Готарт

Готарт (Гаторт), Готард — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча.

Gotard
Паходжаньне
Мова(-ы) германскія
Утворанае ад Got + Hardt
Іншыя формы
Варыянт(ы) Готард, Гаторт
Зьвязаныя імёны Hardgot
Зьвязаныя артыкулы
якія пачынаюцца з «Готарт»

Паходжаньне

Готард, пазьней Готэрт (Godhard, Gotard, Gottert) і Гардгот (Hardgot) — імёны германскага паходжаньня. Іменная аснова -гуд- (-год-, -гут-) (імёны ліцьвінаў Готалт, Гудман, Саўгут; германскія імёны Gotaldus, Gutmann, Savegodo) паходзіць ад гоцкага guþs 'Бог', gôþs 'добры, старанны, пабожны' або *guts 'гот', а аснова -гард- (-гарт-, -арт-) (імёны ліцьвінаў Бэйнарт, Ленарт, Мэйнарт; германскія імёны Beynart, Lenhardt, Meinhart) — ад гоцкага hardus 'моцны, цьвёрды'. Апроч таго, адзначалася старажытнае германскае імя Gotrudis (Got-trudis).

Этымалягічны слоўнік старапольскіх асабовых імёнаў, выдадзены Польскай акадэміяй навук, адзначае гістарычнае бытаваньне ў Польшчы германскага імя Gotart (Godart, Gutart).

Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: Gothard Tawteginden son, Godhard, filius Tautheginde (12 кастрычніка 1398 году); Gothardus dictus Gotard de Raygel (17 студзеня 1413 году); Thomas Gatart (13 лістапада 1414 году); Доркгю у Кнетове чоловекъ Кготортъ (1440—1492 гады); князь Литовьскій Готортъ (Наўгародзкі чацьверты летапіс і Сафійскі першы летапіс); discreto presbitero domino Gotardo vicario inibidem (1485 год); Gotardo zacrista (25 чэрвеня 1500 году); honorabili Domino Gotardo altarista de Swir (26 студзеня 1516 году); в дому пана Кготартове (25 красавіка 1517 году); Матеи Кготартикъ (1528 год); человека своего… на имя Кгаторта, а прозвищо Доктор (20 жніўня 1528 году); о пойманье наместъника их лопеньского Яна Кготартовича (7 жніўня 1546 году); мещане кременецкие на имя… Янъ Кготартъ (ліпень 1548 году); Каспер Кготаръдовичъ (1565 год); Каспоръ Кготартовичъ, Миколай Яновичъ Кготартовичъ, Якубъ Кгодартовичъ, Павелъ Кготартовичъ, Янъ Миколаевичъ Кготартъ, Миколай Яновичъ Кготартовичъ (1567 год); Gotarth (1564—1569 гады); Wacław Gotard… Marcina Gotarda z Dowkintyszek… Wacław Marcinowicz Gotart z Babiniszek w pow. wielońskim (1667 год); od P. Samuela Gotarda (1690 год); cum Anna Gotartowną Virg. Lutherana (4 лютага 1787 году); Zenon Gotard Duchnowski (10 сакавіка 1797 году).

Носьбіты

Духноўскія Готгарды — літоўскі шляхецкі род Наваградзкага ваяводзтва.

Гатартовічы-Жахоўскія — літоўскі шляхецкі род.

Гатардовічы (Gatardowicz, Gotardowicz) гербу Ліс — літоўскі шляхецкі род.

Готарты (Gottart) гербу Ліс — літоўскі шляхецкі род.

Глядзіце таксама

Крыніцы

Tags:

Готарт ПаходжаньнеГотарт НосьбітыГотарт Глядзіце таксамаГотарт КрыніцыГотарт

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

ЛагойскАпавядальны сказАдзёрІмпрэсіянізмМаларытаМурманскТаварыства беларускай школыПрыназоўнікБэрнатДнестарВіктар ЖыбульГенадзь ПашкоўВялікае Княства Літоўскае1991Мікола МятліцкіХрысьціянстваДарога Р6 (Беларусь)Іван ПташнікаўПастава на каленяхГрамадзкі набытакВалянцін Акудовіч2010-яКастусь КаліноўскіПалітыка ВялікабрытанііГісторыя ПолацкуСяргей Паўлавіч АбламейкаМаякЗямляКрычаўскі палацПольская літаратура (рэнэсанс)Леанард ПацейЛезьбіянстваЕўняКлеапатраАксана БязьлепкінаПалітычная партыяВясельная сукенкаМаркёрВікіпэдыяЦеплавы рухавікЛіцьвіныСмаленскАкварэльМастацкая літаратураБел-чырвона-белы сьцягБесьпілётнікНовая зямляМэрБліныЛетувісыМікі МаўсВялікабрытаніяМіхась БаразнаЗборная Ангельшчыны па футболеБеларускі нацыянальны стройІрляндцыРасонскі раёнПарнаграфія ў Японіі.neЖан-Поль СартрЯнка МаўрБандароўна2020-яДзеяслоўСлавамір АдамовічВулька СіманавіцкаяРэстаранСельская гаспадарка БеларусіЮлі ТаўбінC++Парнаграфія ў ЧэхііЮрась Барысевіч🡆 More