Арка: архітэктурны элемэнт

Арка — канструкцыя для перакрыцьця пралёту між апорамі, мае крывалінейную форму.

Складаецца з асобных блёкаў, якія шляхам стварэньня бакавога распору пераносяць цяжар на апоры. Тэрмін таксама выкарыстоўваецца для любой выгнутай структуры, якая мае форму аркі. Аркі могуць выкарыстоўвацца як канструктыўны архітэктурны элемэнт, напрыклад, над дзьвярным праходам або брамамі, або ў якасьці чыста дэкаратыўнага элемэнта. Як правіла аркі сымэтрычныя адносна вэртыкальнай восі.

Арка: Мэханіка, Формы, Галерэя
Прынцып канструяваньня аркі

Мэханіка

Арка ёсьць крывалінейны брус плаўнай абрысы, якая нясе будаўнічая канструкцыя. У адрозьненьне ад вэртыкальнага ціску бэлькі, ціск аркі на апоры пахілі, праз што ўзьнікае гарызантальная апорная рэакцыя. Ад збору арка адрозьніваецца толькі значна меншай шырынёй. Пад вэртыкальнай нагрузкай арка працуе пераважна на сьціск і ў меншай ступені на выгіб.

Часткі аркі маюць наступныя назвы: пята аркі (папярочны перасек у апоры), замак аркі (папярочны перасек у вяршыні аркі), страла ўздыму (адлегласьць цэнтру замка аркі ад лініі, якая злучае цэнтры пятак аркі). Адлегласьць паміж цэнтрамі пятак называецца разьліковай проймай. З павелічэньнем стрэлы ўздыму памяншаецца распор аркі. Аркі бываюць бесшарнірныя, двухшарнірныя й трохшарнірныя; калі апорныя канцы аркі злучыць стрыжнем (зацяжкай, якая ўспрымае гарызантальную рэакцыю), утворыцца арка з зацяжкай.

Формы

У залежнасьці ад унутранай абрысы аркі бываюць паўцыркульныя, кругавыя, стральчатыя, калавідныя й іншыя. Вось аркі падбіраюць так, каб выгінальны момант быў як мага малейшы, тады арка будзе найбольш трывалай і ўстойлівай. Трываласьць аркі залежыць ад ейнай формы. Найпростыя акрі маюць форму паўкола, аднак тэарэтычна трывалымі зьяўляюцца аркі з формай парабалы або ланцуговай лініі. Парабалічныя аркі ўвёў у архітэктуру гішпанскі архітэктар Антоніё Гаўдзі. Такія аркі перадаюць ўвесь распор на аснову й не патрабуюць дадатковых элемэнтаў.

Галерэя

Глядзіце таксама

Літаратура

  • Габрусь, Т.В. Мураваныя харалы: Сакральная архітэктура беларускага барока. Мн., 2001. ISBN 985-04-0499-X

Вонкавыя спасылкі

Арка: Мэханіка, Формы, Галерэя  Аркасховішча мультымэдыйных матэрыялаў

Tags:

Арка МэханікаАрка ФормыАрка ГалерэяАрка Глядзіце таксамаАрка ЛітаратураАрка Вонкавыя спасылкіАркаАпораАрхітэктураБлёкБрамаСымэтрыя

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Мікалай ЖуковічМінятТравеньГарадніца (Горадня)Канстытуцыя ССРБ 1919 годуВысакосны годНаркамаўкаСэкс па тэлефонеВітольд Бялыніцкі-БіруляГайла (імя)Грамадзкі набытакЛацінкаПаўстаньне 1863—1864 гадоўУладзіслаўУладзімер ЛіпскіДзейнікПермПратакол перадачы гіпэртэкстуФішынгІгар БабкоўБібліяАзартная гульняСувэрэнная дзяржаваСьпіс стагодзьдзяўЖанчына зьверхуПрацаЭтнічная тэрыторыя беларусаўМільянэр з трушчобаўПаўстаньне 1794 годуХутарСаргутМаксім Гарэцкі25 красавікаМаскваДзед ТалашПрыморскі крайМіхал ВітушкаЛезьбіянства2008ЭтыкаХарэйC++ПрыназоўнікGoogleУправа КДБ па Віцебскае вобласьціКойданаўJavaПарнаграфія ў БеларусіБраты-мусульмане8 сакавіка (кліп)Сьвятлана АлексіевічІнтэрнэтЯн ЧыквінПалестынцыЦівалі (неадназначнасьць)ТвэркУсебеларускі народны сходБруна КрайскіІван ЦерцельМіхал Фрыдэрык ЧартарыйскіУладзімер ДубоўкаМенск (кампутарная гульня)2010Міжнародны фанэтычны альфабэтХуткасьць сьвятлаФранцыяЛепельТаварыства беларускай школыАпэрацыйная сыстэмаЯдвігін Ш.Шляхціц Завальня, або Беларусь у фантастычных апавяданьнях🡆 More