашэнка падпісаў Указ № 602 «Аб некаторых пытаньнях дзейнасьці ДВПК РБ», якім вызначыў «зацьвердзіць прыкладаныя: Палажэньне аб ДВПК РБ; Пералік арганізацыяў, падначаленых ДВПК, гаспадарчых таварыстваў, акцыі якіх належаць Рэспубліцы Беларусь і перададзеныя ў кіраваньне ДВПК». Паводле 14-га пункту Палажэньня, «у Дзяржаваенпраме ўтвараецца калегія ў складзе старшыні, намесьнікаў старшыні, аднаго з намесьнікаў дзяржаўнага сакратара Савету бясьпекі Рэспублікі Беларусь, іншых супрацоўнікаў Дзяржваенкаму і іншых арганізацыяў. Лік і асабісты склад калегіі Дзяржваенпраму зацьвярджаецца прэзыдэнтам Рэспублікі Беларусь». Згодна з Палажэньнем «паседжаньні калегіі Дзяржваенпраму праводзяцца ... не радзей за адзін раз у 3 месяцы» і «лічыцца правамоцным, калі на ім прысутнічае ня менш за дзьве траціны сябраў калегіі. Рашэньні калегіі Дзяржваенпраму прымаюцца простай большасьцю галасоў яе сябраў, прысутных па паседжаньні, афармляюцца пратаколамі або пастановамі калегіі Дзяржваенпраму і ўвасабляюцца, як правіла, шляхам выданьня ўказаў або прыняцьця пастановаў Дзяржваенпраму».

26 траўня 2011 году Савет міністраў Беларусі ўхваліў Пастанову № 669 «Аб Дзяржаўнай праграме інавацыйнага разьвіцьця Рэспублікі Беларусь на 2011–2015 гады», паводле якой ДВПК вылучылі 1,938 трлн рублёў ($345,8 млн) на стварэньне 7 новых вытворчасьцяў. З гэтай сумы 39% складалі замежныя ўкладаньні, 25% — уласныя сродкі прадпрыемстваў, 21% — пазыкі банкаў Беларусі і 15% — сродкі дзяржаўнага каштарысу. Найбольшыя сродкі вылучылі: ААТ «Агат - электрамэханічны завод» на стварэньне шматгаліновай вытворчасьці — 41%, ААТ «Менскі завод колавых цягачоў» на стварэньне вытворчасьці гідрамэханічных трансьмісіяў — 39%, УП «Завод дакладнай электрамэханікі» (в. Станькаў, Койданаўскі раён) на стварэньне адмысловай вытворчасьці — 8%, ААТ «Агат-сыстэмы кіраваньня» на распрацоўку бесьпілётнікаў — 5% і ААТ «Агат-сыстэм» на стварэньне сродкаў сувязі — 4%. З 5 траўня 2012 году ў Пералік арганізацыяў ДВПК уваходзіла 24 прадпрыемствы: 3 падначаленыя ўнітарныя — «Белзьнешпрамсэрвіс», «Белспэцзьнештэхніка» і «Завод дакладнай электрамэханікі»; 13 перададзеных у кіраваньне ААТ — «Агат–сыстэмы кіраваньня», «Волатаўта», «Канструктарскае бюро Дысплэй» (Віцебск), «Канструктарскае бюро Радар», «Менскі завод колавых цягачоў», «Менскі НДІ радыёматэрыялаў», «Менскі навукова-дасьледчы прыборабудаўнічы інстытут», «НДІ ЭВМ», «Пеленг», «140-ы рамонтны завод» (Барысаў), «558-ы авіярамонтны завод» (Баранавічы, Берасьцейская вобласьць) і «2566-ы завод по рамонце радыёэлектроннага ўзбраеньня» (Барысаў); 8 падведамасных — ААТ «Агат-сыстэм», ААТ «Алеўкурп», ТАА «БСЗТ - новыя тэхналёгіі», УП «Белтэх аптронікс», ЗАТ «Белтэхэкспарт», ААТ «Гомельскае канструктарскае бюро Прамень», ТАА «Досьледна-канструктарскае бюро тэхналёгіі будаўнічай вытворчасьці» («ДКБ ТБВ») і ААТ «Тэхніка сувязі» (Барань, Аршанскі раён). У 2012 і 2015 гадах у Закон «Аб дзяржаўнай праграме ўзбраеньня і дзяржаўным абаронным заказе» ўнесьлі папраўкі, паводле якіх тэрмін дзяржпраграмы скарацілі да 5 гадоў, а ДВПК атрымаў паўнамоцтвы выступаць дзяржзаказчыкам і ўдакладняць дзяржпраграму ўзбраеньня праз штогадовы абаронны заказ. 13 красавіка 2015 году А. Лукашэнка падпісаў Указ № 164, якім надаў ДВПК паўнамоцтвы зацьвярджаць Авіяцыйныя правілы для засьведчаньня і дзяржаўнага ўліку досьледных летакоў. 9 сьнежня 2015 году Савет міністраў Беларусі ўхваліў Пастанову № 1023, якой унёс у Дзяржпраграму інавацыйнага разьвіцьця стварэньне яшчэ 3 вытворчасьцяў прадпрыемствамі ДВПК. «Менскаму заводу колавых цягачоў» вылучылі 560 млрд рублёў ($34,5 млн‬) на пашырэньне мадэльнага шэрагу адмысловых грузавікоў. «Заводу дакладнай электрамэханікі» — 159,8 млрд руб ($9,83 млн) на стварэньне спэцыяльнай тэхнікі «Палянэз-ЗДЭМ» цягам 2013—2016 гадоў.

20 ліпеня 2016 году А. Лукашэнка падпісаў Закон № 412-З «Аб зацьвярджэньні Ваеннай дактрыны Рэспублікі Беларусь», што зьмяшчала разьдзел 10 «Абаронная галіна гаспадаркі і вайскова-тэхнічная супраца». Закон прадугледжваў, што «падрыхтоўка абароннай галіны гаспадаркі ажыцьцяўляецца ў мэтах яе выніковага дзеяньня як высокатэхналягічнай шматпрофільнай галіны, здольнай задаволіць патрэбы вайсковай арганізацыі дзяржавы ў сучасных узорах узбраеньня, вайсковай і адмысловай тэхнікі (УВАТ) і іншых матэрыяльных сродках». У справаздачы за 2012—2016 гады Стакгольмскі інстытут дасьледаваньня міжнароднага міру (СІДММ) разьмясьціў Беларусь на 18-м месцы сярод найбольшых дзяржаваў-экспартэраў зброі. 28 лютага 2017 году А. Лукашэнка падпісаў Указ № 49 «Аб дзяржаўным рэгуляваньні экспартнага кантролю», якім усклаў адпаведныя паўнамоцтвы на ДВПК. Указам таксама зацьвярджалася 5 Палажэньняў: 1) «Аб парадку наданьня юрыдычным асобам права на ажыцьцяўленьне зьнешнегандлёвай або пасярэдніцкай дзейнасьці ў дачыненьні адмысловых тавараў»; 2) «Аб парадку дзяржаўнага рэгуляваньня ўвозу адмысловых тавараў, вывазу аб'ектаў экспартнага кантролю, ажыцьцяўленьня пасярэдніцкай дзейнасьці ў дачыненьні аб'ектаў экспартнага кантролю»; 3) «Аб парадку правядзеньня ідэнтыфікацыі»; 4) «Аб парадку афармленьня абавязкаў па выкарыстаньні ўвезеных адмысловых тавараў»; 5) «Аб парадку арганізацыі дзяржаўнага кантролю за выкананьнем абавязкаў па выкарыстаньні ўвезеных адмысловых тавараў у заяўленых мэтах». У 2017 годзе вытворчасьць прадпрыемстваў ДВПК Беларусі вырасла да $521,7 млн, выручка на супрацоўніка дасягнула $58 500. На 1 студзеня 2019 году ДВПК Беларусі дазволіў гандаль узбраеньнем 155 прадпрыемствам, зь 102 дазволіў прадаваць яго за мяжу. Дзейнічала звыш 50 двухбаковых пагадненьняў у галіне вайскова-тэхнічнай супрацы з больш як 40 дзяржавамі. Узбраеньні пастаўлялі ў 69 краінаў. Сярод 25 прадпрыемстваў ДВПК 10 былі навуковымі, на якіх распрацоўкай займаліся каля 5000 супрацоўкаў, зь іх каля 100 мелі навуковыя ступені доктара або кандыдата навук.

У 2020 годзе вытворчасьць прадпрыемстваў ДВПК Беларусі дасягнула 1247,8 млн рублёў (507,1 млн даляраў ЗША) пры рэнтабэльнасьці продажаў 16,8 % і чыстым прыбытку 270,6 млн рублёў (110 млн $). Пры гэтым усе прадпрыемствы былі прыбытковымі, сярэднямесячны заробак вырас на 6,2 % да 1719,7 рублёў (698,86 $), а доля інавацыйных вырабаў склала 26,5 %.

Санкцыі

У 2022 годзе камітэт, яго старшыня Пантус і многія беларускія вайскова-прамысловыя прадпрыемствы трапілі ў сьпіс спэцыяльна вызначаных грамадзянаў і заблякаваных асобаў ЗША, а таксама пад санкцыі Вялікабрытаніі, Канады, Новай Зэляндыі, Японіі, Аўстраліі, Украіны. Вышэйпералічаныя краіны, акрамя Японіі, унеслі ў санкцыйныя сьпісы і Вячаслава Расалая, намесьніка старшыні камітэту. Таксама камітэт (у чэрвені 2022 году), Пантус (у чэрвені 2023 году), Расалай ды першы намесьнік старшыні камітэту Алег Мішчанка (у сьнежні 2023 году) былі даданыя ў санкцыйныя сьпісы ЭЗ ды Швайцарыі.

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Tags:

Дзяржаўны Вайскова-Прамысловы Камітэт Рэспублікі Беларусь БудоваДзяржаўны Вайскова-Прамысловы Камітэт Рэспублікі Беларусь ЗадачыДзяржаўны Вайскова-Прамысловы Камітэт Рэспублікі Беларусь ПаўнамоцтвыДзяржаўны Вайскова-Прамысловы Камітэт Рэспублікі Беларусь МінуўшчынаДзяржаўны Вайскова-Прамысловы Камітэт Рэспублікі Беларусь СанкцыіДзяржаўны Вайскова-Прамысловы Камітэт Рэспублікі Беларусь КрыніцыДзяржаўны Вайскова-Прамысловы Камітэт Рэспублікі Беларусь Вонкавыя спасылкіДзяржаўны Вайскова-Прамысловы Камітэт Рэспублікі БеларусьГеаграфічныя каардынаты

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Атлянтычная групаGoogleЖыве Беларусь!Дыега Вэляскес дэ КуэльярВікікрыніцыСяргей СматрычэнкаЗіновій ПрыгодзічЭўрапейскі банк рэканструкцыі і разьвіцьцяГлябальнае пацяпленьнеКасьцёл Сьвятога Стэфана (Полацак)КаліфорніяРэч ПаспалітаяГрэцкая моваПадвойнае пранікненьнеNokia 5530 XpressMusicКаскадныя табліцы стыляўАртур ШахлайТалакаАлтайАльбэрт ПаўловічВязынка (Маладэчанскі раён)Ёган Вольфґанґ фон ҐётэІнфлянцкая вайнаБеларусьМарыя МартысевічБлакітная гадзінаДэйвід ЎудардАрнольд Шварцэнэгер.auПалестынцыПрышчэпкаМалацкі (раён)Жанчына зьверхуАнтонімыГлёбус БеларусіСьпіс помнікаў архітэктуры Вялікага Княства Літоўскага, зруйнаваных уладамі Расейскай імпэрыіГішпаніяМікалай ГусараўМенскУсходні БэрлінСказЛацінская моваЮрась ШамецькаБэйнартСьпіс помнікаў гісторыі і архітэктуры Беларусі, зруйнаваных Маскоўскім патрыярхатамМікола МаляўкаМаладэчнаВерасеньПарнафільм у ФранцыіТодар КляшторныМужчына зьверхуСтудзеньУправа КДБ па Менску і Менскай вобласьціАлаіза ПашкевічUniversal Music GroupГарэлкаІндыя3 траўняДональд ТрампРАУСПаўліна МядзёлкаEnejФёдар I Іванавіч🡆 More