Стэфанія Станюта: беларуская акторка

Стэфа́нія Міха́йлаўна Станю́та (13 траўня 1905 — 6 лістапада 2000) — выбітная беларуская акторка, легенда сцэны, артыстка Нацыянальнага акадэмічнага тэатру імя Янкі Купалы.

Народная артыстка Беларусі (1957), народная артыстка СССР (1988), ляўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі (1982).

Стэфанія Міхайлаўна Станюта
Стэфанія Станюта: Біяграфія, Творчасьць, Фільмаграфія
Дата нараджэньня 13 траўня 1905
Месца нараджэньня Менск, Менская губэрня, Расейская імпэрыя
Дата сьмерці 6 лістапада 2000 (95 гадоў)
Месца сьмерці Менск, Беларусь
Месца пахаваньня
Грамадзянства СССР, Беларусь
Месца вучобы
Занятак акторка
Месца працы
Гады дзейнасьці 19192000
Бацька Міхась Станюта
Дзеці Аляксандар Станюта[d]
Узнагароды
Народны артыст СССР
Народны артыст СССР
Ордэн Працоўнага Чырвонага Сьцягу
Ордэн Працоўнага Чырвонага Сьцягу
Ордэн Працоўнага Чырвонага Сьцягу
Ордэн Працоўнага Чырвонага Сьцягу
Ордэн «Знак Пашаны»
Ордэн «Знак Пашаны»
Ордэн Сяброўства народаў
Мэдаль Францішка Скарыны
Мэдаль Францішка Скарыны
IMDb ID nm0822852
    Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Станюта.

Біяграфія

Нарадзілася 13 траўня 1905 году ў Менску ў сям’і менскага мастака Міхася Станюты. Маці — хатняя гаспадыня, зь сялянаў. Вучылася ў царкоўна-прыходзкай школе, затым у Менскай жаночай урадавай гімназіі.

З 1918 году працавала статысткай, харысткай і танцоркай у Першым таварыстве беларускай драмы й камэдыі Фларыяна Ждановіча, на аснове творчага калектыву якога ў 1920 годзе быў утвораны 1-ы Беларускі дзяржаўны тэатар, дзе працягвала граць. Першую ролю Хімкі сыграла ў 16 гадоў у п’есе «Ганка» Ўладзіслава Галубка.

У 1926 годзе скончыла Беларускую драматычную студыю ў пры Маскоўскім Мастацкім тэатры (кляса Валянціна Смышляева й Соф’і Гіацынтавай). На базе гэтага выпуску ў Віцебску ў 1926 годзе быў створаны Другі беларускі дзяржаўны драматычны тэатар, у якім Стэфанія Станюта грала да 1931 году.

З 1931 — ізноў у БДТ-1 (сучасны Нацыянальны акадэмічны тэатар імя Янкі Купалы), дзе яна працуе да канца жыцьця.

Другая сусьветная вайна засьпела трупу тэатру ў Адэсе. У Менску ў Стэфаніі Станюты засталася сям’я, але тэатар яшчэ доўга знаходзіўся ў Адэсе, дзе акторка была начальнікам групы самаабароны. Пасьля пераезду трупы ў Томск, вяла ў шпіталі тэатральны кружок са зьмешчанымі там байцамі.

У кіно пачала здымацца ў 1958 годзе.

Стэфанія Станюта памерла 6 лістапада 2000 году. Пахаваная на Ўсходніх могілках Менску.

Творчасьць

Адметныя рысы творчасьці Стэфаніі Станюты — шырыня дыяпазону, валоданьне разнастайнымі сродкамі сцэнічнай выразнасьці, яркі плястычны малюнак роляў, эмацыйнасьць, выразнасьць слова, жэста, мімікі, уменьне карыстацца іроніяй, гратэскам.

Стварыла шэраг народных характараў, дзе выявіла ў сваіх гераінь мудрасьць, жыцьцядзейнасьць, шчодрасьць і чалавечнасьць, сувязь з роднай зямлёй: Марыля і Паланея («Раскіданае гняздо» і «Прымакі» Я. Купалы), Алена («Салавей» З. Бядулі), Ганна Пятроўна («Простая дзяўчына» К. Губарэвіча), Рыпіна («Плач перапёлкі» І. Чыгрынава), бабуля Вера («Маладая гвардыя» паводле А. Фадзеева), Бабуля («Я, бабуля, Іліко і Іларыён» Н. Думбадзэ і Р. Лордкіпанідзэ), цёця Моця («Машачка» А. Афінагенава), Карміліца («Рамэо і Джульета» Ў. Шэксьпіра), Дуэнья («Дзень цудоўных падманаў» Р. Шэрыдана). Яркую камэдыйнасьць, вострую сатырычнасьць спалучала з высокім драматызмам, паглыбленьнем у псыхалёгію шматграннага жаночага характару: Зёлкіна («Хто сьмяецца апошнім» К. Крапівы), пані Вашамірская («Салавей»), Куліна Чарнушка («Людзі на балоце» паводле І. Мележа), Арына Радзівонаўна («Верачка» А. Макаёнка), Каргота («Тры Іваны — тры браты» А. Вольскага), Жабрачка («Крамлёўскія куранты» М. Пагодзіна), Глафіра, Міхееўна («Ваўкі і авечкі», «Апошняя ахвяра» А. Астроўскага), Шарлота («Вішнёвы сад» А. Чэхава), Эліза («Скупы» Мальера), Дыяна («Дурная для іншых, разумная для сябе» Лёпэ дэ Вэгі), Гіза («Гульня з кошкай» І. Эркеня) і інш.

Фільмаграфія

Узнагароды і прэміі

Памяць

  • Сын Стэфаніі Станюты Аляксандар выдаў кнігу ўспамінаў пра маці. Першая выйшла на беларускай мове ў 1994 годзе, а дапоўнены варыянт — «Жыцьцё акторкі» — на расейскай мове — у 2001 годзе.
  • Да 105-годзьдзя зь дня народзінаў нараджэньня акторкі быў выдадзены раман «Гарадзкія сны», напісаны сынам акторкі. Раман заснаваны на асабістых лістах каханым мужчынам: актору і супрацоўніку НКУС. Лёс абодвух апынуўся трагічным: яны былі расстраляныя.
  • У памяць пра акторку 27 сакавіка 2003 году на доме № 19 па праспэкце Скарыны (цяпер Незалежнасьці) у Менску была ўсталяваная мэмарыяльная дошка ў гонар Стэфаніі Станюты.
  • У Купалаўскім тэатры арганізуюцца вечары памяці Стэфаніі Станюты. У Дзяржаўным музэі гісторыі тэатральнай і музычнай культуры Беларусі ёсьць пакой, прысьвечаны Стэфаніі Станюце.
  • Міністэрства сувязі й інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь 13 траўня 2005 году ўвяло ў паштовы зварот марку «100 гадоў зь дня нараджэньня С. М. Станюты».
  • У 2014 годзе было прынятае рашэньне аб наданьні новай вуліцы ў Менску імя Стэфаніі Станюты.

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Стэфанія Станюта: Біяграфія, Творчасьць, Фільмаграфія  Стэфанія Станютасховішча мультымэдыйных матэрыялаў

Tags:

Стэфанія Станюта БіяграфіяСтэфанія Станюта ТворчасьцьСтэфанія Станюта ФільмаграфіяСтэфанія Станюта Узнагароды і прэмііСтэфанія Станюта ПамяцьСтэфанія Станюта КрыніцыСтэфанія Станюта Вонкавыя спасылкіСтэфанія Станюта13 траўня190519571982198820006 лістападаНацыянальны акадэмічны тэатар імя Янкі Купалы

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

GoogleАндрусь ГорватІсламская дзяржаваСтарабеларуская моваISO 4217Лявон ВашкоСадавінаГуда (імя)КітайПГорадняЛюбчаЯнка СіпакоўІван ЧыгрынаўАлесь ЖаўрукСпортАдольф ГітлерГайла (імя)Заходняя БеларусьНіл ГілевічМаркёрАдзёр2006МілімэтарІрляндыяКастусь КаліноўскіАрхангельскМаскваПесьня пра зубраБаранавічыГомасэксуальнасьцьПаразытызмВялікабрытаніяЯнка КупалаЧэмпіянат сьвету па хакеі з шайбай 2022 году (склады)Глеб ЛабадзенкаБеларусізацыяМаршы недармаедаўISSNАртур ФінькевічАрктычны акіянГісторыя БеларусіУкраінцыПраваслаўная царкваСьвятая Рымская імпэрыяПорнасайтРасейская акупацыя БеларусіНямецкая моваДругая сусьветная вайнаГомельская ратушаВіктар ШніпМужчына зьверхуЦытрусНіна МацяшПарнаграфія ў ЗШАМузэй прафэсійнай мастацкай мініятуры Генрык Ян Даміняк у ТыхахТацяна СапачУнівэрсальны каардынаваны часЦмок19922018ВікіпэдыяАнгельская моваВокаМіжнародны стандартны кніжны нумарISO 3166-1Данецкая народная рэспублікаЭратычнае мастацтваВасіль БыкаўАўстраліяАляксей БацюкоўЛірыка🡆 More