Завод Дакладнай Электрамэханікі

27°12′36″ у. д. / 53.63861° пн. ш.

27.21° у. д. / 53.63861; 27.21

«Заво́д дакла́днай электрамэха́нікі» («ЗДЭМ») — дзяржаўнае абароннае прадпрыемства Беларусі, заснаванае ў траўні 2009 году ў вёсцы Станькаў Койданаўскага раёну (Менская вобласьць).

«Завод дакладнай электрамэханікі»
Завод Дакладнай Электрамэханікі
Тып унітарнае прадпрыемства
Заснаваная 27 траўня 2009 (14 гадоў таму)
Краіна Беларусь
Разьмяшчэньне Менская вобласьць
Адрас Койданаўскі раён, в. Станькаў, Вайсковая вул., д. 24/1
Ключавыя фігуры Андрэй Дуброўскі, Андрэй Абрамаў
Галіна прамысловасьць
Прадукцыя трэнажоры для вайсковай тэхнікі, рэактыўныя сыстэмы залпавага агню
Паслугі спадарожнікавая сувязь, рамонт ракетаў і снарадаў
Матчына кампанія Дзяржаўны ваенна-прамысловы камітэт Рэспублікі Беларусь

Галаўная сядзіба месьціцца ў Савецкім раёне Менску па вул. Кульман, д. 2/1. На 2019 год прадпрыемства: 1) вырабляла электронныя трэнажоры для бранятанкавай тэхнікі, перанасных зэнітна-ракетных комплексаў (ПЗРК), процітанкавых кіраваных ракетаў (ПТКР) і стралковай зброі; 2) распрацоўвала ўзбраеньні і боепрыпасы, у тым ліку рэактыўнах сыстэмаў залпавага агню (РСЗА) «Палянэз»; 3) утылізавала, мадэрнізавала і рамантавала ўзбраеньне і вайсковую тэхніку; 4) аказвала паслугі спадарожнікавай сувязі радыёстанцыям і тэлеканалам.

Вырабы і паслугі

На 2019 год УП «Завод дакладнай электрамэханікі» выпускаў:

  • радыёкіраваныя мішэнныя ўстаноўкі, ракеты-мішэні на аснове зэнітных кіраваных ракетаў (ЗКР) 5В27 ЗРК С-125, 5Я23 (20ДСУ) ЗРК С-75, 3М8 ЗРК «Круг» і 9М33 ЗРК «Аса», паветраныя мішэні на аснове рэактыўных снарадаў 9М22У, 9М28 і 9М521МБ РСЗА «Град»;
  • электронныя трэнажоры «Сокал М2П» для стралковай зброі і «Сокал-ПТКР» для пуску процітанкавых кіраваных ракетаў (ПТКР) 9М111, 9М113 і 9М115;
  • трэнажоры для экіпажаў, кіроўцаў і наводчыкаў баявых машынаў дэсанту і пяхоты БМД-1, БМП-1 і БМП-2, самаходных артылерыйскіх установак САУ 2С1 (2С3, 2С5), а таксама танкаў Т-55, Т-62 і Т-72.

Таксама завод мадэрнізаваў і рамантаваў:

  • аскепкава-фугасныя рэактыўныя снарады калібрам 122 мілімэтры для РСЗА «Град», «Сьмерч» і «Ураган»;
  • кантрольна-выпрабавальныя рухомыя станцыі (КВРС) 5К21 і В2-75М;
  • процітанкавыя кіраваныя ракеты (ПТКР);
  • 6 відаў зэнітных кіраваных ракетаў (ЗКР) — 9М37 для зэнітнага ракетнага комплексу (ЗРК) «Страла-10», 3М8 для ЗРК «Круг», 9М29 і 9М39 (9М313, 9М32) для перанаснога ЗРК «Ігла» («Ігла-1», «Страла-2»), 5В27 для ЗРК С-125 і 5Я23 (20Д) для ЗРК С-75;
  • 4 віды авіяцыйных кіраваных ракетаў — P23, P24, P60 і P73;
  • 5 відаў авіяцыйных некіраваных ракетаў — С5, С8, С13, С24 і С25.

Паслугі спадарожнікавай сувязі аказваліся праз спадарожнік «Белінтэрсат-1».

Абсталяваньне

На 2019 год УП «Завод дакладнай электрамэханікі» меў:

  • 5-восевы станок для загатовак памерам да 80х55 см і вагой да 800 кг;
  • вэтрыкальны мэталарэжучы станок для загатовак памерам да 120х60х50 см і вагой да тоны;
  • такарна-фрэзэровачны станок для вырабаў дыямэтрам да 65 см і даўжынёй да 150 см;
  • вібрацыйную выпрабавальную сыстэму «AIT» мадэлі ТV59349 LS-440 ад нямецкага ТАА «Тыра» (Шалькаў, зямля Турынгія), што мела дыямэтар стала 44 см;
  • кліматычную камэру КТ-ЦХВ-750 памерам 50х60х250 см для гадзіннага выпрабаваньня тэмпэратурай ад –60°С да +60°С і вільготнасьцю ад 10% да 98%;
  • фарбавальна-сушыльную камэру памерам 10х4х3,5 м;
  • 3 іншыя станкі — вэтрыкальны кантрольна-фрэзэрны, унівэрсальны такарна-вінтарэзны і вэртыкальна-сьвідравальны.

Мінуўшчына

Завод Дакладнай Электрамэханікі 
Наземны комплекс кіраваньня «Белінтэрсат» у Станькаве (Койданаўскі раён, 2019 г.)

27 траўня 2009 году ў вёсцы Станькаў Койданаўскага раёну (Менская вобласьць) заснавалі УП «Завод дакладнай электрамэханікі» («ЗДЭМ»). 29 верасьня 2010 году А. Лукашэнка падпісаў указ № 503 «Аб узнагароджаньні дзяржаўнымі ўзнагародамі Рэспублікі Беларусь», паводле якога ўзнагародзіў мэдалём «За працоўныя заслугі» галоўнага інжынэра «ЗДЭМ» Андрэя Курылкіна. Увосень 2012 году «Завод дакладнай электрамэханікі» заключыў кантракт на пастаўку ад Кітайскай прамысловай карпарацыі (КПК) «Вялікая сьцяна» (Пэкін) Нацыянальнай сыстэмы спадарожнікавай сувязі і вяшчаньня Рэспублікі Беларусь. Экпартна-імпартны банк Кітаю вылучыў пад кантракт пазыку. У ліпені 2013 году «ЗДЭМ» пачаў будаваць у Станькаве наземны комплекс кіраваньня (НКК) геастанцыянарным спадарожнікам. За 2014 год УП «Завод дакладнай электрамэханікі» працягнула тэрмін службы 10 000 ракетаў.

15 студзеня 2016 году з кітайскага касмадрома Січан (правінцыя Сычуань) у арбітальную пазыцыю 51,5° усходняй даўгаты запусьцілі спадарожнік «Белінтэрсат-1», які забясьпечыў пакрыцьцё Ўсходняга паўшар’я Зямлі. У 2016 годзе «Завод дакладнай электрамэханікі» паставіў ва Ўзброеныя сілы Рэспублікі Беларусь першыя комплексы рэактыўнай сыстэмы залпавага агню (РСЗА) «Палянэз» з далёкасьцю стральбы да 200 кілямэтраў, якія заступілі на баявое дзяжурства ў жніўні 2016 году. 3 жніўня 2016 году Савет міністраў Рэспублікі Беларусь зацьвердзіў Пастанову № 610 «Аб узнагароджанні Ганаровай граматай...» 2 супрацоўнікаў заводу — вядучага інжынэра Ігара Данцова і намесьніка галоўнага канструктара Юрыя Чорнага — за значны ўклад у стварэньне і пасьпяховае выпрабаваньне айчыннага ракетнага комплексу «Палянэз».

8 красавіка 2019 году кіраўнікі «ЗДЭМ» і расейскага УП «Касьмічная сувязь» (Масква) Анатоль Ваньковіч і Юры Прохараў падпісалі Пагадненьне аб супрацы, што прадугледжвала перавод загрузкі зь «Белінтэрсату-1» па заканчэньні тэрміну службы ў 2031 годзе на сумесны спадарожнік «Экспрэс-АМУ6» у арбітальнай пазыцыі 53° усходняй даўгаты, які бакі дамовіліся стварыць.

У лістападзе 2022 году завод трапіў пад санкцыі Канады, у лютым 2024 году — пад санкцыі Вялікабрытаніі.

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Tags:

Завод Дакладнай Электрамэханікі Вырабы і паслугіЗавод Дакладнай Электрамэханікі АбсталяваньнеЗавод Дакладнай Электрамэханікі МінуўшчынаЗавод Дакладнай Электрамэханікі КрыніцыЗавод Дакладнай Электрамэханікі Вонкавыя спасылкіЗавод Дакладнай ЭлектрамэханікіГеаграфічныя каардынаты

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Бісэксуальная парнаграфіяМіжнародны Суд ААНБудаўніцтваАрабская моваПацукКіраўнікі ЦК КП БССРАтлянтычная групаПрапойскАльгерд БахарэвічПарнаграфія ў ІталііЗіновій ПрыгодзічПолацак3 траўняНізкатэмпэратурны полікрышталічны крэмнПапугаепадобныяДамэннае імяІван ГрудзькоПарнафільмКарыстальнікАлесь БадакІван Шамякін8-я брыгада РХБАСамасейЯдзерная зброяГаляктыка АндрамэдыПэкінВадзім СаранчукоўЯн ВісьліцкіМядзьведзевыяЖабінкаCreative CommonsТрыбадызмГрупавы сэксУладзіслаў СыракомляЛетуваПраспэкт Пераможцаў (Менск)Сьцяг БеларусіКанстытуцыяДублінСусьветная служба Бі-Бі-СіШвэцыяПаспалітае рушэньнеФінляндыяВасіль БыкаўПрыслоўе4 траўняЁган Вольфґанґ фон ҐётэСказМаркёрNeuro DubelГішпаніяЛінда ГамільтанСтудзеньЯн ДамельMemento moriЎэйлзНемежНазоўнікМікалай ГусараўЖыве Беларусь!Гербы гарадоў БеларусіНью-ЁркКасьцёл Найсьвяцейшай Тройцы (Ішкальдзь)🡆 More