Вук Караджыч: сэрбскі мовазнаўца

Вук Стэфанавіч Караджыч (па-сэрбску: Вук Стефановић Караџић; 7 лістапада 1787 — 7 лютага 1864) — сэрбскі мовазнаўца, рэфарматар сэрбскай мовы.

Вук Караджыч
па-сэрбску (кірыліцай): Вук Стефановић Караџић
па-сэрбску (лацінкай): Vuk Stefanović Karadžić
Вук Караджыч: Біяграфія, Філялягічныя працы, Рэформа кірыліцы
Дата нараджэньня 26 кастрычніка (6 лістапада) 1787
Месца нараджэньня
Дата сьмерці 26 студзеня 1864(1864-01-26) (76 гадоў) або 7 лютага 1864(1864-02-07) (76 гадоў)
Месца сьмерці
Месца пахаваньня
Месца вучобы
Занятак мовазнаўца, гісторык, перакладнік, пісьменьнік, перакладнік Бібліі, дыплямат, зьбіральнік казак, антраполяг, філёляг, этнограф, фальклярыст
Навуковая сфэра мовазнаўства, фальклярыстыка і этнаграфія
Месца працы
Дзеці Міна Караджыч[d] і Dimitrije Karadžić[d]

Біяграфія

Нарадзіўся ў Тршычы. Адукацыю атрымліваў у Лозьніцы, а пасьля ў кляштары. Але бацька хутка вярнуў яго дадому, бо ў кляштары ён болей займаўся гаспадаркай, чым вучыўся. Вучыцца ў гімназіі ў Пэтрыне. Пазьней вучыцца ў Бялградзе. У хуткім часе захворвае і ад’язджае на лекаваньне ў Пэшт. Падчас знаходжаньня ў Вене знаёміцца зь Ернэем Капітарам, які дапамагае яму ажыцьцяўляць заплянаванае. Там Караджыч пачаў працу па рэфармаваньні мовы і правапісу і ўвядзеньні народнай мовы ў мастацкую творчасьць. Праз забарону друкавацца ў Сэрбіі і Аўстрыйскай імпэрыі зьяжджае ў Расею, дзе мае магчымасьць працаваць. Пахаваны ў Вене, прах перавезены ў Белград.

Філялягічныя працы

У першай палове 19 стагодзьдзя Вук Караджыч з дапамогай вядучых тагачасных філёлягаў (у тым ліку братоў Грым) і аўстрыйскай улады, якую прадстаўляў Ернэй Капітар, рэфармаваў сэрбскі правапіс. Працы Караджыча, сярод якіх першае (1818) і другое пашыранае (1852) выданьні сэрбскага слоўніка, пераклад Новага запавету (1847), заклалі падмурак сучаснай стандартнай сэрбскай мовы, а таксама значна паўплывалі на фармаваньне сучаснай стандратнай харвацкай мовы.

Вук Караджыч намагаўся наблізіць літаратурную мову да народнай, настойваў на прыманьні ў літаратурную мову народных элемэнтаў. Прапанаваў перарваць традыцыю пісьмовага маўленьня, якое ня мае апірышча ў народнай гаворцы, заснаваць новую літаратурную норму на базе жывой мовы. Намагаўся ачысьціць сэрбскую мову ад царкоўнаславянізмаў як ненатуральных элемэнтаў, а базай зрабіць новаштокаўскія дыялекты.

Рэформа кірыліцы

З стараславянскай азбукі Караджыч пераняў 24 літары:

А а Б б В в Г г Д д Е е Ж ж З з
И и К к Л л М м Н н О о П п Р р
С с Т т У у Ф ф Х х Ц ц Ч ч Ш ш

Да іх дадаў: Ј ј, Љ љ, Њ њ, Ћ ћ, Ђ ђ і Џ џ

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Вук Караджыч: Біяграфія, Філялягічныя працы, Рэформа кірыліцы  Вук Караджычсховішча мультымэдыйных матэрыялаў

Tags:

Вук Караджыч БіяграфіяВук Караджыч Філялягічныя працыВук Караджыч Рэформа кірыліцыВук Караджыч КрыніцыВук Караджыч Вонкавыя спасылкіВук Караджыч178718647 лютага7 лістападаМоўная рэформаСэрбская моваСэрбія

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

ВалошкаМенскЮры ГумянюкБусел белыАляксей БацюкоўВільняВольная Беларусь (рух)Вугорская моваМясцовы час (гурт)Марат КазейБейкаЛетуваМіжнароднае студэнцкае спаборніцтва па праграмаваньніПятро ВасючэнкаСалігорскУладзімер ДубоўкаНацыянальны тэатар опэры і балету АльбанііГенадзь ПашкоўЭль НіньнёАзіяБеларуская мінуўшчына (часопіс)Загляне сонца і ў наша аконцаАляксей ДудараўПорнгабТэхналёгіяБазыліка Сьвятога ЭгідыяАрцём АрашонакАдміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел Вялікага Княства ЛітоўскагаБітва пад ВоршайМадэль OSIЛюдміла СільноваСказАндраш ШэфэрМаскваГісторыя ПолацкуДзікДобрапісІрына Ханунік-РамбальскаяКарлес ПудждэмонТутэйшыя (літаб’яднаньне)Леанард ПацейПаўлінка (п’еса)Фундацыя «Вікімэдыя»Сям’яБаранавічыЭякуляцыяЖалейка (зборнік)Дзяржаўны лад Рэспублікі БеларусьВікіманіяЦарква Раства Багародзіцы (Мураванка)Аўгустоўскі каналКалдуныДайльАндрэй АлександровічМоваГарбатаЛіцэнзіі Creative CommonsМужчына зьверхуКрывічыУладзімер КонанПарнаграфія ў ЯпонііВадзім БолбасСяргей Паўлавіч АбламейкаДзень ЗямліАнтонімыЖан-Поль СартрБеларусыЖодзінПрыметнік303🡆 More