Бірута: вялікая княгіня літоўская

Бірута (? — сярэдзіна жніўня 1382) — вялікая княгіня літоўская, жонка Кейстута.

Бірута

лац. Biruta
Бірута: Імя, Біяграфія, Памяць
Ходзька Л. «La Pologne historique...».
Малюнак каля 1835—1837 гг.
Дата нараджэньня 1325
Месца нараджэньня
Дата сьмерці 1382(1382)
Месца сьмерці Крэва
Занятак арыстакратка
Муж Кейстут
Дзеці Вітаўт

Пра жыцьцё вялікай княгіні захавалася вельмі мала зьвестак.

Імя

Біротэ або Берот (Bierotte, Berotus) — імя германскага паходжаньня. Іменная аснова -бер- (-бір-) (імёны ліцьвінаў Бірын, Бірыбольд, Бэрвольд; германскія імёны Birin, Beribald, Berwoldus) паходзіць ад гоцкага baira, германскага bero 'мядзьведзь'. Апроч таго, адзначалася германскае імя Baruthus (Bar-uth).

Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: imenem Birutu… pannu Birutu (Хроніка Быхаўца).

Біяграфія

Паходжаньне яе няпэўнае. Паводле зьвестак Хронікі Быхаўца, якія большасьцю дасьледнікаў разглядаюцца як мітычныя, паходзіла з Палангі ў Жамойці:

Пануючы ў Троках і ў Жамойці, Кейстут пачуў пра дзеўку з Палонкі іменем Бірута, якая багам сваім, паводле звычаю паганскага, паабяцала дзявоцтва захоўваць, і саму яе людзі лічылі за багіню.

Хроніка Быхаўца

Пэўнай лічыцца толькі тая інфармацыя, што яна належала да дробнага баярскага або нават простага люду.

Бірута: Імя, Біяграфія, Памяць 
Кейстут і Бірута, 1872 г.

Паводле гэтай жа крыніцы, Кейстут пабачыў дзяўчыну ў Паланзе, закахаўся і прымусам узяў у жонку.

І князь Кейстут сам прыехаў да яе, і спадабалася вялікаму князю дзеўка, бо была яна вельмі прыгожая і разумная, і прасіў ён яе, каб стала яму жонкаю. Але яна не хацела згадзіцца і адказала яму: «Я паабяцала багам сваім дзявоцтва захоўваць да канца жыцьця свайго». Але князь Кейстут узяў яе адтуль сілаю і прывёз зь вялікаю пашанаю да пасада свайго, у Трокі. Запрасіўшы братоў сваіх, ён справіў зь імі вялікае вясельле і ўзяў тую панну Біруту сабе за жонку.

Хроніка Быхаўца

Шлюб паміж вялікім князем і Бірутай адбыўся толькі па сьмерці Гедзіміна, не раней за 1342 год.

У часе змаганьня за ўладу ў Вялікім Княстве Літоўскім паміж Кейстутам і ягоным пляменьнікам Ягайлам (1382 год) знаходзілася спачатку ў Горадні, пазьней у Берасьці, дзе вытрымала аблогу свайго заця мазавецкага князя Януша. Па паразе мужа разам зь дзецьмі — у зьняволеньні ў Крэўскім замку.

Згодна з крыжацкімі хронікамі, на загад Ягайлы і Скіргайлы яе ўтапілі. Адначасна ў якасьці помсты за закатаванага Кейстутам Вайдылу павесілі ейнага дзядзьку Відзімонта.

Сярод нашчадкаў, якіх Бірута нарадзіла Кейстуту, — Вітаўт, будучы вялікі князь літоўскі.

Памяць

У сучаснай Летуве вялікая княгіня Бірута (лет. Birutė) лічыцца адной з найбольш папулярных асобаў. Да яе ставяцца як да сымбаля жаноцкасьці.

У цэнтры Палангі знаходзіцца скульптурная выява Біруты, ёй прысьвячаюцца літаратурныя творы, існуе шмат легендаў.

Паводле аднаго з паданьняў, вялікую княгіню пахавалі на гары ў Паланзе, якая цяпер носіць ейнае імя. У 1869 годзе на гэтым месцы збудавалі невялікую капліцу.

Галерэя

Крыніцы

Літаратура

Tags:

Бірута ІмяБірута БіяграфіяБірута ПамяцьБірута ГалерэяБірута КрыніцыБірута ЛітаратураБірутаВялікія княгіні літоўскіяКейстут

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

МастацтваМарыя МартысевічПадаграБаранавіцкі дзяржаўны ўнівэрсытэтСавецкія рэпрэсіі ў Беларусі1891Анатоль ІвашчанкаМіхась ПазьнякоўСэксуальныя пазыцыіНазоўнікQR-кодСахалінская вобласьцьДуброўнаКастусь КаліноўскіРожаваЗаходнеславянскія мовыВішнеў (Менская вобласьць)Трыбуна працыАрубаАлесь КажадубЛеанід ГалубовічБраніслаў ТарашкевічВайшнорыяАдміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел БеларусіНестар МахноПошукавая аптымізацыяЛука Дончыч633Чорная дзіркаРагачоўЖыве Беларусь!Грыгорыюс V (папа рымскі)Вячаслаў ЧамярыцкіЛацкая моваМікола ПракаповічЯнка МаўрТадзіяна КляшторнаяСтапа (літаратуразнаўства)НямеччынаДжыліЯгор ВосіпаўЛетувіская моваПрэзыдэнцкія выбары ў Беларусі 2020 годуМаркетынгМарфэмная будова словаКрыштап Мікалай Радзівіл «Пярун»Базыліка Сьвятога ЭгідыяБеларуская Народная РэспублікаГомасэксуальнасьцьБанкаўскі рахунакДзеяслоўСельская гаспадарка БеларусіЛетувізацыяЛюдміла СільноваЮрка МонічБісэксуальная парнаграфіяАнатоль БутэвічКотЯн ЧыквінЧэлесПаляшукБеларуска-літоўскія летапісыЖанна Некрашэвіч-Кароткая1467🡆 More