Валагодзкая вобласьць — суб’ект Расеі, разьмешчаны на паўночным захадзе эўрапейскай часткі краіны.
Створана 23 верасьня 1937 году. Насельніцтва — 1 269 000 чалавек. Адміністрацыйны цэнтар — горад Волагда (насельніцтва — 301 600 чалавек, 2010 год). Найбуйнейшы горад — Чарапавец (насельніцтва — 311 103 чалавек, 2011 год), у якім разьмешчаны буйны завод па вытворчасьці сталі аб’яднаньня «Паўночная сталь» (па-расейску: Северсталь).
Валагодзкая вобласьць | |
Вологодская область | |
Герб | Сьцяг |
Агульныя зьвесткі | |
---|---|
Краіна | Расея |
Статус | вобласьць |
Уваходзіць у | Паўночна-Заходняя фэдэральная акруга Паўночная эканамічная акруга |
Адміністрацыйны цэнтар | Волагда |
Улучае | 26 раёнаў |
Найбольшы горад | Волагда |
Іншыя буйныя гарады | Чарапавец, Вялікі Усьцюг |
Дата ўтварэньня | 23 верасьня 1937 |
Губэрнатар | Алег Куўшыньнікаў |
Афіцыйныя мовы | расейская мова |
Насельніцтва (2010) | 1 202 294 (43-е месца) |
Шчыльнасьць | 8,32 чал./км² |
Нацыянальны склад | расейцы 96,56%, украінцы 0,97%, беларусы 0,39%, азэрбайджанцы 0,21 % |
Плошча | 144 527 км² (26-е месца) |
Вышыня па-над узр. м. · найвышэйшы пункт · найніжэйшы пункт | 200 м 150 м |
Месцазнаходжаньне Валагодзкай вобласьці | |
Мэдыя-зьвесткі | |
Часавы пас | GMT +4 |
Код ISO 3166-2 | RU-VLG |
Код аўтам. нумароў | 35 |
Афіцыйны сайт | |
Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы |
Да 15 стагодзьдзя заходнія раёны Валагодзкай вобласьці ўваходзілі ў склад Наўгародзкай зямлі, цэнтральныя ды ўсходнія — у склад Растоўскага княства. Пасьля ўвайшлі ў склад Маскоўскага княства. У 1708 годзе тэрыторыя ўвайшла ў склад Архангелагародскай губэрні ды Інгермландзкай губэрні, а з 1727 году заходняя частка ўвайшла ў склад Наўгародзкай губэрні. У 1780 годзе Валагодзкая, Вялікаўсьцюская ды Архангельская правінцыі Архангелагародзкай губэрні былі выдзеленая ў Валагодзкае намесьніцтва, а ў 1796 годзе на паўднёва-ўсходняй частцы намесьніцтва ўтвораная Валагодзкая губэрня. Пасьля хадатайніцтва паўночных паветаў Наўгародзкай губэрні ў чэрвені 1918 году зь Ціхвінскага, Усьцюскага, Чарапавецкага, Карылаўскага ды Белазерскага паветаў Наўгародзкай губэрні была ўтвораная Чарапавецкая губэрня з цэнтрам у Чарапаўцы, а зь Вялікаўсьцюскага, Нікольскага, Сольвычагодзкага, Усьць-Сысольскага ды Яранскага паветаў Валагодзкай губэрні — Паўночна-Дзьвінская губэрня з цэнтрам у Вялікім Усьцюгу. 18 красавіка 1924 году ў складзе Паўночна-Дзьвінскай губэрні былі ўтвораныя першыя раёны вобласьці: Вялікаўсьцюскі, Верхне-Тоемскі, Вохамскі, Енанскі, Кічменска-Гарадзецкі, Нікольскі, Нюксенскі, Расьляцінскі, Усьць-Аляксееўскі, Чараўкоўскі. 27 лютага 1928 году былі скасаваныя Усьць-Аляксееўскі (далучаны да Вялікаўсьцюскага) ды Енанскі (далучаны да Кічменска-Гарадзецкага) раёны, а Нюксенскі раён перайменаваны ў Сухонскі. Вобласьць утвораная 23 верасьня 1937 году пастановай Цэнтральнага выканаўчага камітэту СССР пра разьдзяленьне Паўночнай вобласьці на Валагодзкую ды Архангельскую.
1 студзеня 2006 году ў адпаведнасьці з Фэдэральным законам № 131 «Аб агульных прынцыпах арганізацыі мясцовага самакіраваньня ў Расейскай Фэдэрацыі» на тэрыторыі Валагодзкай вобласьці ўтвораныя 372 муніцыпальныя ўтварэньні:
У вобласьці знаходзіцца частка Андамскага ўзвышша.
Валагодзкая вобласьць — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
This article uses material from the Wikipedia Беларуская (тарашкевіца) article Валагодзкая вобласьць, which is released under the Creative Commons Attribution-ShareAlike 3.0 license ("CC BY-SA 3.0"); additional terms may apply (view authors). Зьмест даступны на ўмовах CC BY-SA 4.0, калі не пазначанае іншае. Images, videos and audio are available under their respective licenses.
®Wikipedia is a registered trademark of the Wiki Foundation, Inc. Wiki Беларуская (тарашкевіца) (DUHOCTRUNGQUOC.VN) is an independent company and has no affiliation with Wiki Foundation.