Давыд Гарадзенскі: гарадзенскі староста, ваявода

Давыд Гарадзенскі (каля 1283—1326) — вайскавод і дзяржаўны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага, староста гарадзенскі, кашталян Гарадзенскага замку.

Давыд Гарадзенскі
Манэта «Давыд Гарадзенскі», 20 рублёў, рэвэрс
Манэта «Давыд Гарадзенскі», 20 рублёў, рэвэрс
Гарадзенскі староста
1314 — 1326
Гарадзенскі кашталян
1299 — 1314
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся: 1283,
Пскоў
Памёр: 1326,
Брандэнбург
Сужэнец: Бірута Гедзімінаўна
Дзеці: Патрыкей Давыдавіч
Бацька: Даўмонт
Маці: Марыя Дзьмітрыеўна

Біяграфія

Паходжаньне і радавод

Сын нальшчанскага князя Даўмонта, які ў 1266 годзе ад’ехаў разам з дваром і 300 баярамі з Крэва ў Пскоў па крывавым міжусобным змаганьні зь Міндоўгам, і князёўны Марыі Дзмітрыеўны, унучкі Аляксандра Неўскага. Па сьмерці бацькі ў 1299 годзе перайшоў у Горадню, дзе паступіў на службу да князя Віценя, а потым Гедзіміна. Ажаніўся з дачкой Гедзіміна Бірутай.

Жыцьцё і дзейнасьць

У 1305 годзе разам з Гедзімінам разьбіў каля Горадні войскі камэнданта Брандэнбургу комтура Конрада Ліхтэнхагена. У 1306 годзе ўзначаліў пасьпяховую абарону Гарадзенскага замку, які аблажылі 6 тысячаў лёгкіх коньнікаў і сотня цяжкаўзброеных рыцараў пад камандаю комтура Кёнігсбэргу Эбэрхарда Вірнэнбурга. У 1314 разьбіў крыжакоў, што аблажылі Наваградак, і зьнішчыў увесь варожы абоз, захапіў 1500 коней і ваенную амуніцыю, чым парушыў тактыку крыжакоў, якія раней да гэтага пры нападах на тэрыторыю ВКЛ уладкоўвалі склады харчу ў тыле. У веснавую паводку 1319 году на чале 800 вершнікаў заваяваў прускую вобласьць Вагенштоф, якую абаранялі комтуры Ульрых Дрымбэ і Фрыдрых Квіц. У 1322 годзе дапамог Пскову ў змаганьні зь Лівонскім ордэнам, стаўшы на кароткі час князем Пскова, у 1323 годзе разьбіў пад яго сьценамі дацкае войска і дайшоў да Рэвэлю. У тым самым годзе яшчэ раз адкінуў ад Пскова нямецкіх рыцараў, якія 18 дзён трымалі горад у аблозе, а потым разьбіў іх. У сакавіку 1324 году тры нямецкія рыцары і 600 воінаў спалілі маёнтак Давыда, дзе забілі яго сям’ю і звыш 30 іншых жыхароў. У адказ Давыд зладзіў паход войскаў ВКЛ на Мазовію.

У 1326 годзе на чале аддзелу з 1200 коньнікаў, сярод якіх былі і палякі, зрабіў кінжальны рэйд на Брандэнбург і Франкфурт-на-Одэры. У час гэтага пераможнага паходу немцы падкупілі мазавецкага рыцара Андрэя Госта, і той па-здрадніцку забіў Давыда. Спачыў каля сьценаў Барысаглебскага манастыра ў Горадні.

Памяць

Давыд Гарадзенскі: Біяграфія, Памяць, Крыніцы 
Помнік Давыду Гарадзенскаму каля Калоскай царквы

У Горадні імя Давыда Гарадзенскага надалі вуліцы, а непадалёк ад Барысаглебскага манастыра паставілі валун-помнік.

Крыніцы

Літаратура

Вонкавыя спасылкі

Tags:

Давыд Гарадзенскі БіяграфіяДавыд Гарадзенскі ПамяцьДавыд Гарадзенскі КрыніцыДавыд Гарадзенскі ЛітаратураДавыд Гарадзенскі Вонкавыя спасылкіДавыд ГарадзенскіВялікае Княства ЛітоўскаеГорадняСтаростаСтары замак (Горадня)

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Алег ЛойкаНовы замак (Горадня)Родныя гоні (1927)Леанід ГалубовічМарат КазейСяргей ДавідовічАўкштотаЯкасныя прыметнікіАлтайМікола ЛупсякоўЛюбоўКліматВіды сувязі словаўЙСэкс па тэлефонеАральны сэксКругаварот рэчываў у біясфэрыСукенкаІксвідэаВожык (часопіс)КунілінгусСтатут Вялікага Княства Літоўскага 1588 годуЯкуб КоласТэхналёгіяПанцеляймон ПанамарэнкаМар’ян ДуксаДзярэйкаБорна Соса2008ЛетуваФранцыяТодар КляшторныЗлучнікБабёрІсьляндзкая кронаБудынакДабрыня2015Уладзімер ЛіпскіФішынгМаскваHonda JazzСпадарожнікі СатурнаСаюз Савецкіх Сацыялістычных РэспублікПратакол перадачы гіпэртэкстуВасіль ІгнаценкаРуская моваАндрэй КурэйчыкМілянЯн ВэрмээрСудаБурбалка даткомаўВікіСувязь (тэхніка)Эмбэр ГердВікіпэдыяАблігацыяНарэйкаМіжнародны стандартны кніжны нумарМіхась БашлакоўПаўднёва-Ўсходняя АзіяГрамадзкі набытакАлесь ПетрашкевічКанстытуцыя ССРБ 1919 годуПарыжГарацыё НэльсанХроніка БыхаўцаДойлідУнівэрсальны каардынаваны часМенская міжнародная кніжная выстава-кірмашЧБруна Крайскі🡆 More