Гудзігерд Валімонтавіч

Гудзігерд Валімонтавіч — літоўскі баярын.

Гудзігерд Валімонтавіч
лац. Gudzigierd / Hudzihierd Valimontavič
Гудзігерд Валімонтавіч
Герб «Задора»
Асабістыя зьвесткі
Род Валімонтавічы гербу Задора[d]
Бацькі Валімонт Бушкавіч
Дзеці Конрад, Завіша

Вотчынныя ўладаньні знаходзіліся ў ваколіцах Вількаміру.

Імя

Гудэгерд, Годэгард або Гудгерд (Gudegerdus, Godegardus, Gudhgärdh) — імя германскага паходжаньня. Іменная аснова -гуд- (-год-, -гут-) (імёны ліцьвінаў Готарт, Гудман, Саўгут; германскія імёны Gotard, Gutmann, Savegodo) паходзіць ад гоцкага guþs 'Бог', gôþs 'добры, старанны, пабожны' або *guts 'гот', а аснова -гард- (-герд-, -герт-) (імёны ліцьвінаў Альгерд, Мундыгерд, Тэўтыгерд; германскія імёны Algardus, Mundgerd, Teutgerdis) — ад гоцкага gairdan 'падпяразваць' (пераноснае 'ахоўваць'), garda 'агароджа' (пераноснае 'ахова, бясьпека'). Такім парадкам, імя Гудзігерд азначае «Боская ахова».

Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: Gudigort Wolnuntowicz (Gudigert Wolumontowicz; 15 траўня 1432 году); Gudigird (15 кастрычніка 1432 году).

Біяграфія

Зь літоўскага баярскага роду, сын Валімонта Бушкавіча. Меў братоў Румбольда, Кезгайлу, Яўнута, Шадзібора і Судзівоя.

Упамінаецца ў Скірстымонскай умове (15 траўня 1432 году) і акце Гарадзенскай уніі (15 кастрычніка 1432 году). Магчыма, разам з Румбольдам у 1416 годзе езьдзіў паслом у Польшчу (значыцца як Guthger).

Меў сыноў Конрада, Завішу і, магчыма, Даўгайлу (упамінаецца як Girdowicz).

Крыніцы

Літаратура

Tags:

Гудзігерд Валімонтавіч ІмяГудзігерд Валімонтавіч БіяграфіяГудзігерд Валімонтавіч КрыніцыГудзігерд Валімонтавіч ЛітаратураГудзігерд ВалімонтавічЛіцьвіны

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Надвор’еМальдывы1860МантывілСтрафаВасіль Быкаў.be1936Ільля «Ліцьвін» (Хрэнаў)Пагоня1997Соф’я СлуцкаяВіктар ЛяхарMicrosoft OfficeВікі1999U2Коўна606Дзед Талаш20081834Віцебская вобласьцьКарлес Пудждэмон71Каханьне без пранікненьня.zm70.bhКуфніца1991Клуж-Напока25Санкт-Пецярбург.awМанчэстэрВікіпэдыя.cuLinux1977.scЎ2006ФРодны край (1919)44Радаўніца.as.sd.csВалеры МаракоўМарыя Антуанэта.ddФранцускі пацалунакЛукаш БэндэСеціўная пошукавая сыстэмаВуліца СэзамДотык пісі рукоюСяргей Мінаеў.qa.rs.us1947.tv.giБеларуская ВікіпэдыяГабрэі.gbТрансплянталёгія1940.byГорадня.fm.ck🡆 More