Гавязна

Гавязна́ (з 1964 году — Вішняве́ц) — вёска ў Беларусі, каля вытокаў ракі Гавязьнянкі.

Цэнтар сельсавету Стаўпецкага раёну Менскай вобласьці. Насельніцтва на 2010 год — 640 чалавек. Знаходзіцца за 17 км ад Стоўпцаў, на шашы Стоўпцы — Нясьвіж.

Гавязна
лац. Haviazna
Гавязна
Першыя згадкі: 1592
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Менская
Раён: Стаўпецкі
Сельсавет: Вішнявецкі
Насельніцтва: 640 чал. (2010)
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 1717
Нумарны знак: 5
Геаграфічныя каардынаты: 53°25′0″ пн. ш. 26°38′0″ у. д. / 53.41667° пн. ш. 26.63333° у. д. / 53.41667; 26.63333 26°38′0″ у. д. / 53.41667° пн. ш. 26.63333° у. д. / 53.41667; 26.63333
Гавязна на мапе Беларусі ±
Гавязна
Гавязна
Гавязна
Гавязна
Гавязна
Гавязна
Гавязна Галерэя здымкаў у Вікісховішчы

Гавязна — даўняе мястэчка гістарычнай Наваградчыны. Да нашага часу тут захавалася царква Сьвятога Яна Прадцечы ў стылі барока, помнік архітэктуры XVIII стагодзьдзя, часткова зруйнаваны расейскімі ўладамі ў выніку маскоўскай перабудовы.

Назва

Некаторыя дасьледнікі адзначаюць, што тапонім Гавязна ўзыходзіць ад балцкага 'гаіць'. Таксама імавернае паходжаньне ад зьніклай да нашага часу рэчкі Гавязьнянкі.

30 ліпеня 1964 году Гавязну ўказам Прэзыдыюму Вярхоўнага Савету БССР афіцыйна перайменавалі ў Вішнявец. У 1992 годзе тапанімічная камісія пры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі ў часе экспэртызы высьветліла, што старажытная назва вёскі была адзінай на ўсю Беларусь і мела для краіны вялікую гістарычна-культурную каштоўнасьць. Паводле старшыні камісіі Валянціны Лемцюговай:

Гавязна  Былую назву як рэлікт, помнік духоўнай культуры трэба абавязкова вяртаць. А тое, што вёска знаходзіцца ў Нясьвіскай турыстычнай зоне, робіць аднаўленьне гістарычнай справядлівасьці справай дзяржаўнай важнасьці. Гавязна 

У 2006 годзе вяртаньне гістарычнай назвы абмяркоўвалася на мясцовым узроўні, аднак на той час ня здолела атрымаць дастатковай падтрымкі.

Гісторыя

Вялікае Княства Літоўскае

Першы пісьмовы ўпамін пра двор Гавязна датуецца 1592 годам, калі ён знаходзіўся ў валоданьні Нясьвіскага езуіцкага калегіюму. Таксама вядома, што Ян Сямён Алелькавіч прадаў свой маёнтак Гавязну Мікалаю Радзівілу «Сіротку». У 1602 годзе Мікалай Радзівіл «Сіротка» перадаў заможную сядзібу з ваколіцамі (170 валок зямлі) Нясьвіскаму жаночаму бэнэдыктынскаму кляштару.

Заснаваньне мястэчка Гавязна адбылося ў сярэдзіне XVIII стагодзьдзі побач з аднайменнымі вёскай (цяпер Навапольцы) і маёнткам. У 1742 годзе бэнэдыктынкі збудавалі тут царкву Сьвятога Яна Прадцечы. На 1773 год у мястэчку было 17 двароў, у 1801 годзе — 19 двароў.

Пад уладай Расейскай імпэрыі

У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793 год) Гавязна апынулася ў складзе Расейскай імпэрыі, у Слуцкім павеце. У 1845 годзе тут адкрылася народная вучэльня, у якой у 1892/93 навучальным годзе займаліся 44 хлопчыкі, у 1905/06 — 110 хлопчыкаў і 10 дзяўчынак. Па скасаваньні уніі да 1850 году расейскія ўлады істотна перабудавалі царкву.

На 1861 год у Гавязьне было 18 двароў. У XIX — пачатку XX стагодзьдзях мястэчка было цэнтрам воласьці Слуцкага павету. У 1880 годзе тут было 20 двароў, існавалі валасная ўправа, плябанія і карчма, штогод праводзіўся кірмаш. Паводле вынікаў перапісу 1897 году, у мястэчку быў 31 двор. На 1908 год — 25 двароў.

За часамі Першай сусьветнай вайны ў лютым 1918 году Гавязну занялі войскі Нямецкай імпэрыі.

Найноўшы час

Гавязна 
Каплічка каля царквы

25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Гавязна абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. Жыхары Гавязьненскай воласьці накіроўвалі ў Народны Сакратарыят БНР скаргі на дзеяньні нямецкіх войскаў. 1 студзеня 1919 году ў адпаведнасьці з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі Гавязна ўвайшла ў склад Беларускай ССР. Згодна з Рыскай мірнай дамовай 1921 году яна апынулася ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, дзе стала цэнтрам гміны Наваградзкага ваяводзтва. У гэты час тут было 46 двароў. У 1928 годзе на тэрыторыі мястэчка існаваў млын.

У 1939 годзе Гавязна ўвайшла ў склад БССР, дзе 12 кастрычніка 1940 году стала цэнтрам сельсавету Стаўпецкага раёну. Статус паселішча панізілі да вёскі. У Другую сусьветную вайну з чэрвеня 1941 да чэрвеня 1944 году Гавязна знаходзілася пад акупацыяй Трэцяга Райху. На 1970 год у вёсцы было 87 двароў, на 1992 год — 212, на 1996 год — 211. У 2000-я гады Гавязна атрымала афіцыйны статус «аграгарадку».

Насельніцтва

Дэмаграфія

  • XIX стагодзьдзе: 1861 год — 138 чал.; 1880 год — 144 чал.; 1897 год — 215 чал.
  • XX стагодзьдзе: 1908 год — 216 чал.; 1921 год — 257 чал.; 1970 год — 307 чал.; 1992 год — 661 чал.; 1996 год — 681 чал.; 1999 год — 684 чал.
  • XXI стагодзьдзе: 2010 год — 640 чал.

Інфраструктура

У вёсцы працуюць сярэдняя школа, дашкольная ўстанова, лякарня, 2 бібліятэкі, пошта.

Турыстычная інфармацыя

Гавязна 
Царква да надбудовы новых купалоў-цыбулінаў

Славутасьці

У вёсцы знаходзіцца абэліск загінулым землякам у Другую сусьветную вайну

Дадатковыя зьвесткі

  • Мясцовую барокавую царкву сьвятога Яна Прадцечы ў сваёй творчасьці апісаў паэт Уладзіслаў Сыракомля: «сярод ураджайных раўнінных палёў ляжыць мястэчка Гавязна з прыгожай мураванай царквой».

Крыніцы

Літаратура

Вонкавыя спасылкі

Tags:

Гавязна НазваГавязна ГісторыяГавязна НасельніцтваГавязна Турыстычная інфармацыяГавязна Дадатковыя зьвесткіГавязна КрыніцыГавязна ЛітаратураГавязна Вонкавыя спасылкіГавязнаАграгарадокБеларусьВішнявецкі сельсаветГавязьнянкаМенская вобласьцьНясьвіжСтаўпецкі раёнСтоўпцы

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Паўночна-ўсходні дыялект беларускай мовыКазаньВікіпэдыяПаэтБеларускі рубельАляксей ДудараўПрыслоўеПорнасайтСьпіскі замакМікола КупрэеўКазімер ЯгайлавічБуйвідАсадкаАнатоль СысФранцыяАнтонімыТэхналёгіяМэрФранцішак СкарынаБісэксуальная парнаграфіяІсьляндзкі коньC++1769КліматКастрычнікЦарква Сьвятых Барыса і Глеба (Наваградак)АдзёрISO 3166Рыгор КастусёўСанта-КляўсБліныУладзімер СьцяпанСловаДругая сусьветная вайнаАляксандар ШыдлоўскіМужчына зьверхуЮрась БарысевічХатыньПэрсыдзкая моваАтрад (біялёгія)Віцебская вобласьць.ecІпаці Пацей2008Барыс РагуляСмаленскПрыёрбанкУправа КДБ па Менску і Менскай вобласьціФундацыя «Вікімэдыя»Мікола МаляўкаАзартная гульняЗначэньнеБабёрУсходнеславянскія мовыЛесьбійская эротыкаВікінавіныАдлігаЯкасныя прыметнікі1923PHPАлег СалтукКропка (знак прыпынку)Усяслаў ЧарадзейПаўзуныЧарнабаеўка (Хэрсонская вобласьць)1989Крама (гурт)ТравеньАляксандар ЛукашэнкаЮры Беленькі🡆 More