Навігацыя

Навігацыя (navigatio, ад navigo — плыву на судне):

  1. Мараплаўства, суднаходзтва
  2. Пэрыяд часу ў годзе, калі па мясцовых кліматычных умовах магчымае суднаходзтва
  3. Асноўны разьдзел суднакіраваньня, ў якім распрацоўваюцца тэарэтычныя абгрунтаваньні і практычныя прыёмы кіраваньня суднаў

На працягу шматлікіх стагодзьдзяў тэрмін навігацыя азначаў сукупнасьць паказаных значэньняў. У XX стагодзьдзі, з разьвіцьцём навукі і тэхнікі, зьяўленьнем паветраных суднаў, касьмічных караблёў — новых аб’ектаў навігацыі, зьявіліся новыя сэнсавыя значэньні тэрміна. Цяпер, у агульным сэнсе, навігацыя — працэс кіраваньня некаторым аб’ектам (які мае ўласныя сродкі перамяшчэньня) у вызначанай прасторы перамяшчэньня. Складаецца зь дзьвюх асноўных частак:

  • тэарэтычнае абгрунтаваньне і практычнае ўжываньне мэтадаў кіраваньня аб’ектам
  • маршрутызацыя, выбар аптымальнага шляху руху аб’екта ў прасторы

Віды навігацыі

  • Астранамічная навігацыя — мэтад вызначэньня каардынат суднаў і лятальных апаратаў, заснаваны на выкарыстаньні радыёвыпраменьваньня або сьветлавога выпраменьваньня нябесных сьвяцілаў
  • Астраінэрцыйная навігацыя — мэтад навігацыі касьмічнага лятальнага апарату, пры якім камбінуюцца сродкі інэрцыйнай сыстэмы навігацыі і астранамічнай навігацыі
  • Біянавігацыя — здольнасьць жывёлін выбіраць напрамак руху пры рэгулярных сэзонных міграцыях
  • Паветраная навігацыя — прыкладная навука аб дакладным, надзейным і бясьпечным кіраваньні ў паветры лятальных апаратаў
  • Інэрцыяльная навігацыя — мэтад вызначэньня парамэтраў руху і каардынат аб’екта, які патрабуе зьнешніх арыентыраў або сыгналаў
  • Інфармацыйная навігацыя — працэс праводу карыстальніка па лягічна зьвязаных дадзеных
  • Касьмічная навігацыя — кіраваньне рухам касьмічнага лятальнага апарату
  • Марская навігацыя — асноўны падзел суднакіраваньня
  • Радыёнавігацыя — тэарэтычныя пытаньні і практычныя прыёмы кіраваньня суднаў і лятальных апаратаў з дапамогай радыётэхнічных сродкаў і прыладаў
  • Спадарожнікавая навігацыя — практычнае ўжываньне сродкаў GPS/ГЛОНАСС для вызначэньня месцазнаходжаньня і напрамка руху

Вонкавыя спасылкі

Навігацыя  Навігацыясховішча мультымэдыйных матэрыялаў

Tags:

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

МураўёўкіЗімаТрыбадызмІдышВербавічыМустафа Кемаль АтатуркМесны склонСадаводчае таварыстваТаджыцкая моваАндрэй ДынькоІнвэстыцыйны фондСамілаМарт (імя)DiggІнфармацыйныя тэхналёгііВольга КараткевічСтарабеларуская моваСусьветнае павуціньне1896ЧалавекАзіяцка-Ціхаакіянская эканамічная супрацаБэрсэнЛетувізацыяЗгуртаваньне беларускіх скаўтаў на чужынеІксвідэаБелы вершПятро ВасючэнкаБука (імя)Бісэксуальная парнаграфіяТацяна СапачМадэль OSIGoogleТаксіЯўген КантылёўВязынка (Маладэчанскі раён)Дражна (Менская вобласьць)БесьпілётнікПарнафільм у ФранцыіГаліцка-Валынскае княстваФёдар ЛапавухаўБеларуская Народная РэспублікаГенадзь БураўкінN.R.M.У краіне райскай птушкіСакрат ЯновічСлавамір АдамовічПадвойнае пранікненьнеЦэнтральная РУУС (Менск)Алесь ДуброўскіВалошкаКадзіла сармацкаеРодІнданэзіяСямейства (біялёгія)Сорга двухколернае1891Гісторыя МенскуАнатоль ІвашчанкаБасовішчаЭквадорСусьветная служба Бі-Бі-СіІльля ХрэнаўПлыньЛявон ВольскіЗакон (права)БДСМУзброеныя сілы Рэспублікі БеларусьКарлес ПудждэмонМагатма ГандзіЛічэбнікДэміюргВікіЕсьман🡆 More