Ві́ктар Алякса́ндравіч Дзенісе́нка (1961, Красноўка, Нараўлянскі раён, Гомельская вобласьць, цяпер Беларусь) — беларускі дыплямат.
Віктар Дзенісенка | |
3-і амбасадар Беларусі ў Кыргыстане | |
---|---|
22 студзеня 2010 — красавік 2017 | |
Прэзыдэнт: | Аляксандар Лукашэнка |
Прэм’ер-міністар: | Сяргей Сідорскі, Міхаіл Мясьніковіч, Андрэй Кабякоў |
Папярэднік: | Валер Брылёў |
Наступнік: | Андрэй Страчко |
3-і амбасадар Беларусі ў Таджыкістане | |
20 верасьня 2021 — цяперашні час | |
Прэм’ер-міністар: | Раман Галоўчанка |
Папярэднік: | Алег Іваноў |
Асабістыя зьвесткі | |
Нарадзіўся: | 3 студзеня 1961 (63 гады) Красноўка, Нараўлянскі раён, Гомельская вобласьць, Беларуская ССР, СССР |
Адукацыя: | |
Узнагароды: |
Трэці амбасадар Беларусі ў Кыргыстане (2006—2010) і 3-і амбасадар Беларусі ў Таджыкістане (з 20 верасьня 2021 году).
У 1978 годзе пачаў працоўную дзейнасьць на вытворчасьці, служыў у Савецкай арміі. Пазьней займаў пасаду загадніка аддзелу суполкі Камуністычнага саюзу моладзі Беларусі. Затым быў 1-м сакратаром Нараўлянскага раённага камітэту Камсамолу Беларусі і 1-м сакратаром Гомельскага абласнога камітэту Камсамолу Беларусі. У 1987 годзе скончыў Беларускі дзяржаўны інстытут фізычнай культуры па спэцыяльнасьці «трэнэр-выкладнік», а ў 1991-м — Інстытут паліталёгіі і сацыяльнага кіраваньня па спэцыяльнасьці «паліталёгія». У 1997—1999 гахдах — начальнік аддзелу па працы зь дзяржаўнымі органамі і грамадзкімі аб’яднаньнямі Дзяржаўнага камітэту ў справах моладзі Беларусі.
У 1999—2001 гадох — 1-ы сакратар аддзелу міжнародных прававых пытаньняў двухбаковай супрацы дамоўна-прававой ўправы Міністэрства замежных справаў Беларусі. У 2001—2006 гадох быў першым сакратаром, дарадцам у Амбасадзе Беларусі ва Ўкраіне. У 2003 годзе скончыў Беларускі дзяржаўны ўнівэрсытэт па спэцыяльнасьці «правазнаўства». У 2006—2010 гадах быў намесьнікам начальніка ўправы рэгіёнаў Расеі ў МЗС Беларусі.
22 студзеня 2010 году быў прызначаны 3-м амбасадарам Беларусі ў Кыргыстане і заставаўся на гэтай пасадзе да красавіка 2017 году. 20 верасьня 2021 году прызначаны 3-м амбасадарам Беларусі ў Таджыкістане.
Валодае нямецкай і ўкраінскай мовамі. Мае дачку і сына.
This article uses material from the Wikipedia Беларуская (тарашкевіца) article Віктар Дзенісенка, which is released under the Creative Commons Attribution-ShareAlike 3.0 license ("CC BY-SA 3.0"); additional terms may apply (view authors). Зьмест даступны на ўмовах CC BY-SA 4.0, калі не пазначанае іншае. Images, videos and audio are available under their respective licenses.
®Wikipedia is a registered trademark of the Wiki Foundation, Inc. Wiki Беларуская (тарашкевіца) (DUHOCTRUNGQUOC.VN) is an independent company and has no affiliation with Wiki Foundation.