Вэпская Мова: мова фіна-вугорскай галіны

Вэ́пская мова — мова прыбалтыйска-фінскае падґрупы фіна-волскае ґрупы фіна-вугорскае галіны ўральскае моўнае сям’і, на якой размаўляе фіна-вугорскі народ вэпсы.

Вэпская мова
vepsän kel'
Ужываецца ў Расеі
Рэгіён Карэлія, Ленінградзкая і Валагодзкая вобласьці
Колькасьць карыстальнікаў 3613 чалавек
Клясыфікацыя Уральская сям'я
Афіцыйны статус
Афіцыйная мова ў Вэпскае нацыянальнае сельскае паселішча (Валагодзкая вобласьць)
Шокшынскае вэпскае сельскае паселішча (Карэлія)
Дапаможная мова ў
Рэгулюецца
Статус: 6b Пад пагрозай[d]
Пісьмо лацінскае пісьмо і вэпская пісьмовасьць[d]
Коды мовы
ISO 639-1
ISO 639-2(Б)
ISO 639-2(Т)
ISO 639-3 vep
SIL vep

Распаўсюджаная галоўным чынам на паўднёвым усходзе рэспублікі Карэлія (Прыанескі раён), Валагодзкай вобласьці (Выцягорскі і Бабаеўскі раёны), Ленінградзкай вобласьці (Баксітагорскі, Ладзейнапольскі, Падпароскі й Ціхвінскі раёны), а таксама ў некаторых асобных вёсках вэпскіх перасяленцаў у Кемераўскай і Іркуцкай абласьцёх.

Колькасьць носьбітаў

У 2010 годзе паводле Ўсерасейскага перапісу насельніцтва адзначана прыкладна 3600 чалавек, якія размаўляюць на вэпскай мове. У 2002 годзе гэтая колькасьць складала 5750 чалавек. Паводле перапісу насельніцтва СССР у 1989 годзе гэтая колькасьць складала прыкладна 6400 чалавек.

Улучана ў Атляс зьнікаючых моваў паводле вэрсіі ЮНЭСКО.

Агульная характарыстыка

Пісьмовасьць

Першыя працы па стварэньні літаратурнага стандарту й артаґрафіі мовы пачаліся ў 1930 гадох. Ужо ў тыя часы вэпская пісьмовасьць базавалася на лацінскай ґрафіцы. У 1937 годзе альфабэт быў пераведзены на кірыліцу, але ў нашыя часы на практыцы ён ужываецца вельмі рэдка.

У нашыя часы вэпская пісьмовасьць таксама засноўваецца на лацінскім альфабэце, але сёньняшні альфабэт адрозьніваецца ад альфабэту 1930 гадоў.

Сучасны вэпскі альфабэт

A a B b C c Č č D d E e F f G g
H h I i J j K k L l M m N n O o
P p R r S s Š š Z z Ž ž T t U u
V v Ü ü Ä ä Ö ö

Дыялекты

Існуе 4 дыялекты вэпскае мовы, адзін зь якіх ужо зьяўляецца мёртвым.

  • † Ісаеўскі — дыялект, на якім размаўлялі на тэрыторыі сучаснага Каргапальскага раёну (Архангельская вобласьць). Вымер на мяжы ХІХ і ХХ стагодзьдзяў
  • Паўднёвы — распаўсюджаны на тэрыторыі Баксітагорскага раёну Ленінградзкае вобласьці
  • Паўночны — распаўсюджаны на крайнім паўночным усходзе і паўднёвым усходзе Карэліі (бераг Анескага возера)
  • Сярэдні — распаўсюджаны ў значнай частцы паўночнага ўсходу Ленінградзкае вобласьці (Ладзейнапольскі, Падпароскі, Ціхвінскі раёны) і паўночнага захаду Валагодзкае вобласьці (Выцягорскі й Бабаеўскі раёны).

Гісторыя вывучэньня

Вэпскую мову вывучаў у 20-х гадох ХІХ стагодзьдзя расейскі лінґвіст і этноґраф Андрэас Шогрэн, які і вынайшоў гэтую мову падчас сваіх экспэдыцыяў. Пазьней, у 50 гадох гэтага ж стагодзьдзя мову вывучаў фінскі лінґвіст Эліяс Лёнрат. У савецкія часы вэпская мова дасьледвалася карэльскімі і эстонскімі лінґвістамі.

Грамадзкае жыцьцё

Вэпская Мова: Колькасьць носьбітаў, Агульная характарыстыка, Гісторыя вывучэньня 
Указальнік у сяле Шалтозера, прадубляваны па-вэпску (жоўтая шыльда), Прыанескі раён Карэліі.

Вэпская мова зьяўляецца афіцыйнай мовай нароўні зь дзяржаўнай расейскай у Вэпскім нацыянальным і Шокшынскім вэпскім сельскіх паселішчах. Таксама мова была афіцыйнай у Вэпскай нацыянальнай воласьці у пэрыяд яе існаваньня (з 1994 па 2005 гады). У месцах традыцыйнага пражываньня вэпсаў дарожныя ўказальнікі прадубляваныя на вэпскай мове.

Выкладаньне мовы ў савецкія часы не вялося з 1937 году. Зараз вэпская мова выкладаецца ў Фіна-вугорскай школе імя Э. Лёнрата (Петразаводзк), у Інстытуце народаў Поўначы, Карэльскай дзяржаўнай пэдаґаґічнай акадэміі і ў Петразаводзкім дзяржаўным унівэрсытэце. У якасьці школьнага прадмэта выкладаньня мова вывучаецца ў некалькіх школах Ленінградзкае вобласьці і Карэліі.

На вэпскай мове штомесяц выходзіць ґазэта Kodima.

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Tags:

Вэпская Мова Колькасьць носьбітаўВэпская Мова Агульная характарыстыкаВэпская Мова Гісторыя вывучэньняВэпская Мова Грамадзкае жыцьцёВэпская Мова КрыніцыВэпская Мова Вонкавыя спасылкіВэпская МоваВэпсыФіна-вугры

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Мікола КупрэеўmrwlqКанстытуцыйны суд СлаваччыныНямеччынаЛідзкае піваКанстытуцыя БеларусіДанюшаваПрыметнікОйча нашАляксандар ТвардоўскіДрама (аповесьць)Робэрт ФішэрШмоняМаладняк (літаратурнае аб’яднаньне)Парнаграфія ў ЗШАБаранавічы1989Тэрарыстычны акт у менскім мэтроУправа КДБ па Менску і Менскай вобласьціТурма №8МэдыяВікіКраязнаўчая газетаПётар МашэраўДрынКлеапатраЧарнобыльскі шляхПадвойнае пранікненьнеРодныя гоні (1927)У тумане (фільм, 1992)Гаштольд (імя)Эратычнае кіноСпадчына (часопіс)Уладзімер ПолацкіЦарква Сьвятога Духа (Менск)НазоўнікПарнафільмБеларуская моваАрцём АрашонакДзьвінскЧэрвеньГарбатаГервідБДСМБеларуская рэдакцыя Ватыканскага радыёЗона маўчаньняВіцебскІнфармацыйныя тэхналёгііЛіцьвіныДруяАдвечным шляхамКірыла ТураўскіГрэнадаГімн Беларусі1919Этнічная тэрыторыя беларусаўМіхаіл (арханёл)ІзраільЖыве Беларусь!Алаіза ПашкевічВайшнорыя.itАнтон Сокал-КутылоўскіГімн МагілёваВайна ХАМАСу з Ізраілем (з 2023)Алесь РазанаўЛюдвік НарбутБагоўкаБерасьцеПартрэт Дарыяна Грэя🡆 More