Помнік грамадзянскай архітэктуры | |
Віленскі вакзал | |
Віленскі вакзал | |
Краіна | Беларусь |
Места | Менск |
Каардынаты | 53°53′27.05″ пн. ш. 27°33′2.31″ у. д. / 53.8908472° пн. ш. 27.5506417° у. д. 27°33′2.31″ у. д. / 53.8908472° пн. ш. 27.5506417° у. д. |
Архітэктурны стыль | псэўдарускі стыль[d] |
Дата заснаваньня | XIX ст. |
Стан | не захаваўся |
Віленскі вакзал | |
Віленскі вакзал на Вікісховішчы |
Віленскі вакзал — помнік гісторыі 2-й паловы XIX ст. у Менску, назва сучаснага вакзалу Менск-Пасажырскі ў 1871—1928 гадах. Твор архітэктуры мадэрну. Апроч Віленскага, у Менску існаваў яшчэ Берасьцейскі вакзал.
У 1871 годзе празь Менск прайшла лінія Маскоўска-Берасьцейскай, а ў 1873 — Лібаўска-Роменскай чыгункі.
Першы драўляны менскі вакзал збудавалі ў 1871—1874 гадах, а ў 1890 годзе на ягоным месцы ўзьвялі новы, з чырвонай цэглы. Над калеямі зрабілі жалезны пераходны мост, які праіснаваў да 1964 року. На Прывакзальным пляцы з канцавым пунктам конкі разьбілі сквэр, а таксама істотна пашырылі вуліцы, што падыходзілі да вакзалу. Ад 1905 году зь Віленскага вакзалу пачаўся рух цягнікоў у маляўнічыя прадмесьці Курасоўшчыну і Серабранку, дзе разьмяшчаліся лецішчы заможных менчукоў.
У 1939—1940 гадах праводзілася рэканструкцыя вакзальнага комплексу (архітэктар Б. Рубаненка), у 1940 годзе да цэнтральнага будынка дабудавалі другі паверх (архітэктар І. Рачанік).
Адноўлены па вайне колішні Віленскі вакзал ушчэнт зьнішчылі ў 1991 годзе пры будаваньні галоўнага корпусу вакзалу Менск-Пасажырскі. Да нашага часу ад старога вакзалу захаваўся толькі будынак чыгуначных касаў, узьведзены ў 1955 року (архітэктары С. Баткоўскі, Н. Шпігельман).
Твор архітэктуры мадэрну. У цэнтры вакзальнага комплексу стаяў 1-павярховы корпус зальных памяшканьняў і дзьве 2-павярховыя вежы з высокімі шатрамі з шпілямі-франтонамі. На флянгах разьмяшчаліся яшчэ два крылы 2- і 1-павярховых карпусоў. Шматлікія ярусы аркавых парталаў, праёмаў, каскады карнізаў і профіляў, афарбаваных у белы колер, на фоне чырвонай цэглы надавалі архітэктуры будынка дэкаратыўнасьці ды стракатасьці.
Пасажырскі будынак станцыі меў даўжыню 22 сажні (46,86 м), шырыню 5,5 сажню (11,72 м).
Першым начальнікам станцыі Менск Лібаўска-Роменскай чыгункі быў выпускнік Маскоўскага ўнівэрсытэту Васіль Скліфасоўскі, брат хірурга Мікалая Скліфасоўскага
Віленскі вакзал (Менск) — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
This article uses material from the Wikipedia Беларуская (тарашкевіца) article Віленскі вакзал (Менск), which is released under the Creative Commons Attribution-ShareAlike 3.0 license ("CC BY-SA 3.0"); additional terms may apply (view authors). Зьмест даступны на ўмовах CC BY-SA 4.0, калі не пазначанае іншае. Images, videos and audio are available under their respective licenses.
®Wikipedia is a registered trademark of the Wiki Foundation, Inc. Wiki Беларуская (тарашкевіца) (DUHOCTRUNGQUOC.VN) is an independent company and has no affiliation with Wiki Foundation.